Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Незабыўны Віктар Сьцяпанавіч Чарнамырдзін увайшоў у сусьветныя цытатнікі бліскучай фразай аб расейскім палітычным будаўніцтве – “какую партию ни строй, получается КПСС”. Але расейскі прэм’ер 90-х яшчэ ня ведаў іншага цывілізацыйнага закона постсавецкай прасторы – якую дзяржаву ні будуй, атрымліваецца пуцінская Расея. Сябра Віктара Сьцяпанавіча Леанід Данілавіч Кучма ў свой час агаломшыў расейскую грамадзкасьць кнігай пад назовам з выклікам “Україна – не Расея”. Як жа гэта так – не Расея, зьдзіўляліся нават лібэральна настроеныя маскоўскія і піцерскія чытачы. Ну ня можа ж на самой справе так адрозьнівацца ад Расеі былая “другая рэспубліка”, якую ўжо прызвычаяліся ўспрымаць як сваю. І калі ад якога-небудзь львавяніна такое сьцьверджаньне ўспрынялі б спакойна – ну зразумела, яны там, бедныя, пакутвалі пад прыгнётам Аўстрыі і не пасьпелі ўспрыняць усёй шырыні расейскай ласкі, — то ад днепрапятроўца Кучмы такога не чакалі. Але Кучма меў рацыю. Україна сапраўды не падобная на Расею. Менш імпэрскасьці. Больш анархіі. Менш даверу да ўлады. Больш цікаўнасьці да ўласнага дома. Менш веры ў адмысловае наканаваньне ўласнай дзяржавы. Больш увагі да думкі суседзяў. Менш нафты і газа. Больш неабходнасьці рабіць нешта самым. І вось гэты набор “менш” і “больш” і нараджаў тую непаўторную ўкраінскую вольніцу, якая нават у найноўшай гісторыі краіны ўжо двойчы выводзіла людзей на Майдан і выклікала вострае непрыйманьне ў чалавека, які стаўся сапраўднай павітухай народнага пратэсту, — Віктара Януковіча. І калі Кучма проста канстатаваў, што Ўкраіне не Расея, то для Януковіча гэта ўжо быў не факт, а пакутлівае пытаньне: чаму не Расея? Чаму ён ня можа валадарыць, як Пуцін? Учора адказ на гэтае пытаньне быў знойдзены – таму што законы не такія, не расейскія. Вось у Расеі законы слушныя – і ў выніку ні адзін прастэстуючы ня можа пачувацца бясьпечна, ні адзін журналіст ня можа беспакарана паклёпнічаць на ўладу, ніякі інтэрнэт не ратуе людзей ад адказнасьці і ніякая дапамога шкоднага Захаду не дапаможа яго агентам расхістаць наш човен. Вось чаму Ўкраіна не Расея – таму што яна недаробленая! І Ўкраіну дарабілі. Дэпутаты-рэгіяналы літаральна за некалькі хвілін, без якога-кольвечы электроннага галасаваньня, літаральна як на партсходах праштампавалі законы, якія ўрэшце ператварылі Ўкраіну ў царства парадку і кіруемай дэмакратыі. Цяпер ужо ніхто не паедзе па дарогах краіны калёнай больш за пяць машын, ніхто ня зможа купіць сім-карту без пашпарта, ніхто не наважыцца беспакарана паклёпнічаць на лепшых людзей краіны, ніхто ня будзе “проста так” займацца экстрэмісцкай дзейнасьцю ў сацыяльных сетках. Усе пад кантролем і Крымінальным кодэксам. Ну і, зразумела, цудоўная маскоўская ружычка на кіеўскі торцік – статус замежных агентаў для грамадзкіх арганізацый, якім аказваюць дапамогу з-за мяжы (трэба меркаваць, з-за заходняй мяжы, з-за якой жа яшчэ: на ўсходзе больш не замежжа, а суцэльная асалода). Гэтая ружычка – каб ніхто не сумняваўся, у якім менавіта горадзе пісалася новае ўкраінскае заканадаўства і з каго Віктар Фёдаравіч бярэ прыклад. Такім чынам, цяпер ва Ўкраіне павінна атрымацца калі не адразу Ўкраіна, то ўжо хаця б Беларусь. І будуць спакой, парадак і сацыялістычная законнасьць у дзеяньні. Што да гэтага парадку давядзецца прарывацца праз барыкады Майдана – гэта ўладу, падобна, ня надта турбуе: яна свой выбар ужо зрабіла і наўрад ці будзе працягваць казаць пра эўрапейскую інтэграцыю і іншыя абяцаньні, якія яшчэ нядаўна здаваліся сутнасьцю зьнешняй палітыкі Ўкраіны. Таму што ўся гэтая эўрапейская інтэграцыя аказалася навязьлівай, рызыкоўнай і нявыгоднай. Карацей кажучы, Україна Януковіча – гэта ўжо дакладна не Эўропа. І сказаць, што яна не Расея, сёньня ня зможа нават Леанід Данілавіч Кучма. Віталь Портнікаў Пераклаў з украінскай В. Буйвал. Крыніца: http://grani.ru/opinion/portnikov/m.223480.html Віталь Портнікаў – украінскі журналіст. 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |