Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Фальсіфікатары зноў актывізуюцца Для сваёй актывізацыі яны выбралі кур’ёзны “юбілей”. 25 гадоў таму Савет міністраў БССР прыняў пастанову аб усталяваньні ў Курапатах помніка ахвярам рэпрэсій. Вось гэта і вырашылі адзначыць сумна вядомыя падпалкоўнік-палітрук Кузняцоў і Г. Шапуцька. Яны сабралі “брыфінг” і выступалі на ім, а журналісты потым шырока паведамілі пра гэта ў “дэмСМІ РБ”. Сапраўдныя абаронцы Курапацкай сьвятыні бясконца ўдзячныя лёсу, што дагэтуль ня зьдзейсьнілася хлусьлівая абяцанка савміна БССР. Можна сябе ўявіць, які пачварны “помнік” паставілі б у Курапатах тыя прадаўжальнікі сталіншчыны. Гэта была б якая-небудзь “Родіна-мать” з чырвонай зоркай або “памятнік чекісту-верному сыну”. Такога на нашай шматпакутнай зямлі халуі Масквы наставілі безьліч. Наперадзе – у вызваленай Беларусі – дэмантаж усіх гэтых акупацыйных метак. На шчасьце праз даволі кароткі час – у жніўні 1991 года – ня стала ні БССР, ні СССР, ні савміна. Але на працягу доўгіх гадоў ужо стаіць у Курапатах няўклюдная абяцанка (якую даўно было б сьлед выдаліць прэч), аб тым, што “тут будзе помнік”. Каля гэтай камянюкі рэгулярна круцяцца кузняцовы-шапуцькі, наладжвае рытуалы бацюшка Л. Акаловіч. Ім чамусьці вельмі важна, каб абяцанка ад неіснуючай БССР рэалізавалася. Крыжоў вакол сябе яны падкрэсьлена не заўважаюць. І вось рэанімацыя саўмінаўскай манумэнтальнай абяцанкі ўступае ў сваю чарговую фазу. Падпалкоўнік Кузняцоў прыплёў да тэмы нават новага экзарха РПЦ ў РБ, якога нам нядаўна прыслалі з Разані і які ўжо пасьпеў шакіраваць мільёны людзей сваімі выказваньнямі пра “чарнобыльскі кранік” і падобнае. Падпалкоўнік радасна спадзяецца, што разанскі экзарх зьявіцца ў Курапатах. Беларусы пытаюцца: “А што яму там рабіць? Мы Курапаты бязь іх баранілі ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам”. Дарэчы, падпалкоўнік радасна спадзяецца, што й антыбеларускі рэжым прыйдзе ў Курапаты і будзе наводзіць тут парадкі. Вось такая трактоўка мэмарыяльнай тэмы. Вось такая логіка падсадных. Як вядома, летась-пазалетась, падпалкоўнік і ягоныя сябры пацярпелі фіаска са спробай абвясьціць Курапаты “польскім ваенным мэмарыялам” (у месцы, дзе няма парэштак ніякіх вайскоўцаў). Іхная правакацыя правалілася, і ў Польшчы зразумелі, з кім маюць справу. Мы спадзяваліся, што ў заначцы ў падпалкоўніка не засталося больш краплёных карт. Мы памыляліся. На “брыфінгу” ён заявіў, што далучае да курапацкай тэмы “историков, которые теперь живут в Израиле”. Цікава, якое дачыненьне да тэмы маюць гэтыя былыя савецкія людзі? Што новага задумаў з сваёй Масквой падпалкоўнік-палітрук пасьля таго, як ад яго пазбавіліся палякі? Мяркуем, што ў хуткім часе мы пра гэта даведаемся падрабязьней. Але ўжо цяпер трэба паведамляць ізраільскаму грамадзтву і навукоўцам, з кім яны маюць справу. Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года абаронцы Курапатаў публічна абвясьцілі савецкага падпалкоўніка-палітрука Кузняцова “пэрсонай нон грата” на тэрыторыі мэмарыялаў, дзе ёсьць магілы беларускіх пакутнікаў. Янка Базыль 22/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |