Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Украінскія сьвятары – за народ, за дзяржаву 13 студзеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Януковіч запалохвае грэка-каталікоў за падтрымку Майдана. Папа Францішак стаў на абарону сьвятароў”. Вось гэты артыкул: Урад Украіны пагражае зрабіць незаконным грэка-каталіцкі Касьцёл. Папа Францішак стаў на яго абарону і папярэджвае ўрад Януковіча. “Парушэньне адпаведных палажэньняў можа стаць прычынай для перадачы ў суд заявы на забарону дзейнасьці такіх рэлігійных супольнасьцяў” – гэта ключавы фрагмэнт дакумэнта, які ўчора ўкраінскае міністэрства культуры накіравала арцыбіскупу Сьвятаславу Шаўчуку, прадстаяцелю ўкраінскага грэка-каталіцкага Касьцёла. Міністэрства, якое ад імя дзяржавы, займаецца справамі Касьцёлаў і рэгігійных супольнасьцяў, прыгразіла зрабіць незаконным грэка-каталіцкую Царкву за ўдзел яе герархаў і ксяндзоў у дэманстрацыях на кіеўскім Майдане падчас пратэстаў, якія працягвпюцца там з канца лістапада мінулага года. А таксама за пабудову там капліцы, штодзённае правядзеньне малітваў, а на сьвяты правядзеньне імшы. Міністэрства сьцьвердзіла, што гэта ёсьць “парушэньнем закона аб свабодзе вераспавяданьня”, таму што на такую дзейнасьць павінна быць атрымана згода адпаведніх уладаў. А такой згоды ніхто не даваў. “Грамадзяне, якія вераць у Бога, адчуваюць патрэбу больш інтэнсіўных малітваў за мір” “Людзі, што сабраліся на Майдане, зьвярнуліся да ўкраінскага грэка-каталіцкага Касьцёла і іншых Касьцёлаў з просьбай, каб яны былі зь імі і разам маліліся – напісаў ў сваім адказе арцыбіскул Сьвятаслаў. – У час, калі не стае дыялога паміж уладай і грамадзтвам, грамадзяне, што вераць у Бога, адчуваюць патрэбу больш інтэнсіўных малітваў за мір і згоду ў нашай дзяржаве, за спыненьне гвалту і здушэньня годнасьці і канстытуцыйных правоў грамадзянаў Украіны”. Гэрарх нагадаў учора на прэс-канфэрэнцыі, што пагроза зрабіць незаконным грэка-каталіцкі Касьцёл ёсьць першым такім выпадкам ў найноўшай гісторыі Ўкраіны. І што ягоны Касьцёл ў СССР дзейнічаў у падпольлі з 1946 г., калі яго абвясьціў незаконным Сталін. Здавалася – дадаў ён – што “прамінулі часы, калі руйнавалі сьвятыні, а ксяндзоў, якія несьлі духоўную абслугу вернікам, арыштоўвалі і нават забівалі”. Наступ на грэка-каталіцкі Касьцёл ёсьць чарговай праявай стратэгіі канфрантацыі, якую ў дачыненьні да пратэстуючых вядзе групоўка Януковіча пасьля заключэньня пагадненьняў з Уладзімірам Пуціным ў сярэдзіне сьнежня мінулага года. Уладу трымаючыя двойчы спрабавалі разагнаць Майдан гвалтам (30 лістапада і 11 сьнежня), а калі гэта ім ня ўдалося, яны пачалі выкарыстоўваць выбарачныя рэпрэсіі і біць дэманстрантаў, як журналістку Тацяну Чарнавол, дэпутата Андрія Іллэнку, а апошнім разам Юрыя Луцэнку – аднаго з кіраўнікоў пратэста. Пагрозы пад адрасам Касьцёлаў служаць для запалохваньня пратэстуючых. Яны павінны таксама паказаць, што ўлада настроена рашуча навесьці парадак усімі мэтадамі. Касьцёлы адыгрываюць ўсё большую ролю ў грамадзкім жыцьці Ўкраіны, з даверам да іх ставіцца пераважная большасьць грамадзтва (каля 70%). Усе хрысьціянскія Касьцёлы (у тым ліку рымска-каталіцкі), габрэі і мусульмане падтрымалі падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве Ўкраіны з Эўразьвязам. Яны таксама асудзілі ўжываньне гвалту супраць Майдана. Касьцёлы адыгралі таксама асноўную ролю ў захаваньні мірнага характару пратэстаў. Улады імкнуцца разьбіць салідарнасьць Касьцёлаў У штонядзельных мітынгах на Майдане ўжо ня ўдзельнічаюць сьвятары ўкраінскай праваслаўнай Царквы, падпарадкаванай маскоўскаму патрыярхату, хаця яны былі там у першыя тыдні пратэстаў. У звароце з нагоды Божага Нараджэньня патрыярх Кірыла папярэдзіў з Масквы ўкраінцаў перад вынікамі рэвалюцыі, якія прывядуць да “кровапраліцьця і ўсталяваньня дыктатуры”. Падзеі ва Ўкраіне інакш ацэньвае папа Францішак. Чатыры дні таму апостальскі нунцый у Кіеве ў адмысловым лісьце паінфармаваў арцыбіскупа Сьвятаслава, што папа “моліцца за мір і згоду для любаснага ўкраінскага народу”. Гэты ліст у Кіеве ўспрымаецца як моцны голас у абарону грэка-католікаў і папярэджаньне ўладам. Хаця ліст быў накіраваны да афіцыйнага агучваньня пагрозаў міністэрства ў адрас грэка-каталіцкага Касьцёла, але безумоўна ён зьяўляецца рэакцыяй на пагрозы, паведамленьне пра якія ўжо раней распаўсюджваліся ў добра інфармаваным асяроддзі. Варта дадаць, што цяперашні папа і прадстаяцель украінскіх грэка-католікаў добра знаёмыя з часоў, калі біскуп Сьвятаслаў Шаўчук на працягу двух гадоў знаходзіўся ў Аргентыне як біскуп тамашніх грэка-каталікоў. Тады ён быў падпарадкаваны кардыналу Хорхэ Бэргольё. Апостальская сталіца таксама падтрымала ініцыятыву прадстаяцеля грэка-каталікоў у справе падпісаньня ў чэрвені мінулага года каталіцкімі Касьцёламі з Польшчы і Ўкраіны гістарычнай дэкларацыі ў 70-ю гадавіну валынскай трагедыі. Міраслаў Чэх Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,15266355,Janukowycz_straszy_grekokatolikow_za_popieranie_Majdanu_.html 20/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |