Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Расейская сакрэтная служба хоча татальна кантраляваць грамадзян” 15 студзеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Пасьля тэрактаў расейскія дэпутаты падрыхтавалі новыя ўпаўнаважаньні для сакрэтных службаў. Масква, Прага. Інтэрнэт можа цалкам апынуцца ў руках расейскіх сакрэтных службаў. Паліцыя будзе мець магчымасьць праверыць любую аўтамашыну, якую спыніць, і зрабіць асабісты ператрус тых, хто ёй не спадабаецца. Гэта выплывае з праекта законаў па барацьбе з тэрарызмам, які ў сераду афіцыйна прадставіла група расейскіх дэпутатаў калегам у думе. А сапраўдныя тэрарысты, якія нядаўна ўзарвалі чыгуначны вакзал і тралейбус у Валгаградзе, відавочна дапамаглі ФСБ правесьці новыя захады, якія амаль напэўна закрануць і вобласьць грамадзянскіх правоў і свабод. Настроі пасьля тэрактаў Грамадзкая думка пасьля шока ад двух самагубчых тэрактаў у Валгаградзе, дзе загінулі 34 чалавекі, і з набліжэньнем алімпіяды ў Сочах ёсьць больш уступлівая. У распрацоўцы праекта бралі ўдзел сапраўдныя экспэрты ў спэцыфіцы сакрэтных службаў. Напрыклад, дэпутат ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Андрэй Лугавой, былы супрацоўнік КГБ. Паводле закону, ужо ня будзе магчыма вывозіць ананімныя грошы ў замежжа. Больш строгім будзе кантроль над непрыбытковымі арганізацыямі і іх фінансаваньнем з замежжа. Ужо цяпер яны павінны афіцыйна рэгістравацца як “замежныя агенты”, калі іх спансаруюць з замежжа. Пасьля прыняцьця новага закона іхняя дзейнасьць можа быць цалкам забаронена. Дадзеныя для ФСБ Гостынгавая фірма павінна аўтаматычна перадаваць ФСБ дадзеныя пра сваіх кліентаў, такія як тэлефон, адрас, адрас ІР і э-мэйл. Будзе падвышаны таксама ўзровень пакараньня за тэрарызм. За ўдзел у падрыхтоўцы тэракта дэпутаты хочуць даваць выканаўцу 20 гадоў турмы, за фінансаваньне тэрарызма яны прапануюць пажыцьцёвае зьняволеньне. Лугавой ужо ў мінулым праводзіў законы, якія дапамагаюць сакрэтным службам кантраляваць грамадзян. Напрыклад, такі, які дазваляе ўладам самастойна, без судовага рашэньня заблакаваць любую вэб-старонку. Пэтра Прахазкава Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: http://www.sme.sk/c/7068351/ruska-tajna-sluzba-chce-totalnu-kontrolu-obcanov.html 20/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |