Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Акупанты ізгаляюцца альбо вырабленая дзейнасьць гэбізму Маскоўскай акупанцкай ардзе важна ня толькі захапіць і паняволіць Беларусь. Ім хочацца пры гэтым паізгаляцца над беларусамі, над нашым нацыянальным і чалавечным гонарам. Гэта ня проста дзікая прыхамаць усходніх варвараў – ім трэба маральна растаптаць беларусаў, прызвычаіць наш народ да зьдзеку і прыніжэньня. Беларускія сьвятыні, беларуская мова, беларускія імёны, наша гісторыя і нашы традыцыі – усё гэта становіцца матэр’ялам для акупанцкіх садыстаў, якія ўпэўнены, што ніколі не атрымаюць адлуп за сваю мярзоту. Мы ўжо бачылі гарэлку і пітную ваду “Бульбашъ”, глядзелі гнюсную кінапрадукцыю “Павлинка-New”, маем маскоўскі прытон “Булбашъ-хол” каля курапацкіх магіл нашых пакутнікаў, мы бачылі народны ансамбль “Бульбашы”, гарэлку “Сяброўка” (вось як!) і шмат чаго іншага. Днямі акупанцкая фантазія выдала ў вытворчасьць яшчэ адзін зьдзек – у крамах усё завалена скруткамі туалетнай паперы пад фірменным назовам “Yanka”. Зазначым, не “Иван”, а менавіта па-беларуску лацінскімі літарамі. Такога не дазвалялі сябе ні цары, ні саветы. Гэта ёсьць вырабленая творчасьць цяперашняга гэбізму. Зразумела, што маецца на ўвазе “гігіенічнае выкарыстаньне” вялікага Купалы і ўсіх нас, беларусаў. Было б лагічным, каб усе беларусы, якія носяць імя Ян, зьвярнуліся ў пракуратуру і разам баранілі б свой чалавечы і нацыянальны гонар. Акупанцкая навалач павінна ведаць, што доўга куражыцца над намі на нашай зямлі яны ня будуць. Янка Базыль 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |