Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
22 студзеня 2014 года ў Акмэсджыдзе/Сімфэропалі, у парку імя Тараса Шаўчэнкі прайшоў мітынг, прысьвечаны Дню Саборнасьці Ўкраіны. У мітынгу ўзялі ўдзел Старшыня Мэджліса Рэфат Чубараў і члены Мэджліса, дэлегаты Курултая крымскататарскага народа, прадстаўнікі ўкраінскіх нацыянальна-дэмакратычных і крымскататарскіх грамадзкіх арганізацый, актывісты крымскага Эўрамайдана і прадстаўнікі крымскай грамадзкасьці. “Ніхто ня спыніць украінскую нацыю, а разам зь ёю й крымскататарскі народ у іх памкненьні да свабоды… Таму – са сьвятам і на змаганьне! Ужо сёньня ўсім зразумела, што няма ніякіх перашкодаў, каб спыніць людзей, — перакананы кіраўнік Мэджліса. – Тыя, хто сёньня забіваюць людзей і думаюць, што ім удасца загнаць у тупік цэлы народ, яны проста пагаршаюць сваё становішча. Будзе суд і яны панясуць пакараньне. Абавязкава панясуць!” Кіраўнік Мэджліса Рэфат Чубараў упэўнены, што сёньня трэба ісьці разам да свабоды. І менавіта памяць аб тых людзях, якія абвяшчалі Ўкраінскую Народную Рэспубліку і прынялі рашэньне аб аб’яднаньні Ўкраіны, аб’ядноўвае сёньня ўсіх грамадзян Украіны. Дзень Саборнасьці – сьвята Ўкраіны, які адзначаецца штогод 22 студзеня ў дзень абвяшчэньн Акта ўзьяднаньня Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, якое адбылося ў 1919 годзе. Афіцыйны сайт Мэджліса крымскататарскага народа. 22 студзеня 2014 г. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://qtmm.org/новости/3987-глава-меджлиса-рефат-чубаров-никто-не-остановит-украинскую-нацию-а-вместе-с-ней-и-крымскотатарский-народ-в-их-стремлении-к-свободе 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |