Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Любімая тэма некаторых грамадзян РФ, якія хочуць бачыць Украіну ў складзе Расеі, — так званы раскол Украіны, што вызначыўся, на “прарасейскі ўсход” і “бандэраўскі захад”, а таксама пагроза грамадзянскай вайны і прыйсьця да ўлады страшных нацыяналістаў. Але хто гэта ўсё кажа? Хто палохае ўкраінцаў, што яны, маўляў, такія розныя, што лепш бы ім вярнуцца ва ўлоньне СССР? Калі ня ўсім, то хаця б “рускім” – у Крыме, у Данбасе, у Адэсе. Гэта кажуць расейцы, гэта значыць грамадзяне краіны, бальшыня насельніцтва якой люта ненавідзіць уласную сталіцу Маскву, што зажралася, — гэтую вельмі багатую дзяржаву ў атачэньні жабрацкіх рэгіёнаў. І з рознай інтэнсіўнасьцю пагарджае бліжнімі суседзямі і далёкімі сябрамі. Гэта кажуць грамадзяне краіны, на частцы тэрыторыі якой ня першае дзесяцігоддзе ідуць сапраўдныя баявыя дзеяньні, не параўнальныя ні зь якім Эўрамайданам. Эўрамайдан гэтым грамадзянам паказваюць ледзь не ў прамым эфіры, а што адбываецца на Паўночным Каўказе, не паказваюць амаль ніколі. І нават запіс, на якім бачна, як і хто ўзрываў вакзал у Валгаградзе, не паказалі. Гэта кажуць бяспамятныя грамадзяне краіны, якая фактычна анэксавала дзьве з паловай карлікавыя дзяржавы (Паўднёвую Асэцію, Абхазію і Прыднястроўе) і цяпер ня ведае, што зь імі рабіць. Як урэгуляваць канфлікт у Сірыі, яны пры гэтым ведаюць, а што рабіць з сваёй і чужой савецкай спадчынай, – не. Урэшце, гэта кажуць грамадзяне краіны, галоўны рэлігійны культ якой, мабыць, казнакрадства. У жрацах гэтага культа самыя багатыя і пасьпяховыя. Хто сам ня можа служыць культу, тыя разводзяцца з жонкамі, якія ўжо марнеюць над золатам у зацішку. Культу гэтаму імкнуцца служыць саборна ў сяброўскіх краінах – ад Кіпра да Вялікапрачачнай, туманнага нашага Чэлсістана. Хто больш скраў, у таго й ранг вышэй. Што вашы, хахляцкія, у параўнаньні з нашымі? Драбяза! Так, ледзь не забыўся: гэта яшчэ грамадзяне краіны, па якой у Сочы вязуць Алімпійскі агонь. На аленях, праз дно возера Байкал, касьмічны афэдрон МКС і, галоўнае, праз да краёў напоўненыя патрыятызмам чарапы тэлеглэдачоў. І ніхто гэтаму наскрозь фальшываму агню не супраціўляецца нават маральна. Ды што там – нашых лепшых, самых чэсных сыноў і дачок па высмактаных з пальца абвінавачваньнях саджаюць у турму на гады, а мы, крыху дзеля прыстойнасьці павойкаўшы, вяртаемся з хаўтуроў на сьвята жыцьця. Пацыенты гэтай нашай псіхіятрычнай бальніцы хочуць, каб тэрыторыю іхняй лячэбнай установы пашырылі за кошт суседняй дзяржавы. Вашай, калі што. Спачатку заслаўшы туды крымінальнага казачка Януковіча, каб ён, як кажуць, вынес на сподачку. А мы сустрэнем. Прыходзьце, украінцы, мы вас гарбатай пачастуем. Вашыя сыны будуць служыць у нашай арміі. На Далёкім Усходзе, напрыклад. Або абслугоўваць асэціна-грузінскую мяжу. Або ахоўваць юнакоў і дзяўчат зь мітынга на Балотнай плошчы (накшталт вашага Эўрамайдана, але без агню, палявых кухняў, намётаў і заклікаў скінуць уладу прэзыдэнта). А нашыя навабагачы і чыноўнікі пераправяць накрадзеныя вашымі да нас у Чэлсістан. У Крыме, урэшце, наладзяць свае дачы самыя знатныя масквічы. Ну дык жа, украінцы, браты, што вы чакаеце?! Няўжо вы ня хочаце нашай любові, га, хахлы? Або вы, сволачы такія, усё-ткі нацыяналісты? Казьлінае племя экстрэмісцкае? Ды ня надта вы й патрэбныя нам, дармаеды бездухоўныя. Гасан Гусейнаў Пераклад з расейскай 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |