Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўскім мужчынам не патрэбныя “Дары валхвоў” Як вядома, ў Маскву з Грэцыі прывезьлі праваслаўную хрысьціянскую сьвятыню – “Дары валхвоў”. РПЦ і СМІ паведамляюць, што вялікія натоўпы людзей стаяць на марозе па 12 гадзін, каб патрапіць у сабор Хрыста Збаўцы і пакланіцца рэліквіі. Больш пільныя назіральнікі заўважылі, што да рэліквіі ёсьць два ўваходы: “для ВІП-пэрсонаў” і для ўсіх астатніх. Зразумела, што ў першы ўваход заводзяць без чаргі. Але мы зьвярнулі ўвагу на іншы аспэкт гэтай грамадзкай зьявы. Зірніце на фотаздымкі “чаргі да дароў” (http://grani.ru/Events/m.223321.html#media-223238). Удзел у людской масе жанчын блізкі да статыстычных 100%. Дзе ж мільёны “москвитян”?! Дзе маскоўскія мужчыны, юнакі, “былинные старцы” і падобнае? Была такая славутая ў міфалогіі грэцкая выспа Лесбас, дзе жыхарства зусім не талеравала мужчын. Але вядома, што з антычных часоў там усё ж завяліся мужчыны. Цікава, што статыстычна ў будынках РПЦ па ўсёй адміністрацыйнай тэрыторыі РПЦ назіраецца адна карціна (дакладней дзьве): гэтыя будынкі або пустуюць, або прымаюць збольшага жаночую частку грамадзтва на нейкія мерапрыемствы. Такая чалавечая зьява, як сям’я, у РПЦ не назіраецца. Высновы прапануем зрабіць самастойна. Ёсьць яшчэ адзін аспэкт сацыяльнага і рэлігійнага жыцьця ў горадзе, які на поўным сур’ёзе ўжо параўноўваюць з Стамбулам, Карачы, Куала-Лумпурам і Тэгэранам. У Маскве нават афіцыйна прызнана, што ў расейскай сталіцы жывуць больш за 2,5 мільёна мусульманаў. Яны да “дароў” ня пойдуць. А вось на мусульманскія сьвяты на вуліцах Масквы назіраюцца наступныя масавыя сцэны (глядзіце фота) – сотні тысячаў мужчын моляцца разам, аб’яднаныя духоўнай традыцыяй і верай. Паводле іхнай традыцыі, жанчыны застаюцца ў сям’і, займаюцца дзецьмі, рыхтуюць сьвята. Вось такія “дзьве Масквы”. І няцяжка здагадацца, якой зь дзьвюх належыць будучыня. Ян Булыга 20/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |