Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Раскрыцьцё канторскай агентуры

14 студзеня цікавы запіс зьявіўся на старонцы Фэйсбука вядомага журналіста і дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня Сяргея Навумчыка:

Мікалай Петрушэнка назваў беларускага патрыёта Янку Філістовіча “недобитком”. У 1989 г. нардэпа СССР Петрушэнку, на пару з Алкснісам, Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў акрысьцілі “чорнымі палкоўнікамі” – за іх цемрашальства і імкненьне зьнішчыць дэмакратыю . У жніўні 91 Петрушэнка разам з Жырыноўскім агітаваў за ГКЧП. Потым ён зьнік. Нядаўна ўсплыў ў арганізацыі “Наш Дом” і, як бачна, пазыцыяў не зьмяніў. Вольга, што ён робіць у НД? — з Olga Karatch

Сп. С. Навумчык заўважыў у Сеціве гнюсныя камэнтары “бдітельного ветерана” пра нашага беларускага героя і задаў гэтае рытарычнае пытаньне. А мы й падзабылі ўжо пра некаторых “вэтэранаў”, што баранілі СССР у далёкім ужо 1991 годзе. Давайце ўспомнім:

Николай Петрушенко родился в 1950 году в Гомельской области. Служил в армии 25 лет, ныне полковник в отставке. В бытность народным депутатом СССР (избирался в Восточном Казахстане) являлся сопредседателем депутатской группы Союз. Член Белорусской партии левых «Справедливый мир». Член БАЖ. Сотрудничает с «Витебский курьер», где ведет личную авторскую страницу «Исследование».

(http://nash-dom.info/blogi/nikolaj-petrushenko/nikolai-petrushenko/)

Вось такое інфо дае пра свайго дзеяча кантора пад назовам “Наш Дом”. Тая самая, што распаўсюджвае праз рэжымную паштовую службу аднайменную “апазыцыйную” газэтку на акупанцкай расейшчыне, якую яны друкуюць у Расеі. У “Нашым Доме” камандуе грант-парадам вядомая “прэтэндэнтка ў прэзыдэнты РБ” мадам Вольга Карач. Хто ж прымае гэты парад? Палкоўнік М. Петрушэнка! Той самы верны паплечнік савецкага супэрцемрашала Алксніса, які быў і застаецца адным з сымвалаў імпэрска-бальшавіцкай чорнай сотні. З крамлёўскіх вышынь палкоўнік Петрушэнка сасклізнуў на ўзровень жыльлёва-бытавой канторы “Нашага Дома”. Але на кожным участку, у кожнай канторы, куды пасылае яго кіраўніцтва, палкоўнік Петрушэнка гатовы да бою – “за власть советов!” А можа “за веру, царя і отечество”?

Янка Базыль

20/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024