Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрій Іллэнка: “Украінцы ня маюць страху”

Нядаўнія падзеі каля Кіева-Сьвятошынскага суду і каля Сьвятошынскага райаддзелу міліцыі – сьведчаньні таго, што грамаду ўжо не запалохаць. Максімальная мабілізацыя актывістаў Майдана, якія заблакавалі аўтобусы з “Беркутам”, які ўчыніў крывавую расправу каля суда, паказала: людзі гатовыя ўсё больш змагацца за праўду, справядлівасьць і, што самае важнае, уласную годнасьць. Мы ўчора атрымалі маральную перамогу, бо ўлада зразумела, што дубінкі, газ і зьвярыныя паводзіны сілавікоў ня спыняць нацыю ў барацьбе за ўласную будучыню. Пра гэта 11 студзеня 2014 года заявіў народны дэпутат Украіны, старшыня Кіеўскай “Свободы” Андрій Іллэнка, які разам з парлямантарамі-свободаўцамі Алегам Панькевічам, Сьвятаславам Ханэнкам, прадстаўнікамі іншых апазыцыйных сілаў і некалькімі тысячамі актывістаў напярэдадні спынілі аўтобусы з “Беркутам” каля Сьвятошынскага райаддзела міліцыі.

Андрій Іллэнка распавёў, што патрабаваньне актывістаў, якія заблакавалі аўтобусы з сілавікамі была адно – каб спэцбайцы зьнялі маскі. Грамада павінна ведаць ў твар тых, хто чыніць сваволю.

“Спэцпрызначэнцы зноў наладзілі бойню, намагаліся паўтарыць сцэнар запалохваньня праз выкарыстаньне сілы. Вынікам іхняга зьверства ёсьць вялікая колькасьць пацярпелых. Аднак людзі, якія зьехаліся з усяе сталіцы – колькі тысячаў актывістаў, якія за кароткі час мабілізаваліся, дамагліся свайго – гэтыя асобы, якія выконваюць незаконныя загады, зьнялі маскі. Бойку ўрэшце спынілі, і яны ўсё ж паказалі людзям свае твары і калідорам ганьбы пад гуканьне людзей прайшлі ў райаддзел. Удалося сфатаграфаваць твары фактычна кожнага, таму гэтыя асобы ў хуткім часе будуць пакараныя.

Мы здабылі надзвычай важную маральную перамогу – у людзей ужо няма страху, рэжыму ўжо не ўдаецца запалохаць украінцаў дубінкамі і іншымі спэцсродкамі. Дзейнічае правіла: чым большы ціск, тым большае супрацьдзеяньне, бо пасьля расправы каля суда адбылася надзвычай хуткая мабілізацыя – гэтыя зьвяры нават не пасьпелі ўцячы. Нават больш таго, мы прымусілі іх пайсьці на саступкі – яны, зьняўшы маскі і прайшоўшы праз калідор ганьбы, прайгралі. Яны, безумоўна, адчулі, што людзі будуць змагацца за праўду да поўнай перамогі. За людзьмі – сіла, а за міліцыяй няма нікога, акрэм абажраных бандытаў ва ўладзе начале зь Януковічам”, — зазначыў Андрій Іллэнка.

Нагадаем, што 10 студзеня 2014 года Кіева-Сьвятошынскі раённы суд абвясьціў вырак так званым “васількаўскім тэрарыстам” Володымыру Шпары, Ігару Масійчуку і Сяргею Бэўзу. Суддзя Юры Бурбэла прызначыў пакараньне патрыётам у выглядзе 6 гадоў пазбаўленьня волі. Людзі, якія знаходзіліся ў гэты час каля суда і падтрымлівалі хлопцаў, не расходзіліся, таму “Беркут” па-зьвярынаму накінуўся на іх.

Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”

11 студзеня 2014 г.

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/046324/

20/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024