Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская дзяржпрапаганда актыўна разыгрывае габрэйскую карту ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Тых, хто спачувае Майдану, палохаюць разгулам антысемітызму. У сярэдзіне студзеня адбыліся два напады каля кіеўскай сінагогі Разэнбэрга на Падоле: невядомыя ў масках зьбілі выкладчыка і вучня яшывы. Пасьля гэтага Эўрамайдан ўзяў пад ахову сталічныя сінагогі. Хто стаіць за антысеміцкімі правакацыямі? Што абяцае ўкраінскім габрэям Майдан? Думкі экспэртаў. Ёсіф Зісельс, кіраўнік Асацыяцыі габрэйскіх арганізацый і абшчын (ВААД) Украіны: На сайтах некаторых партый, блізкіх да ўлады, напрыклад, на сайце Віктара Мэдвэдчука, Натальлі Вітрэнкі, на сайце “Беркута” за апошнія два-тры тыдні зьявілася шмат антысеміцкіх матэр’ялаў, якія гавораць, што менавіта габрэі арганізавалі Майдан. Гэта такі абсурд, але яму вераць тыя, хто зараз стаіць з дубінкамі і шчытамі супраць актывістаў. Іх пераконваюць: маўляў, Майдан – справа рук габрэяў, так што ня трэба нікога шкадаваць, біце ўсіх. Я дапускаю, што прапаганду можа каардынаваць Клюеў (сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Андрэй Клюеў – рэд.). Улада шмат што капіруе з Расеі, але яшчэ Кучма напісаў, што Ўкраіна – не Расея і расейскія мэтады ў нас не спрацуюць. Леанід Фінбэрг, дырэктар Цэнтра юдаікі Кіева-Магілянскай акадэміі: Хлусьнёй у апошнія месяцы зьдзівіць нас цяжка. Рэпрэсіўныя законы, накіраваныя на згортваньне правоў і свабод грамадзян, нелегітымна прынятыя парляманцкай большасьцю, называюць разьвіцьцём дэмакратыі. Забойцаў актывістаў Майдана выгарожвае маразматык-прэм’ер, публічна заяўляючы аб тым, што гэта правакацыя апазыцыі. У гэтым жа шэрагу гнюснай хлусьні намёкі ў заявах псэўдалідэраў габрэйскіх арганізацый аб прыналежнасьці ўдзельнікаў мірных пратэстных акцый да арганізацыі нападаў на двух прыхажанаў сінагогі на Падоле. Зразумела, ніякіх доказаў – яны ўсё ведаюць заранёў, да падзеяў: галоўнае – трэба “мочіть” апанэнтаў улады. Толькі так – у існуючай сістэме – яны могуць захаваць свае крымінальныя бізнэсы. Бог ім суддзя, а яшчэ, спадзяюся, іхныя дзеці, блізкія, для якіх шматкроць тыражуемая хлусьня відавочная. Увесь сьвет бачыць і разумее, што Майдан – гэта сьвет чалавечай салідарнасьці і годнасьці. Гэта акцыя супраціву злу і гвалту, нават коштам жыцьця і здароўя. У імя нармальнага чалавечага жыцьця ў прававой дзяржаве, а не ў фэадальным абшчаку людзі прышлі на Майдан. І ня дзіва, што кіраўніцтва апазыцыі і самаабароны Майдана запрапанавала ахову сінагог, ведаючы намеры правакатараў. Ня дзіва, што на Майдане выступаў, сярод іншых, і клезмэрскі ансамбль “Пушкін Клезмэр Бэнд”. Таксама ў агульным малебне маліліся разам сьвятары розных цэркваў, равін і муфці – за мірную Ўкраіну для ўсіх яе грамадзян, а не для бандытаў. Алена Фінбэрг, лекарка: Учора ўвесь дзень я працавала ў мэдсанчастцы Майдана. Я лекар, і калі абвясьцілі аб мабілізацыі лекараў, пытаньне “з кім вы?” нават не паўстала. Сябры, зразумейце, на Майдане вырашаецца не габрэйскае або негабрэйскае пытаньне, а пытаньне цывілізацыйнае, антрапалагічнае. З аднаго боку – заходнеўкраінскія маладыя хлопцы, якія ўжо трэці месяц стаяць на Майдане, інтэлігенцыя, бізнэсоўцы, студэнты і іхная прафэсура, з другога – недалюдкі, садысты гестапа. Яны сёньняшняе апірышча ўлады, яе твар. Калі перамогуць апошнія – то й “габрэйскае пытаньне” вырашыцца само сабой. Тыя, хто стаіць на Майдане, адстойваюць “нашу і вашу свабоду”. Словы “Пані лікарко, дякую, здоров’я вам і дітям вашим”, якія я ўчора пачула разоў 30 або 40 (зь ліку зьбілася вельмі хутка), не патрабуюць перакладу. Сёньня я не магу слухаць пра антысемітаў на Майдане. Думаю, іх ня больш і ня менш, чым у любым супэрмаркэце. Але калі вам кажуць, што з габрэяў на Майдане толькі Яцэнюк і Клічко, — ня верце ім. Галіна Хараз, вэб-дызайнэр: “Габрэйскую тэму” разыгрываюць прафэсійныя правакатары з габрэйскага асяроддзя. Гэтыя нягоднікі ў лепшых традыцыях “крывавага паклёпа” абвінавачваюць “майданаўскіх нацыяналістаў” у забойствах і нападах на габрэяў (напады сапраўды былі, толькі аўтарства іх не было высьветлена, а стыль вельмі падобны на адмыслова нанятых для гэтай мэты бандытаў). Пры гэтым самы правакатары распаўсюджваюць у інтэрнэт-сеціве паведамленьні аб фармаваньні “баявых габрэйскіх дружын”, аб паніцы ў габрэйскай абшчыне, аб тэрміновай эвакуацыі габрэйскіх сем’яў і іншае, і іншае. Яны заклікаюць габрэяў адмежавацца ад палітычных падзей, пры гэтым адмыслова падкрэсьліваюць, што ня трэба супрацоўнічаць менавіта з “прамайданаўскімі” габрэйскімі арганізацыямі. Пераклад з расейскай. 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |