Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: СКРЫНКА ПАНДОРЫ Мне запомніліся словы з аднаго апокрыфа, якія я ў маладосьці прачытаў, цікавячыся эсхаталогіяй: “І адчыняцца новыя віды грахоў”. Уявіць, што гэта абазначае і што настане, было немагчыма, пакуль я ўжо ў другой палове жыцьця па волі лёсу ні апынуўся на Захадзе і ня ўбачыў тое, пра што, відаць, пісалася ў апокрыфе. Зьдзіўляла ня тое, што распаўсюджанасьць ненармальнасьці і садоміі ў гэтых грамадзтвах, але тое, што палавыя збачэнствы і дэвіантныя адносіны (якія ў бальшыні сваёй небясьпечныя для іншых людзей) тут легалізаваныя, афіцыяналеныя і знаходзяцца ўжо пад аховай дзяржавы (зацьверджаныя заканадаўствам). Больш таго, у асобных галінах дачыненьняў (напрыклад, прыём на працу) дэвіантам, фактычна, прыярытэт, а збочанае сужыцьцё такіх суб’ектаў аднаго полу афіцыйна прызнана нормай, названа нават “сям’ёй”, і ім прызначаны сацыяльныя льготы і “правы”. Сьвятары некаторых тупіковых цэркваў “вянчаюць” гэты антыпрыродны, антысацыяльны, неадэкватны “саюз” у выглядзе царкоўнага шлюбу. Прытым уся гэтая маральна апушчаная публіка ўжо робіцца агрэсіўнай, імкнецца павучаць нармальных людзей. Тут зразумела, што грамадзтва (якое ўступіла ў стадыю маральнага рэгрэсу) ня мае будучыні. Адбываецца глыбіннае і штодзённае разбурэньне культуры на ўсіх узроўнях быцьця. Садомія – толькі частка гэтага працэсу. Дасьледваньні чалавечага грамадзтва на першапачатковых стадыях разьвіцьця (асабліва неандэртальцаў) даюць дакладны адказ пра мэханізм, які выклікаў разьвіцьцё культуры і вычляненьне чалавека з прыроднага (стыхійнага) існаваньня. Гэты мэханізм ёсьць самаабмежаваньне, стрымліваньне сябе дзеля супольных (паляўнічых) мэтаў, паляўнічай магіі, спробы адкласьці прадукт харчаваньня на будучыню і т. п. Там, дзе пачынаецца ўсьвядомленае абмежаваньне сваёй прыроднай стыхіі дзеля дасягненьня пэўнай мэты, якая ўжо стане прадуктам волі і рук індывідума, там ужо пачынаецца культура і вылучэньне індывіда з прыроды. Грамадзка-псіхалагічная культура чалавека ад самага пачатку трымаецца на сістэме пэўных абмежавальных правілаў і табу (успрынятых у межах традыцыі і ў межах сьведамага асэнсаваньня). Калі ліквідаваць табу і абмежаваньні, культура пачынае разбурацца, бо пустаты не ўзьнікне, на месца правіла культуры прыходзіць дзікасьць (стыхія). Для чалавека вельмі важна зь дзяцінства ведаць, што такое добра, а што дрэнна. Лявацкая ідэалёгія, дзе б яна ні праяўлялася (у мастацтве, літаратуры, творчасьці, палітыцы) якраз і накіравана на “рэвалюцыйнае” зьнішчэньне ўсялякіх табу. Эпатаж робіцца стылем паводзінаў, пранікае ў моду, у палітыку, у мастацтва і штодзённае жыцьцё. Узьнікае асяроддзе, здольнае да легалізацыі чалавечых заганаў. Магчымасьць прызнаньня права на зло і прыняцьце збачэнства за норму закладзена ў сістэмных недахопах дэмакратыі, у прыватнасьці, у выбарчай сістэме, калі ў пагоні за галасамі кандыдат сьведама йдзе на ўсхваленьне і падтрымку маргінальных групаў. Істотнай прычынай таксама (бадай што найважнейшай) зьяўляецца тут лявацкае разуменьне катэгорыі свабоды ў дачыненьні да аднабока ўспрынятых “правоў чалавека”, якія падаюцца тут як паняцьці абсалютнага прыярытэту асобы, якая абапіраецца на свабоду, якая ў сваю чаргу зьяўляецца абсалютным правам чалавека. У выніку ўсё, што зробіць, створыць, наробіць свабодны чалавек, зьяўляецца яго правам. Зафіксаваныя нават выпадкі ў Нью-Ёрку (якія трапілі ў друк), калі група зладзеяў, якіх злавілі ў краме ў час крадзяжу, крычалі паліцыі, якая іх затрымала, што тут расавая дыскрымінацыя і што паліцыя парушае іх чалавечыя правы. Падтрыманьню права дрэннага, збочанага, малога, прымітыўнага спрыяе таксама лявацкая лібэральная праграма мультыкультуралізму (прыярытэт нацыянальным мяншыням) і лібэральная этычная формула паліткарэктнасьці (неназываньне рэчаў сваімі імёнамі дзеля грамадзкага спакою). Усё гэта ўводзіцца ў заканадаўства. У выніку сацыяльна-культурнае жыцьцё на Захадзе ў краінах, дзе запанавалі левалібэральныя ўлады і паняцьці, усё больш перапаўняецца абсурдам сацыяльна-праўных і этычных дачыненьняў. Уражаньне, што здаровая частка грамадзтва разгубілася і ня ведае, што з гэтым усім рабіць, паводзіць сябе па тыповай канфармісцкай схеме ціхай капітуляцыі перад агрэсіўнай маргінальнай дурнотай і расперазаным злом. Рэальна людзі адчуваюць ужо сілу гэтага зла. І сіла яго ня толькі ў падтрымцы лібэральнай дзяржавы. Назіраецца сістэмная салідарная праца маргінальнага сьвету па захопе ключавых пазыцыяў і радыкальнага перайначаньня каштоўнасьцяў хрысьціянскай цывілізацыі. Найбольш адчувальны прарыў маргіналізму і дэманстрацыі збачэнства адбыўся ў выніку пранікненьня дэвіантных пазыцыяў у бізнэс. Створаны велізарны рынак чалавечых заганаў, распусты і проста брыдоты. Дэвіантныя дачыненьні знайшлі там сваё месца, адпаведна зьявілася лобі заганнасьці ва ўладзе, сродках масавай інфармацыі і маскультуры. У рэальным жыцьці людзей з паталягічнымі палавымі адхіленьнямі яшчэ ня шмат. Але ў заходніх СМІ, мастацтве, інфармацыі, паведамленьнях і г. д. падтрымліваецца як бы пастаянная прысутнасьць такой зьявы ў грамадзтве, штучна павялічваецца яе ўдзельная вага. Рэкляма і прапаганда, на жаль, дае вынікі. Бадай што найбольш гнюснай, цынічнай і бессаромнай масавай зьявай у лібэральным грамадзтве ёсьць так званыя “парады каханьня”. Гэта бізнэсовае мерапрыемства – адкрытая рэкляма і наўпроставая дэманстрацыя д’ябальшчыны – цёмнай збочанай маргінальнай масы, салідарнай на грунце палавых інстынктаў. Дэвіантаў зьбіраюць са ўсяго сьвету сотні тысячаў у адно месца, каб прадэманстраваць іх вялікую прысутнасьць. Адначасна гэта дэманстрацыя матэрыяльнасьці (рэальнага напаўненьня) лібэральнай ідэалёгіі. Лабісты гэтай “ідэалёгіі” ў медыцыне, філасофіі, публіцыстыцы, міжнародных арганізацыях стварылі масу псэўданавуковых міфаў, каб апраўдаць легальнае існаваньне і грамадзкае разьвіцьцё дэвіантных групаў. Ідэалагічная сутнасьць усіх гэтых лабісцкіх дзеяньняў, “дасьледваньняў” і апісаньняў ёсьць антыхрысьціянства. Дарэчы, сымволіка і вобраз д’ябла ў гэтага роду асобаў найбольш папулярныя. Хачу падкрэсьліць, што ацэньваць збачэнства па старых мерках як цёмнае падпольле, якое хаваецца, ужо нельга. Яго цяпер ня толькі выцягнулі наверх, але аформілі ў прыдуманую ідэалёгію, якая мае свае разбуральныя мэты. Зафіксавана некалькі дзясяткаў палавых збачэнстваў. Усе яны небясьпечныя для псіхікі, здароўя, маральнасьці асобы і ў цэлым – жыцьця іншых людзей, бо бальшыня адхіленьняў патрабуе партнёра. Пры легалізацыі гэтай псіха-фізічнай сацыяльнай хваробы (і тым больш пры падтрымцы лібэральнай дзяржавы) зло пачынае няўхільна распаўсюджвацца. Асобныя збачэнствы настолькі небясьпечныя для грамадзтва, што прыводзяць да цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія шмат дзе караюцца сьмерцю. Трэба ўлічыць, што калі маргінальная дэвіантная група легалізуецца і павялічваецца ў колькасьці, яе паводзіны зьмяняюцца на больш дэманстратыўныя і агрэсіўныя. У групы ўзьнікае імкненьне павялічваць сваё кола дачыненьняў. Вядомыя выпадкі, калі гомасэксуалісты прыдумвалі этап пасьвячэньня ў пэдэрасты і гвалцілі малалетак. Потым міліцыя фіксавала нематываванае самагубства падлеткаў. Гвалт малалетак – адна з прычын павелічэньня колькасьці пэдэрастаў у грамадзтве. Дасьледчыкі, якія аналізавалі люмпэнізацыю лібэральнага грамадзтва (Віталь Зайка, напрыклад) адзначалі поўную немагчымасьць праводзіць зьмястоўную рацыянальную дыскусію з лобі гэтай групы людзей. Іхны мэтад перакананьня апанэнта – гэта мэтад зграі, якая ня слухае і ня чуе, і мае толькі адну задачу: любымі спосабамі калектыўным чынам задушыць апанэнта, псіхічна яго дэмаралізаваць, абазваць, наклеіць ярлыкі і г. д. Хрысьціянства ў іх абзываецца “фашызмам”, сям’я – адсталасьцю і т. п. Дарэчы, тут (у такога роду захаваньні) тыповыя паводзіны люмпэнізаванага лявацтва, яскрава прадэманстраваныя яшчэ савецкай уладай у СССР, асабліва ў часы Пралеткульта, станаўленьня “камсамоліі” і пэрыяду генацыду 30-х гадоў. Калі б уявіць, што такая сьветапоглядная група сканцэнтравала б у сваіх руках усю ўладу (а гэта ў прынцыпе магчыма, камунізм і фашызм таксама разьвіліся з маргінальных зьяў), то вынікі для людзей былі б цяжкія. Маргіналізм, які выплывае на паверхню і дасягае ўлады, расьце з аднаго антыхрысьціянскага кораня. Левы лібэралізм цалкам укладваецца ў гэтую гнасеалагічную схему і мае ў сабе ўсе прыкметы нецярпімасьці і таталітарнай ідэалёгіі. Інтарэсы дэвіантных групаў і ідэалёгіі левага лібэралізму супадаюць. Асновай унутранага жыцьця і паводзінаў чалавека яны лічаць палавы інстынкт, імкненьне да палавога акту (сэксу). Ідэалы тут адсутнічаюць. На гэтай падставе адбываецца катастрафічнае і прыніжальнае пераасэнсаваньне ролі жанчыны ў грамадзтве. Вобраз жанчыны-маці і тэма сям’і тут не гучаць. Жанчына трактуецца тут найперш як аб’ект сэксу. Прыдуманая і адпаведная сэксуальная тэрміналогія для ацэнкі жанчыны. Яна вольная, самастойная і незалежная, можа сама выбіраць сэкс-партнёраў і г. д. (пра шлюб гаворка не вядзецца). На такой пазыцыі канцэнтруюцца і заходнія фэміністкі, якія прыўнесьлі сюды яшчэ элемент палавой нянавісьці да мужчыны і жаданьне дамінацыі сэксуальна вольнай жанчыны. Тут паўтару некалькі аксіём. Чалавек трыадзіны: Чалавек-мужчына, чалавек-жанчына і чалавек-дзіця. Мараль (гносэалёгія маралі) утвараецца ў выніку ўзаемадачыненьняў мужчыны і жанчыны. Гэтыя дачыненьні стаяць над ўсімі падзеламі ў грамадзтве і ствараюць гармонію працягу роду, якая рэалізуецца ў сям’і. Якая б ні была тая гармонія – аўтарытарная, функцыянальная, матрыярхальная, патрыярхальная – яна заўсёды была адзінствам людзей, базавалася на прыродных повязях адзінай існасьці чалавека ў працягу роду. Лева-сацыялістычны маргіналізм прыўнёс сапраўды сатанінскае разбуральнае паняцьце ў гэтыя базавыя дачыненьні людзей. Левакі пчалі разглядаць і прапагандаваць чалавечы пол як ідэалёгію. Аля вядома, што там дзе ідэалёгія, — там барацьба (рывалізацыя) і як спадарожны вынік барацьбы – нянавісьць між людзьмі. Так зьявілася маргінальная ідэалёгія «гендэр», заснаваная на палавым падзеле і (у рэальнасьці) на палавой нянавісьці. Дэклярацыйны зьмест гендэрных паняцьцяў адносны. Разбуральная сутнасьць — відавочная. І ўсё яно карэлюецца зь іншымі лева-лібэральнымі замахамі на адзінства чалавечай супольнасьці. Увесь гэты камплект перакручаных паняцьцяў цалкам імпартаваны ў мас-культуру, эстраду, тэлебачаньне, кіно, дзе ерась вытварае ўсё, што хоча, дзе вядомыя гістарычныя асобы, вялікія людзі (нават Ісус Хрыстос і апосталы) пагалоўна паказваюцца як пэдэрасты і сэксуалісты, дзе кабеты страляюць з мушкетаў, сякуць мячамі, махаюць кулакамі і лупяць “праклятых мужчын”, а першыя пакутнікі-хрысьціяне прадстаўленыя як злыя агрэсіўныя варвары, якія нішчылі «сьветлае» антычнае грамадзтва. Нядаўна фэміністкі ў Эўрапарляманце патрабавалі, каб ўся сусьветная літаратура, дзе мужчына моцны, мужны і змагарны, а жанчына жаноцкая і клапатлівая, каб уся старая літаратура была забароненая. Патрабуюць таксама забараніць ўсю існуючую дзіцячую літаратуру, бо яна парушае правы гомасэксуалістаў. Таму дэвіанты пішуць сваю дзіцячую «літаратуру, дзе няма «таты» і «мамы», дзяўчынак і хлопчыкаў, дзе ўсе сярэдняга роду і г. д. (Заўважу, што палавая дэзыарыентацыя асобы – гэта стан для прышчапленьня гомасэксуалізму і разьвіцьця іншых адкіленьняў ў тым ліку імпатэнцаі ў мужчын.) Усё гэта ўжо вядома і ўсе нармальныя людзі пасьміхаюцца ды лічаць, што гэта кур’ёз. Але гэта не кур’ёз. Гэта збочаная, атрутная, поўная маргінальнай нянавісьці да здаровага чалавецтва рэальнасьць. У некаторых краінах, калі ўлічыць існуючую там інфармацыйную, заканадаўчую і псіхалагічную абстаноўку, так званыя «сэкс-мяншынствы» ўжо не мяншынствы, а псіхалагічная бальшыня. Якраз нармальныя людзі ператвараюцца цяпер там у выдрэсіраваныя мяншынствы, цішэйшыя за траву. Сацыялагічныя дасьледваньні ў Нарвэгіі, напрыклад (няхай сабе і з ўдзелам дэвіантаў) паказваюць, што калі сытуацыя будзе разьвівацца нязьменна, як цяпер, то да 2050 года Нарвэгія на дзевяноста адсоткаў насельніцтва будзе складацца з рознага роду гомасэксуалістаў. Гэта, выглядае, праўда, сацыялагічнай прапагандай, фалсіфікатам, але тэндэнцыя, абазначэньне таго, да чаго імкнецца лібэральная публіка, наглядна відаць Аналагічная сытуацыя ў іншых заходніх краінах Эўразьвязу. Садом і Гамора – гэта не біблейская міфалогія, як думаюць левакі, а біблейская рэчаіснасьць, якую самы лявацкія блытанікі цяпер у рэальнасьці ствараюць. Грамадзтва (заходняе і ня толькі заходняе) павінна б прызнацца, што яго ўжо асядлалі, і ніхто з гэтым нічога ня можа і ня хоча рабіць, бо тут бізнэс, які прыносіць барышы, зь якога кормяцца нават заканадаўцы, але які нішчыць душу маладога пакаленьня. Дарэчы, у лібэральнай “сэксуалізаванай” ідэалёгіі страчана месца для дзіцяці ў сям’і. Бо сям’я дэвіантам не патрэбная. Ідзе зьнішчэньне сям’і. Гэтым на Захадзе займаецца так званая «ювенальная юстыцыя» і вытворныя ад яе розныя структуры сацыяльнай апекі, якія шмат дзе ператварыліся ў карумпаваныя крымінальна-бюракратычныя структуры, з некантралюемымі паўнамоцтвамі, што разглядаюць дзяцей як тавар і працуюць на рынак такога тавару. Ювэнальная юстыцыя як плод лібэралізму пабудавана на заганнай канцэпцыі правоў дзіцяці (хаця зразумела было, што суб’ектам права зьяўляюцца бацькі, а не дзеці). Ювенальнае заканадаўства дае магчымасьць лёгка адбіраць дзяцей ад бацькоў (на заўсёды) па прыдуманых пустых і абсурдных абвінавачаньнях і без бацькоўскай згоды і веданьня перадаваць дзяцей ў прытулкі ці так званым «прыёмным» асобам (тым жа дэвіантам). У скандынаўскіх краінах, напрыклад, і для «прыёмных асобаў», і для сацыяльных выкрадальнікаў дзяцей гэта надзвычай выгадная матэрыяльная справа. Лібэральная дзяржава дае на такое разбурэньне сям’і вялікія грошы. Прыёмная асоба, атрымаўшы дзіця, можа ўжо нават не працаваць. Грошай хопіць. Трэба яшчэ ўлічваць, што ў гэтых краінах цярпіма адносяцца да пэдафіліі (месцамі яна амаль што легалізавана), таму прыёмныя асобы лёгка абменьваюцца вопытам гомо-сэксуалізацыі чужых дзяцей (і дзецьмі таксама), а дэвіанты ў парлямантах заклікаюць да суцэльнай гомасэксуалізацыі чалавецтва. Гэта своеасаблівыя «жырыноўскія», але іх тут успрымаюць сур’ёзна, бо вынікі іхных выказваньняў ёсьць рэальнай палітыкай. Бацькі ў нармальных сем’ях, практычна, ня маюць ўжо ніякіх правоў на сваіх дзяцей перад структурамі сацыяльнай апекі, перад ювэнальнай юстыцыяй і лібэральнай дзяржавай. Дзеці, фактычна, разглядаюцца як тавар, які зьяўляецца ўласнасьцю дзяржавы. У чатырох скандынаўскіх краінах (з насельніцтвам ад чатырох да васьмі мільёнаў) кожны год адбіраюць ад бацькоў і перадаюць прыёмным асобам 6-8 тысяч дзяцей. Статыстыка: за пэрыяд лібэральнай нэасацыялізацыі дзяцей ў Швэцыі адабрана ад бацькоў 300 тысяч дзяцей, у Нарвэгіі – 250 тысяч, у Фінляндыі 200 тысяч (столькі ж у Даніі). Фактычна, скрадзена цэлае пакаленьне, разгромлена маса сем’яў. Ёсьць пратэсты, дэманстрацыі бацькоў, але яны даюць мала вынікаў, бо нічога не зьмяняецца сістэмна і па сутнасьці. Больш канструктыўныя пратэсты там, дзе яшчэ цепліцца хрысьціянская вера. У Нямеччыне, напрыклад, разгортваецца супраціўленьне «дзяржаўнаму навучаньню» з боку эвангельскіх хрысьціян, якія ня хочуць, каб іхных дзяцей вучылі сэксуальнай усёдазволенасьці і лявацкай ідэалогіі. Нямецкія сем’і ствараюць свае сямейныя школы і навучаюць дзяцей дома. Улады жорстка перасьледуюць гэтых людзей. Хапаюць іхных дзяцей і вывозяць ў невядомым накірунку, накладаюць на бацькоў велізарныя штрафы, заводзяць на іх судовыя справы, натраўліваюць паліцыю. Некаторыя нямецкія сем’і спрабавалі схавацца ў Францыі. Але дарэмна. Францыя ўжо даўно бязбожная краіна. (Дадам, што ў Нямеччыне Касьцёл абкладзены велізарнымі падаткамі. Тысячы касьцёлаў пазачыняныя, касьцельныя будынкі прыстасоўваюць пад іншыя мэты.) Літаральна некалькі гадоў таму колькасна вялікія нямецкія сем’і (дзе шмат дзяцей) пачалі ўцякаць ад перасьледу ў Амэрыку. Там яны знаходзяць абарону. Амэрыка некалі (ў свае лепшыя часы) зрабіла вельмі разумную справу – не ратыфікавала Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці (вельмі недасканалы і сумніўны дакумант, дарэчы, базавая аснова для разбурэньня сям’і). Але амэрыканскія левыя, што заселі ў судах, імкнуцца дэпартаваць немцаў. У канфлікт умяшаўся нават прэзыдэнт Амэрыкі Абама (прытым на баку лібэралаў, за дэпартацыю ўцекачоў). Барацьба за дзяцей працягваецца ўжо ў ЗША. Справа ў тым, што ў 1938 годзе Адольф Гітлер ліквідаваў усе льготы дамашняга навучаньня. Усе нямецкія дзеці па яго распараджэньні павінны былі ўступаць у Гітлерюгенд і вучыцца толькі ў дзяржаўнай (фашысцкай) школе. Гэты закон аб дзяржаўнай адукацыі дзейнічае ў Нямеччыне цяпер і лібэральныя левакі ўхапіліся за яго ў сваіх інтарэсах. Майкл Фаррыс заснавальнік амэрыканскай адвакацкай арганізацыі па абароне правоў бацькоў (HSLDA) у сувязі з гэтым зазначыў, што «Нямеччына зьяўляецца ўдзельнікам шматлікіх дагавораў аб правах чалавека , якія прызнаюць права бацькоў, каб іх дзеці маглі атрымліваць адукацыю ў адпаведнасьці з рэлігійнымі перакананьнямі бацькоў. Права на хатняе навучаньне зьяўляецца адным з правоў чалавека. Нямеччына груба парушае гэтыя правы нямецкай сям’і» (ў дужках заўважу, што лібэральнай Нямеччыне начхаць, што там кажа ім амэрыканец пра правы чалавека, Гітлер важнейшы). Ў лібэральных школах Эўропы ідзе адкрытае сэксуальнае разбэшчваньне дзяцей пад выглядам сумніўнага сэксуальнага навучаньня (якое, дарэчы, дзецям непатрэбнае, яно прыходзіць з узростам). Асабліва небясьпечнае штурханьне дзяцей да мастурбацыі – асновы пазьнейшай эратычнай неадэкватнасьці, дэградацыі і псіхічных комплексаў. Гэта ў поўным сэнсе легалізаванае злачынства перад чалавечай асобай. Зараз у лібэральнай лявацкай хроніцы падзей, у інфармацыі поўна агрэсіўных выказваньняў (як правіла дэпутатаў парлямантаў) аб легалізацыі інцэста. Прытам прапануецца тых, хто будзе супраць інцэста («інцэстафобаў») заканадаўча строга караць (ужо і ярлык прыгатаваны). (Я ўжо казаў пра агрэсіўную маргінальную нецярпімасьць левакоў як псіхалагічную аснову фашызма.) У лявацкіх парлямантах (прытым нават у ЗША) дыскутуюць праблему легалізацыі і заканадаўчай абароненасьці нэкрафілі, заафіліі, пэдафіліі (хаця пэдафілію ўжо ўскосным чынам амаль што легалізавалі праз агульныя расьцягнутыя фармулёўкі) У ХХІ стагоддзі ня толькі маргіналізм, але ўсё планетарнае зло атрымала магутную тэхналагічную магчымасьць глабальнай кансалідацыі (чаго раней не было) і маніфэстацыі пра сваё існаваньне. Гэтая зброя – Інтэрнэт. Менавіта цяпер адчынілася скрынка Пандоры, і пачвары сталі распаўзацца па ўсёй Зямлі. Апошнім часам у краінах былой савецкай зоны (Украіна, Расея і інш.) прынятыя патрэбныя законы, якія абмяжоўваюць пашырэньне дэвіантных групаў і забараняюць прапаганду гомасэксуалізма. Наўрад ці зьявіцца такі закон у падрэжымнай Беларусі. Ды калі б і зьявіўся, толку было б мала, бо сам рэжым амаральны. Зразумела, што для здаровага грамадзтва патрэбныя здаровыя законы, якія б абаранялі маральнае здароўе людзей. Канцэпцыі такіх законаў трэба ствараць цяпер, не чакаючы канца рэжыму, які можа зацягнуцца, і не чакаючы наступу садоміі з Захаду і Усходу. Відавочна, што ў законе павінна быць адлюстравана неабходнасьць стрымліваньня, абмежаваньня, прадухіленьня і пакараньня за злачынствы супраць прыроды чалавека і традыцыяў маралі, прынятай у грамадзтве. Патрабаваньне: усе палажэньні мусяць быць канкрэтна названыя і сфармуляваныя. Не павінна быць агульных фармулёвак. Дэфініцыі мусяць быць дакладнымі, у якіх выключаны магчымасьці падвойнага ці шырокага прачытаньня. У гэты ж закон трэба ўключыць адназначнае палажэньне (артыкул) аб забароне ўсялякай папулярызацыі, рэклямы, агітацыі і прапаганды гомасэксуалізма, лезбійства, пэдафіліі, садызму і г. д. (пералічыць канкрэтна збачэнствы, небясьпечныя і шкодныя для людзей). Лабізм збачэнстваў хутка пашыраецца. Выяўляецца цёмная стратэгія па захопу ключавых пазыцыяў. Беларуская дэмакратычная ўлада не павінна будзе прымаць пад увагу ніякія тэндэнцыйныя экспэртызы медыцынскіх і навуковых арганізацыяў у лібэральным сьвеце, якія прымаюць рашэньні шляхам галасаваньня (САЗ і інш.). Навука ня робіцца шляхам падняцьця рук. Галасуе толькі парлямант. У законе аб дэвіантах і збачэнстве мусіць быць адзначана, што сама дэвіацыя не зьяўляецца злачынствам, але толькі дзеяньні, якія прынесьлі шкоду людзям і грамадзтву на аснове дэвіацыі. Дэвіант сам па сабе таксама не зьяўляецца злачынцам, але як асоба са збочанымі палавымі схільнасьцямі ён належыць да патэнцыяльнай групы рызыкі злачынства. Першая частка дэфініцыі прадухіляе спакусу для міліцыі і службы бясьпекі выкарыстаць такога чалавека шляхам запалохваньня ў якасьці агента. Другая частка павінна ўплываць на допуск да працы і прафэсіі. Пэдафілам і пэдэрастам, напрыклад, павінна быць заканадаўча забаронена працаваць у школе, дзіцячых садках, летніках моладзі, скаўцкіх групах і г. д. – усюды, дзе ёсьць непаўналетнія дзеці. Улік дэвіантных асоб будзе весьціся, але закон мусіў бы забараняць разгалошаньне зьвестак; перасьлед толькі за дэвіанцтва мусіць быць забаронены і караны. Закон не павінен выключаць такіх асобаў з грамадзтва, але рэглямэнтаваць іх паводзіны так, каб прадухіліць небясьпеку для іншых людзей і парушэньне чалавечага права на маральнае здароўе. Гэта значыць першым чынам павінна быць забаронена прапаганда, папулярызацыя, рэклама і навязваньне інфармацыі пра асобаў з палавымі адхіленьнямі і паталогіяй. У юрыдычнае азначэньне павінна быць ўведзена таксама кваліфікацыя такога злачынства (якое ўзьнікла на лібэральным Захадзе) як прапаганда і распаўсюджваньне палавой нянавісьці (нянавісьць па палавой прыкмеце да папуляцыі іншага полу; тут асобны від агрэсіўнай мізантропіі). Гэтае адхіленьне павінна ацэньвацца ў беларускім дэмакратычным заканадаўстве гэтак жа, як прапаганда ксэнафобіі, міжнацыянальнай нянавісьці і розьні. Увогуле абарона права нармальных людзей на маральнае і псіхічнае здароўе ад агрэсіі збочанасьці і паскудзства павінна разглядацца як асноўнае права чалавека, як міжнародная праблема, народжаная “дэвіантнай” левалібэральнай уладай на Захадзе. Трэба асабліва адзначыць, што ўсе шматтысячныя пратэсты нармальных людзей на Захадзе супраць збочанасьці левай улады і выступленьні за нармальнасьць жыцьця абсалютна там не прымаюцца пад увагу, быццам гэта і ня людзі вышлі на вуліцы. Чатырыста тысяч асобаў зьбіраюцца з пратэстам супраць ненармальнасьці пад сьценамі парляманту, а ён усяроўна галасуе за гомасэксуальныя саюзы і за «правы» дэвіантаў. Ну, дакладна, як антыбеларускі рэжым Лукашэнкі ў Менску: нуль увагі, толькі што АМОНа няма і палкамі не малоцяць па галовах жанчын. Праўда, каб у Менску выйшла чатырыста тысячаў, то ад рэжыма засталася б толькі пара (разам з АМОН-ам), а ў левай Эўропе – хоць бы што. І народ цывілізаваны, не кідае цэглай у морду “парляманту”. Агрэсія дэвіантаў, якія адчулі падтрымку левалібэральных уладаў, нарастае з кожным днём. За сорак апошніх гадоў маральнага маразму адхіленьні ад нормы занялі, фактычна, зыходныя пазыцыі ў заходняй літаратуры і сродках масавай інфармацыі, у заходнім мастацтве (якое ператварылася ў клааку), у маскультуры і кіно (у Галівудзе, які ўжо амаль поўнасьцю пад кантролем збачэнцаў, створаная нават так званая «гомасэксуальная мафія»), уплыў дэвіанцтва распаўсюджаны на цэлыя сэгменты бізнэсу, адчувальны ў шэрагу міжнародных арганізацыяў. Капітуляцыя народаў перад паскудзтвам зьдзіўляе і нават шакуе. Адзін пажылы амэрыканскі беларус сказаў мне, гледзячы на ўсё, што адбываецца: «Ведаеш, я не хацеў бы жыць у такім сьвеце». Выказваньне прадчувальна прарочае, бо ў сьвеце, які можа стацца, нармальным людзям ня будзе куды падзецца. І ўсё ж, у чым прычына, што ў культурных, але бязбожных асобаў аказаўся слабы імунітэт на ненармальнасьць і палавую паталогію людзкіх дачыненьняў? На мой погляд прычынай тут ёсьць унутраннае (можа нават падсьведамае) імкненьне многіх людзей мець права на распусту. Жывучы ва ўстаноўленай добрай традыцыі, людзі падпарадкоўваліся прынятым нормам маралі, законам, і здароваму сэнсу, прымаючы ўсё як разумнае і належнае, хоць у думках (шмат хто) і ў жаданьнях сваіх былі не пазбаўленыя спакус і распусных фантазій. Калі яны ажыцьцяўлялі свае распусныя жаданьні, то разумелі, што гэта адыход ад прынятых маральных паводзінаў. Нягледзячы на такія адступленьні (колькі б іх не было), ў грамадзтве захоўвалася маральна-ацэначная норма паводзінаў, якая ўплывала на духоўнае здароўе грамадзтва і на выхаваньне маладых грамадзян. Левалібэралізм таемнае жаданьне распусты аб’явіў правам чалавека, пастулатам яго свабоды, адмяніў маральнае табу. Нічога дзіўнага, што такая пазыцыя знайшла прыхільнікаў. У 2001 годзе рэспэктабельная нью-ёрская штодзённая газэта «Новое русское слово» (НРС, — 2001, 12 сакавіка) падводзіла вынікі мінулага стагоддзя і пісала пра ўступленьне ў трэцяе тысячагоддзе. Цытуецца адыёзная фігура расейскага палавога разбэшчваньня людзей акадэмік Расейскай Акадэміі адукацыі Ігар Кон, які сказаў, што «галоўным дасягненьнем мінулага стагоддзя» ёсьць (працытую нават па-расейску) «отодвигание репродуктивной функции секса на последний план. Теперь человечество, занимаясь сексом, думает не о детях, а об удовольствии». У асобаў тыпу Кона сваё збочанае разуменьне жыцьця. Але самае сумнае ў тым, што ў вызначэньні тэндэнцыі рэгрэсу (для Кона – прагрэсу) расейскі «растлитель» не памыліўся. Якраз у гэтым накірунку і скочваецца дэградацыя сацыяльна-палавых дачыненьняў людзей. Кожнаму гэта бачна няўзброеным вокам. Газэта цытуе яшчэ аднаго гэтакага ж — маскоўскага прафэсара з МГУ, які тут жа сцьвярджае, што расейскія жанчыны адстаюць у разьвіцьці ад «замежных сябровак», бо аж «шэсьць адсоткаў масквічак ва ўзросьце да 35 гадоў застаюцца дзяўчынамі. А, напрыклад, у Стакгольме такіх у шэсьць разоў менш», — паведамляе прафэсар. Распуснасьць, нячыстасьць маладых жанчын – гэта для яго добра. Такія прафэсары за часы камунізму былі членамі КПСС, славілі Леніна і пісалі супраць гнілога Захаду. Пасьля ліквідацыі КПСС сталі пісаць «за» гнілы Захад. Але ў сутнасьці нічога не зьмянілася, бо агульны антыхрысьціянскі, антычалавечы накірунак застаўся. Для такіх асобаў быццам і цывілізацыі не было, і двух тысячагоддзяў Хрысьціянства, і духоўнага разьвіцьця культуры і вопыту чалавецтва. У іх іншае жыцьцё, іншыя задачы. Ізноў жа гэта ня толькі выверты, але і вынік дуалізму чалавечай прыроды, глыбока закарэненай ў ёй магчымасьці дабра і зла. Лявацкая разумовая агрэсія і лібэральная ідэалогія даюць выхад якраз схільнасьцям і інстынктам, накіраваным на разбурэньне маральнай асобы, створанай хрысьціянскай культурай. Франтальная левая атака на хрысьціянскага чалавека пачалася з самага пачатку ХХ-га стагоддзя са зьяўленьнем у палітыцы камуністычнай дактрыны і трывала, практычна, ўсё стагоддзе. Пры гэтым на Захадзе назіралася тэндэнцыя легалізаваць ня толькі гомасэксуалістаў, але і пэдафілаў. На пачатку 2000-х выявілася, напрыклад, што лявацкі эўрадэпутат у Эўрапарляманце ад партыі «эялёных» Даніэль Кон-Бендзіт у 70-х гадах быў пэдафілам і сам тады пра тое напісаў у сваёй кнізе. Ён так напісаў, бо не баяўся. Тады ўжо ў Эўропе спрабавалі адносіцца да пэдафілаў амаль што цярпіма («правы» ж чалавека). У друку прыводзяцца факты (НРС, — 2001, 12 сакавіка), калі ў 1977 годзе ў шэрагу выданьняў сацыялістычнай арыентацыі была надрукаваная пэтыцыя ў абарону трох арыштаваных пэдафілаў. Яе падпісалі левыя французкія грамадзкія дзеячы, філосафы, літаратары: Луі Арагон, Андрэ Глюксман, Жак Дэрыда, Жан-Поль Сартр, Ален Роб-Грыйе, Сымона дэ Бавуар… (Гэта тыя імёны, якія можна было называць у СССР.) Легалізаваць пэдафілаў левакам тады не ўдалося. Але з пэдэрастамі яны проста селі на галаву чалавецтву. Людзі, відаць, яшчэ недаацэньваюць небясьпекі, якая згушчаецца над грамадзтвам. Заходжу ў кнігарню ў Варшаве. Цэлая палічка «тамоў» нейкай мадам рускага паходжаньня. Піша пра ўсіх вядомых людзей чалавецтва, пачынаюча ад фараонаў, з «указаньнямі» на іх разнабаковае дэвіанцтва. Па гэтых апісаньнях, дык нармальных людзей ў гісторыі ўвогуле не было. Усе то пэдалы, то садысты, то пэдафілы, то нэкрафілы, то скаталожцы і г. д. Маскультура, вядома. Бізнэс. Грошы ня пахнуць… Але пра што пішацца, што фальсіфікуецца, што прапагандуецца. І стараюцца гэтыя выдумкі ўціснуць у гісторыю для падтрыманьня і апраўданьня легальнага існаваньня дэвіантаў. Ведаю толькі адзін выпадак, калі вядомы латышскі сэксолаг і гіпнолаг, аўтар шматлікіх кніг Яніс Заліціс, відаць, абурыўся лухтой і аргумэнтавана прафэсійна даказаў, што Пётр Чайкоўскі ня быў гомасэксуалістам, як пастаянна пішуць розныя выдумшчыкі ды іншыя ерэтыкі Спарты і Лесбаса дзеля падтрыманьня сваіх адхіленьняў. Агрэсія дэвіантаў і нахабства павялічваецца з кожным годам у краінах, дзе такога ніхто ня мог уявіць. У самалёце бяру лібэральную польскую газэту (за 24 ліпеня 2013 г.). Некалькі матэрыялаў пра гомасэксуалістаў (няма больш важных пытаньняў). Словы вынесеныя ў загаловак: «Мы ў ХХІ стагоддзі і мусім ахоўваць усе меншасьці». «Палітыка супрацьдзеяньня неталеранцыі павінна быць цалкавітай». Лібэральная журналістка нападае на міністра, чаму той не ахоўвае «сэксменшасьці». Міністар апраўдваецца і … просіць прабачэньня, калі дзе быў няўважлівы да збочаных. Чаму ў школах ня вучаць пра гомасэксуалістаў? — насядае журналістка. Міністар жаласна апраўдваецца. Чаму ў падручніках для школаў няма пра «сэксменшасьці» і г. д. (Дэвіанты рвуцца ў школы.) Ляйтматыў газэтнай агрэсіі, каб дамагчыся, што за выказваньні супраць гомасэксуалістаў трэба караць, лічыць гэта злачынствам і ўключыць у карны кодэкс. Трэба, маўляў ураўняць правы нацыянальных мяншыняў і гомасэксуалістаў і г. д. (У Іспаніі левы парлямант пару гадоў таму побач з правамі чалавека прызнаў правы шымпанзэ.) Міністар блытаецца, палохаецца, кажа што будзе старацца… Гэта неверагодна ў каталіцкай Польшчы, але факт. Тут мушу ізноў у каторы разраз падкрэсьліць, што небясьпека ідэалагічнага таталітарызму і масавых вынішчэньняў людзей (на гэтай аснове) вырастае з маргіналізму. У адрозненьне ад сэкты ці гета (якія самаіізалююцца ад грамадзтва) маргінальная ідэйная група накіравана на перабудову грамадзтва і на зьмяненьне (паляпшэньне) чалавецтва, мэтадамі вядомымі толькі ёй. Пры гэтым выяўляецца псіхалагічны комплекс зашчэмленага непрызнаньня, які пераходзіць у помсту, агрэсію і нянавісьць. Калі такая група нейкім чынам прабіваецца і захоплівае ўладу – вынікам будзе таталітарны рэжым, рэпрэсіі і сацыяльная катастрофа. У Эўропе ХVIII-XIX стагоддзяў было поўна ўсялякіх маргінальных групаў, рэвалюцыянераў, містыкаў, масонаў ды іншых паляпшальнікаў грамадзтва. Рэальна ў выніку неверагоднага зьбегу абставінаў да ўлады прабілася толькі адна – камуністы (бальшавікі). Вынік вядомы. У 30-х гадах ХХ-га стагоддзя, таксама пры неверагодным зьбегу абставінаў, у Нямеччыне да ўлады прывялі (аформленую ў партыю) маргінальную групоўку (якая б ніколі не загарнула ўлады дэмакратычным шляхам). Вынік таксама вядомы. Да гэтай жа катэгорыі маргіналаў належылі «чырвоныя кхмеры» ў Камбоджы (вынік жахлівы), Талібан на Усходзе і некаторыя іншыя групоўкі, якія яшчэ не праявіліся. На сёньняшні дзень найбольш агрэсіўнай, пасьпяховай і разгалінаванай маргінальнай групай, якая мае стратэгію і тактыку змаганьня, падтрымку з боку бізнэсу і распусна думаючых людзей ёсьць шырокая катэгорыя дэвіантаў (сярод якіх верхаводзяць лесбы і гомасэксуалісты). Катэгорыя пашыраецца і ня толькі на Захадзе, дзякуючы прапагандзе па тэлебачаньні, доступу ў школы, выступам псэўда-спэцыялістаў і псэўдавучоных. Дэвіацыя расьце колькасна. Уплыў агрэсіі дэвіантаў на ўсе сфэры жыцьця лібэральнага сьвету (акрамя каталіцызму, зь якім яны змагаюцца) заўважны і непрапарцыянальны, прысутнасьць ў СМІ і прапагандзе – гіпертрафаваная. Яны (яшчэ пакуль колькасна нязначныя) пасьпелі ўжо падпарадкаваць свайму ўплыву пэўныя ключавыя пазыцыі ў грамадзтве, акрамя ўлады. Але гэта можа стацца справай не такога ўжо і далёкага часу. Відаць, што грамадзтва і людзі абсалютна не разумеюць, што іх можа чакаць, бо яны яшчэ ніколі не былі пад уладай Садома й Гаморы. Калі б такое сталася, то чырвоны ды карычневы фашызм пэўна мог бы здавацца ім раем перад фашызмам садомскім, бо сама Апраметная, Пекла і цемра ідуць за ім. Дарэчы, каб убачыць ужо цяпер, што гэта такое можна паглядзець відэазапіс, зроблены у час нападу тысячаў паўголых збачэнцаў (пэдэрастаў і лесбаў) на каталіцкі храм у Аргентыне. (Інтэрнэт-адрас на <ютубе> : http://www.youtube.com/watch?v=ZKVTj0TUnHk). Маладыя католікі сталі сьцяной перад касьцёлам і гаварылі малітву, а ашалелыя збачэнцы з перакошанымі ад нянавісьці тварамі, нападалі на іх плявалі ў твар, пэцкалі іхныя абліччы і адзеньне фарбай, пісалі лёзунгі «Хрыстос – гей», кідаліся прадметамі, завывалі і ўлюлюкалі, дэманстравалі лесбійскія палавыя акты, Трэба бачыць гэтую аўтэнтычную сатанінскую вакханалію, каб уявіць магчымы правобраз будучыні. Але яна ўжо існуе паміж людзей і адкрыта дэманструе сваю грэблівасьць і нянавісьць да чалавецтва. Нянавісьць да чалавецтва ёсьць галоўнай рысай дэвіанцкай псіхалогіі і дэвіанцкіх паводзінаў. Прытым трэба ўлічваць злую псіхіку маргіналізму. Калі іх малая група, — гэта адзін тып паводзінаў (часам цалкам адэкватны). Калі збачэнцаў цэлы натоўп – гэта іншы тып агрэсіўнага захаваньня (можна бачыць на відэа) і прырода сатанізму адчыняецца сама сабой. Эфэктам колькасьці (прынцыпам зграі, шабашу) карыстаюцца цяпер палавыя дэвіанты ва ўсім сьвеце і зьбіраюцца сусьветным натоўпам ў адпаведных месцах. Пад касьцёл ў Аргентыне зьехаліся збачэнцы з усёй Аргентыны і Лацінскай Амэрыкі. Складваецца ўражаньне вялікай масы і цёмнай сілы. У масе выяўляецца адэкватная сатанінская прырода зьявы (на відэа можна ўбачыць нават вальпургіевае вогнішча, кружэньні вакол яго і завываньні). Дастаткова каму-небудзь зь вядомых людзей у лібэральным сьвеце выказацца крытычна пра легалізацыю збочанасьці, як адразу ўзьнікае і пачынае выконвацца мэтодыка зграі — сусьветны вэрхал збачэнцаў. Выступоўцу супроць ненармальнасьці пачынаюць атакаваць адпаведна настроеныя ўзбуджаныя журналісты, выскокваюць на трыбуну пэдэрасты ў парлямантах, ў Эўраструктурах, ў сродках масавай інфармацыі, ў розных лібэральных арганізацыях. Аргумэнтаў апанэнта ніхто ня слухае, стаіць гучны галас пакрыўджаных, абураных і агрэсіўных, ствараецца ўражаньне шырокай грамадзкай думкі. А на самай справе – гэта вынік маргінальнай салідарнасьці — традыцыйнай тактыкі зла, пранікненьня яго ў грамадзкія, уладныя, інфармацыйныя і іншыя ключавыя структуры, выкарыстаньня іх і стварэньня неадэкватнай масавай грамадзкай рэакцыі на фоне пасіўнасьці і канфармізму насельніцтва, якое лічыць, што легалізацыя збачэнцаў не пагражае іхным сацыяльным інтарэсам, то і праймацца няма чаго. Таталірызацыю маргіналізма чалавецтва (зь вялікімі стратамі) перажывала ня раз. Часта людзі (асабліва на Захадзе) забываюцца пра гісторыю і не разумеюць, што такое ўлада, калі яна пераймае форму маргінальнай ідэалогіі. Хоць такое было і зусім нядаўна. Дэмакратыя ператвараецца ў тыранію і вельмі невялікая колькасьць асобаў (а то і адна асоба) пачынаюць самаісна вырашаць парадак жыцьця (альбо лёсы і жыцьці людзей). Гэтакае пераўтварэньне можа адбывацца, напрыклад, праз падмену сутнасьці дэмакратыі прыдуманымі «дэмакратычнымі каштоўнасьцямі», куды звальваюць разам з прынцыпамі дэмакратыі ўсялякія ідэалагічныя выверты і сацыяльныя адхіленьні. Тым часам дэмакратыя – гэта не каштоўнасьці, а форма ўлады. Каштоўнасьці — сфэра ідэалогіі і культуры. Тое, што прапаганда гомасэксуалізму зьяўляецца ня толькі ўнутранай, але і зьнешняй палітыкай лібэралізму – гэта відавочны факт. Фонды і арганізацыі Захаду дапамагаюць стварэньню гомасэксуальных суполак у іншых, яшчэ маральна здаровых краінах, даюць суполкам грошы, патрабуюць выпускаць (і аплочваюць) часопісы гамасэксуальнага накірунку (напрыклад, у Менску), патрабуюць рабіць “парады”, даюць грошы на рэкляму і г. д. – усё пад выглядам дапамогі “дэмакратыі”. Дэвіанты, зьбіўшыся ў арганізацыі, ўжо ўмешваюцца ў палітыку іншых краінаў, імкнуцца арганізаваць байкоты, дэманстрацыі нянавісьці, кампаніі нападак і г.д. Назіраецца павелічэньне дэвіантнай агрэсіі разам з павелічэньнем колькасьці збочаных людзей. Таксама назіраецца тэндэнцыя стварэньня на Зямлі лакальных зонаў, дзе б збачэнцы ўяўлялі большасьць насельніцтва (у гісторыі чалавецтва такое ўжо было ў паганскай цывілізацыі). Нядаўна (жнівень 2013) прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў фэнамэнальную заяву ў эфіры тэлеканала NBC. Ён ў завуаляванай форме выступіў супраць расейскага закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізма і заявіў, што ЗША ня сьцерпяць парушэньняў правоў гомасэксуалістаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Нават цяжка паверыць, што такое было сказана. Справа ня ў тым, што на тэрыторыі Расеі дзейнічаюць законы Расеі, а не ЗША. У пуцінскай Расеі шмат беззаконьня, ў турму садзяць людзей па палітычных матывах, забіваюць праваабаронцаў і журналістаў, забіваюць нязгодных сьвятароў, пашыраюцца фашыстоўскія арганізацыі – ўсё гэта, аказваецца, не істотна, а вось збочанасьць, ненармальнасьць, адкіды прыроды – гэта галоўнае, гэта добра, тут робяцца заявы на вышэйшым узроўні. На парадку дня сапраўды стаіць задача міжнароднага змаганьня супраць збачэнскай нянавісьці да чалавецтва (супраць мізантропіі маргіналаў, ўзьнятых на шчыт). Ўзьнікае задача барацьбы за маральную нармальнасьць грамадзтва, за права на нармальнасьць, супраць засьмечваньня жыцьця дэвіантнымі адносінамі ды яшчэ і аплатай збачэнства за кошт нармальных людзей. На мой погляд, неабходнасьць такога міжнароднага антылібэральнага руху выяўляецца ўсё больш і часьцей. Народы мусяць бараніць хрысьціянскія (і ўвогуле рэлігійныя) каштоўнасьці, традыцыі і маральнае здароўе сваіх грамадзян, асабліва зразумеўшы, што з такой лявацкай ідэалёгіяй няма ніякай будучыні, акрамя катасрофы. Легалізацыя дэвіанцтва рэалізуецца, як ўсьвядомленае глабальнае зло, якое адкрыла ахілесавую пяту бязбожнага чалавека (распусныя ўяўленьні аб сэксуальнай свабодзе) і вядзе яго да гуманітарнага выраджэньня. Мяркую, што мусіць быць створаная дэклярацыя аб абароне прыроды чалавека і прынятая на міжнародным узроўні як каштоўнасная арыентацыя для распрацовак нацыянальнага заканадаўства. Перш за ўсё яе павінны б прыняць рэсурсныя краіны і палажэньне аб ахове прыроды чалавека уключыць у сваю палітыку і патрабаваньні іх выконваць найперш ў тых краінах, дзе пошасьць легалізавана. Адпаведна павінна быць распрацавана сістэма санкцый і абмежаваньняў па аналагічнай схеме, па якой лібэралізм распаўсюджвае свае антыкаштоўнасьці. Трэба ўлічыць, што легалізацыя амаральшчыны, сацыяльнага дна, адхіленьняў ад нармальнасьці і ўцэлым чалавечага зла гэта сістэмная зьява ў левалібэральным сьвеце. Яна зыходзіць з разбуральнай псіхалогіі левізны, якая заўсёды расчышчала дарогу, бязбожніцтву, сатанізму, разбурэньню асноў і культурных табу. Левізна інтэрнацыянальная і касмапалітычная. Сумяшчэньне лявацтва з маёмнай алігархіяй – гэта выверт сучаснай лібэральнай сістэмы, дзе ўжо выбудаваны цэлы ланцуг разбурэньня нацыяў, культуры і паразітнага абагачэньня. Легалізацыя палавога дэвіанцтва, свабода абортаў, адмена сьмяротнага пакараньня для паталагічных забойцаў і злачынцаў супраць чалавецтва, антыхрысьціянства, дэградацыя сям’і і разбурэньне маральнай сістэмы выхаваньня дзяцей, катастрафічнае разбурэньне мастацтва, праз ліквідацыю эстэтыкі і г. д. — ўсё гэта сістэмна павязана адзінай стратэгіяй зла, ўсё гэта вынік левалібэральнай палітыкі (у якой зацікаўлена алігархія, бо лягчэй эксплуатаваць натоўп), усё гэта вынік лявацкага сьветапогляду і рэлятывісцкага разуменьня жыцьця. У апошні час ў некаторых заходніх краінах назіраецца пэўнае працьверазеньне ў грамадзтве і адварочваньне ад палітыкі левакоў, перастаюць таксама зьвяртаць увагу на піяр і правакацыі збачэнцаў (яны праста шмат каму ужо надакучылі сваім ненатуральным вэрхалам і прысутнасьцю ў мэдыях). Але гэта ніякі не паварот да нармальнасьці, толькі спад цікавасьці да вычварэнскай моды. Усе зыходныя пазыцыі засталіся, якія пагражаюць прарасьці новым сацыльным вычварэнствам. Само па сабе гэтае цёмнае наваджэньне, гэтае зьмярканьне Захаду не міне, ня зьнікне і ня пройдзе. Мусіць быць здаровая ініцыятыва. Ініцыятыва зьверху, зьнізу і з вонку, якая прымусіць лібэральны Эўразьвяз паважаць дэмакратыю (а не антыкаштоўнасьці дэмакратыі), шанаваць нацыянальныя традыцыі і культуру народаў, прыроду і правы нармальнага чалавека, здаровае разьвіцьцё грамадзтва. Мусіць адбыцца санацыя Эўропы ад левалібэральнай дэвіантнай чумы. Пакуль гэта яшчэ магчыма коштам здаровых рэсурсаў эўрапейскага грамадзтва і шляхам выкарыстаньня здаровых асноваў дэмакратыі. Тое, пра што я тут пішу, ня ёсьць перабольшаньнем. Тут няма завышанай ацэнкі зьявы і, тым больш, няма ніякага эмацыйнага ўспрыняцьця. Дастаткова элемэнтарнага рацыянальна-лагічнага аналізу з апорай на факты да на сацыялогію і гісторыю нашай цывілізацыі, каб ўсё выразна ўбачыць што адбываецца, як бы дзіўна яно не выглядала. Настаў час абараняць культурнае здароўе народаў, гуманітарныя і маральныя каштоўнасьці хрысьціянскіх краін. І гэта не фраза. Ўсё ужо зразумела. Патрэбныя дзеяньні. Яны павінны пачацца. Для нас, беларусаў, якраз вельмі важна, каб была нармальная Эўропа, Эўропа хрысьціянаў, Эўропа сяброў, а не збачэнцаў, не мянялаў, якія гэтак жа, як цяпер антынароднаму рэжыму, будуць ставіць потым беларускай дэмакратыі свае збочаныя ўмовы. (Мы бачым, што робіцца ва Ўсходняй Эўропе.) На Захадзе ёсьць вялікія станоўчыя і незадзейнічаныя сілы. Прыдзе час, і яны прачнуцца. Ліпень-сьнежань 2013 г. Зянон Пазьняк 22/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |