Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыйная вайна супраць Украінскай рэвалюцыі

Беларусы заўважылі адну прыкметную тэндэнцыю ў інтэрнэт-прасторы: чым больш украінцаў далучаецца да рэвалюцыйнага руху, чым бальш арганізавана і рашуча дзейнічаюць рэвалюцыянэры, тым больш агрэсіўным і антыўкраінскім па зьместу і тону становяцца камэнтары на розных рэсурсах. Камэнтатары паліваюць па чым зра лідэраў рэвалюцыі, украінскі народ, яго мову і г.д. Абсалютная бальшыня камэнтароў выканана на акупанцкай расейшчыне. На першы погляд, гэтая паралельная з’ява ёсьць неверагоднай і абсурднай. Але гэтаму ёсьць адназначнае тлумачэньне.

З украінскіх патрыётаў, якія раней актыўна выступалі ў Сеціве з нацыянальнымі ідэямі і ў абарону Бацькаўшчыны, цяпер перад кампутарамі не засталося, практычна, нікога. Усе гэтыя многія тысячы людзей – маладых і старэйшых – знаходзяцца ў віры рэальных (а не віртуальных) падзей. Яны змагаюцца і рызыкуюць жыцьцём на Майдане, працуюць у службах тылавога забесьпячэньня Майдана (гаспадарчай, харчовай, мэдычнай). Тыя, хто не паехаў у Кіеў, арганізоўваюць нацыянальны супраціў у сваіх гарадах і мястэчках. Усе занятыя канкрэтнай справай.

З другога боку, вядома, што усе спробы прамаскоўскай хунты арганізаваць масавыя выступы грамадзтва ў сваю падтрымку з грукатам праваліліся. Януковічцаў коклькі разоў звозілі на спэцтранспарце (у тым ліку на цягніках) у Кіеў. На гэта хунта выдаткавала процьму грошай. Сваіх “абаронцаў” хунта шчодра аплочвала. Але нічога з гэтага ня выйшла. Людзі разьбегліся і не захацелі ставаць муром на абарону крымінальнікаў ва ўладзе. Затое спэцслужбы і ўсе стукацкія антыўкраінскія сеткі пасадзілі цемру сваёй агентуры за кампутары і пачалі страчыць-паліваць (“строчи, пулемётчик, за синий платочек”). Калі гэтага падалося мала, па сьвістку азвалася ўся гоп-кампанія з тэрыторыі самой Расеі.

Украінцам няма часу, людзей, магчымасьці (і, мяркуем, жаданьня таксама) актыўна парыраваць гэтую маскоўскую інтэрнэт-навалу. Ва ўкраінцаў зараз настаў новы этап змаганьня – ім трэба ліквідаваць хунту і нармалізаваць нацыянальна-дзяржаўнае жыцьцё ў сваёй дзяржаве. Як кажа вядомае прыслоўе, “сабака брэша, а караван ідзе…”
Ян Булыга

27/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024