Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Жылкомплексы для маскоўскіх асаднікаў

У Сеціве і на платах па ўсёй нашай сталіцы мельцяшыць карцінкамі і буйнымі літарамі рэклама новай забудовы Менска. Новыя жыльлёвыя супэркомплексы маюць “рамантычныя” назовы паводле прозьвішчаў расейскіх кампазітараў – “Чайковский” і “Рахманинов”. Дадаецца яшчэ рэклама з прозьвішчам італьянскага кампазітара – “Вівальди”. Мяркуем, што тут спрацавала “творчая фантазія” планіроўшчыкаў. Толькі фантазія, бо ўсе разумеюць, што італьянцы масава жыць у Менск не паедуць (цяпер у нас нават італьянскі турыст крайняя рэдкасьць). Затое маскоўскае асадніцтва з суседняй імпэрыі рыхтуецца да запаўненьня сабой нашай сталіцы: “а что, чисто, тихо-спокойно и никакого национализма… все по-русски умеют разговаривать…”).

Кур’ёзна пачытаць рэкламу гэтых “чайкоўскіх-рахманінавых” у Сеціве. Цытуем:
Жилой комплекс уже получил название «Чайковский». И это не случайность, а замечательная традиция нашей компании давать имена возводящимся домам. Ведь так же как и композитор воодушевленно записывает ноты на чистый лист бумаги, чтобы подарить миру волшебную мелодию, так и архитектор вкладывает всю душу в свое творение, увековечивая его с помощью различных строительных материалов.
На территории северной-восточной зоны Минска, вдоль долины ручья Слепянка, в районе Зеленый луг в скором времени вырастет новый жилой комплекс „Рахманинов“, и подобно музыкальному произведению, создаст свой оригинальный стиль в композиции живописного района.

Чужынцы маюць намер масава атабарыцца ў самых экалагічна спрыяльных і ландшафтна прыгожых раёнах нашай сталіцы. Можна не сумнявацца, што йдзецца пра апошнім часам шырока распаўсюджаную моду ў Расеі, якая назвываецца “заиметь своё логово на всякий случай в Белоруссии”. Але ня толькі. Выцісканьне сотняў тысячаў беларускіх работнікаў на рабскую працу ў Расею адбываецца паралельна з захопам нашай нацыянальнай маёмасьці і ключавых пасадаў у Беларусі расейскім мафійных капіталам. Трэба ўлічваць таксама імклівае пашырэньне ваеннай прысутнасьці расейскай ваеншчыны ў Беларусі. Усім ім “надо где-то жіть”. У навуцы такія працэсы называюцца сухімі словамі – “замена насельніцтва”.

Сымон Рудзік

27/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024