Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У ЛАТВІІ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛАТВІЙСКАЯ ШКОЛА 21 студзеня расейская інтэрнэт-газэта Polit.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Апошнюю расейскую школу ў Латвіі могуць зачыніць у 2018 годзе”. Вось гэты артыкул: Латвійскія парлямантары падрыхтавалі праект поўнага пераводу агульнаадукацыйных школ на латышскую мову да першага верасьня 2018 года, што азначае паўсюднае расфармаваньне расейскіх школ на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе DELFI са спасылкай на праект дамовы аб узаемадзеяньні паміж партыямі кіруючай кааліцыі, які можа быць падпісаны ўжо 22 студзеня. Паводле тэкста дакумэнта, да ўказанага тэрміну ўсе навучальныя ўстановы для нацменшасьцяў будуць абавязаныя праводзіць усе заняткі на дзяржаўнай мове, акрамя ўрокаў замежных моваў, а таксама прадметаў, што тычацца вывучэньня моваў і культур нацменшасьцяў. Цяпер у Латвіі пражываюць некалькі сотняў тысячаў носьбітаў расейскай мовы, толькі ў Рызе на сёньня працуюць дзесяткі спэцыялізаваных расейскіх школ. Раней паведамлялася, што ў лістападзе 2013 года міністэрства асьветы Малдавіі выступіла зь ініцыятывай выключыць расейскую мову з пераліку абавязкавых дысцыплін для вывучэньня ў школах. 21 студзеня 2014 г. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://polit.ru/news/2014/01/21/likvid/ 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |