Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАМЯЦІ ГЕНАДЗЯ ГРУШАВОГА

Дрэнная вестка прыйшла зь Менску. Памёр яшчэ адзін Дэпутат Незалежнасьці, фронтавец і змагар з Чарнобылем Генадзь Грушавы, сябра Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Гэтак жа як і ўсіх папярэдніх памерлых дэпутатаў-незалежнікаў (І. Пырха, І. Гермянчука, Г. Сямдзянаву), яго зьнішчыў Чарнобыль. Мы змагаліся з атамным Левіафанам усімі сіламі, каб уратаваць нацыю, чуючы сьмяртэльны сьвіст яго касы і разумеючы наканаванасьць. Генадзь Грушавы быў на пярэдняй лініі таго змаганьня.

Генадзь прышоў у Фронт у пачатку 1989 года, калі ўжо быў створаны фронтаўскі Камітэт “Дзеці Чарнобыля”. У траўні таго ж года ён узначаліў гэты Камітэт і неўзабаве ператварыў яго ў магутную ўсебеларускую арганізацыю па ўратаваньні здароўя дзяцей ад чарнобыльскай радыяцыі. Тут ён выявіў незвычайны арганізацыйны талент і дзейнасьць, спраектаваную на ўвесь цывілізаваны сьвет. Тысячы беларускіх дзяцей атрымалі магчымасьць аздараўленьня па ўсёй Эўропе, паўночнай Амэрыцы і ў некаторых краінах Азіі. Шмат каму такая падтрымка захавала здароўе і прадоўжыла жыцьцё. Генадзь жыў гэтай справай аддана і апантана і яна дала плён.

З усталяваньнем антыбеларускага рэжыму, нелегітымная ўлада паставіла ўсемагчымыя шлагбаўмы чарнобыльскаму ратаваньню людзей, яна прастала дарогу чарнобыльскаму генацыду, выкарыстала яго разбуральны зьмест у сваёй антынароднай палітыцы. Генадзь Грушавы змагаўся з такой чужой палітыкай увесь час. Незадоўга да сьмерці ён паведаміў нам, што хацеў бы стаць сябрам КХП–БНФ і гэта было зразумелае жаданьне чалавека, які па перакананьнях заставаўся фронтаўцам і разумеў сваё гістарычнае месца ў адраджэньні вольнай Беларусі.

Я цаніў Генадзя Ўладзімеравіча за яго сьветлую галаву, уменьне цьвяроза аналізаваць і, галоўнае, генерыраваць ідэі — якасьць надзвычай каштоўная ў палітыцы. Вельмі шкода, што Чарнобыль без пары скасіў такога чалавека. У новай вольнай сьветлай Беларусі (якая, спадзяюся, ужо не за гарамі) Генадзь Грушавы яшчэ мог бы шмат зрабіць дзеля здароўя, дабра і лепшага жыцьця нашага народа.

Цяпер ён ў Нябеснай Беларусі, дзе (так думаю) аддзелена сьветлае ад цёмнага, добрае ад злога, разумнае ад дурнога. Бывай Генадзь Уладзімеравіч. Вечная памяць.
Жыцьцё тваё пражыта было не дарэмна і дзеля таго, што зроблена, варта было жыць.

28 cтудзеня 2014 г. Зянон Пазьняк

29/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024