Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Калі рэжым свавольна, незаконна і антыканстытуцыйна абвяшчае па-за законам усе цывілізаваныя формы мірнага пратэсту, то ён сам штурхае народ на пратэст нямірны. Такім чынам менавіта рэжым Януковіча цалкам і поўнасьцю адказны за крывавую правакацыю супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Менавіта Віктар Януковіч, які падпісаў заведама неканстытуцыйныя законы, і ёсьць галоўным правакатарам, а зусім ня тыя маладыя ўкраінцы, якія выйшлі абараняць свае правы на вуліцу Грушэўскага ў Кіеве. 16 студзеня рэжым паўсюдна пачаў рэалізоўваць сцэнар пераводу мірных пратэстаў у выбуховую фазу, каб выкарыстаць перавагі, якімі ён валодае ў сілавым супрацьстаяньні. І ўсе пабачылі, што ўлада была гатовая задзейнічаць увесь свой карніцкі арсэнал. Рэжым ужыў супраць грамадзян Украіны ня толькі дубінкі і шчыты, як было раней – у ход пайшлі атрутныя газы, траўматычная аўтаматычная зброя, сьветла-шумавыя і траўматычныя гранаты, вадамёты і іншае. Гэта ўжо той крэс, за якім настаюць хіба што расстрэлы дэманстрантаў з стралковай зброі. Асаблівае абурэньне выклікаюць варварства і садызм ахоўнікаў рэжыму падчас выкарыстаньня супраць дэманстрантаў сьмяротна небясьпечнай пры мінусавым надвор’і вадамётнай зброі, што забаронена ўсімі міжнароднымі канвэнцыямі і прыроўніваецца да катаваньняў; прыцэльны агонь на паражэньне ў галаву па журналістах і выпадковых відавочцах падзей. Тартуры і катаваньні супраць затрыманых грамадзян Украіны (уся краіна шакаваная кадрамі зьдзекаў над будаўнікамі з Кіраваграда) сьведчаць, што рэжым вядзе вайну без правіл супраць усяго ўкраінскага народа. Вось гэта й ёсьць сапраўдны фашызм у дзеяньні! Уладзе ня ўдасца перавесьці супрацьстаяньне паміж рэжымам і ўкраінскім народам у грамадзянскую вайну. Увесь украінскі народ і сусьветная супольнасьць адзіныя ў сваёй ацэнцы злачынных дзеяньняў рэжыма Януковіча. Усеўкраінскае аб’яднаньне “Свобода” лічыць, што якія-кольвечы перамовы з уладай немагчымыя да тае пары, пакуль ня будуць адсунутыя прычыны эскалацыі канфлікта – перш за ўсё да моманту тэрміновай адмовы ўвядзеньня антыканстытуцыйных законаў. Першасныя нашы патрабаваньні застаюцца нязьменнымі: вызваленьне ад перасьледу ўсіх удзельнікаў акцый пратэста, прыцягненьне да адказнасьці ўсіх, хто біў мірных пратэстоўцаў, адстаўка ўраду Азарава і поўная перазагрузка ўлады – пазачарговыя прэзыдэнцкія і парляманцкія выбары. І толькі гэта можа быць зьместам якіх-кольвечы перамоваў з уладай. Заява УА “Свобода” 20 студзеня 2014 г. Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” Пераклад з украінскай. Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/046632/ 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |