Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сяргей Навумчык: АБ ДАРМОВАЙ АДМОВЕ АД ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ Вялікай памылкай пачатку 90-ых я лічу вывад з Беларусі ядзернай зброі па мадэлі, якую Захад навязаў Шушкевічу, а Шушкевіч – Вярхоўнаму Савету. Так, зброю трэба было выводзіць (і радок пра без’ядзернасьць у Дэкларацыі аб сувэрэнітэце – мой), але — на выгодных для Беларусі ўмовах (сярод якіх, ня выключана - і бязвізавы, альбо аблегчаны ўезд). Але ў канцы сьнежня 1991 у Алма-Аце Шушкевіч, не параіўшыся з членамі беларускай дэлегацыі, без усялякіх умоў пагадзіўся прызнаць Расею правапераемніцай СССР у ААН (на месца ў Радзе Бясьпекі прэтэндавала Японія) і - ўласьніцай ядзернай зброі. “ Мы испытали настоящий шок. Выходило, что Шушкевич нас просто сдал! Сдал национальные интерсы Беларуси, которая одним махом лишилась главного козыря на переговорах с Россией… Конечно, он не имел права принимать такие решения, не посоветовавшись со всем составом делегации…Помню, я набросился на спикера, пытаясь объяснить ему, что он натворил, но Шушкевич в ответ только мямлил что-то невнятное… Вторым человеком, который полностью осознал всю драматичность происходящего, был мой давний оппонент Зенон Пазьняк. Он хмуро наблюдал за нашей перепалкой и, сокрушённо вздохнув, обронил такую фразу: «Шушкевіч не клапоціцца аб дзяржаўных інтарэсах Бацькашчыны!» – прыгадвае тагачасны міністар замежных спраў П. Краўчанка (“Беларусь на распутье”, стар. 185-186). (Ад сябе дадам што Шушкевіч узору 1991-1994 – палітык непрабіваемы і цалкам “некамунікатыўны”, ён ніколі не успрымаў ніякіх парадаў. На жаль, мы вымушаныя былі яго падтрымліваць, разумеючы, што пры тым раскладзе на зьмену яму прыйдзе горшы (што і адбылося). У выніку Беларусь АДДАЛА Расеі 72 ракеты СС-25, зь іх (і зь іншых ракет) узялі ўран, які, як піша Краўчанка, Масква прадала ЗША за ДЗЕСЯЦЬ МІЛЬЯРДАЎ ДАЛЯРАЎ. Плюс – Расея атрымала ад Захаду дапамогі на ДЗЯСЯТКІ МІЛЬЯРДАЎ ДАЛЯРАЎ. У 1990-ых для бюджэтаў былых рэспублік СССР гэта былі зусім іншыя грошы, чым сёньня, можна сьмела памнажаць на дзесяць). Што атрымала Беларусь у выніку бяздарнага шушкевічавага пагадненьня? Некалькі мільёнаў на вываз тых самых ракет і экалягічную апрацоўку зямлі. Цікава, што ўжо пры Лукашэнку, у 1996-ым, Менск выцягнуў у Масквы адзін мільярд даляраў кампэнсацыі за ўран (у якасьці ўзаемазаліку за газ) – які фактычна, пайшоў на падтрымку лукашысцкага рэжыму, калі гэты рэжым як ніколі быў блізкі да краху, а Лукашэнка – да імпічманту. Пры тым, што атрымай той самы мільярд Беларусь у 1992-1993 годзе (а памер крыдэтаў Захаду мог быць яшчэ большы) – эканамічная сытуацыя была б значна лепшай, не было б той “мутнай вады”, зь якой вылез у прэзыдэнты Лукашэнка. Ну і нарэшце (пра што ўжо пісаў неаднойчы), цьвёрдая, з улікам нацыянальных інтарэсаў пазыцыя на перамовах з Захадам па вываду з Беларусі ядзернай зброі (падкрэсьлю: зброю трэба было выводзіць) вымусіла б Захад канцэнтраваца ня толькі на дапамозе Расеі (не сакрэт, што ў 1992-1993 Ельцына выратавалі амэрыканскія крэдыты), але - і Беларусі. Такога тыпа, як Лукашэнка, да ўлады проста б не дапусьцілі. Сяргей Навумчык 27/1/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |