Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сэмівалос: Артыкулы аб прыналежнасьці Крыма Турцыі пішуцца ў Маскве Расейскія спэцслужбы распаўсюджваюць па ўсім сьвеце матэр’ялы дзеля дэстабілізацыі Ўкраіны, заявіў дырэктар Цэнтра блізкаўсходніх дасьледваньняў Ігар Сэмівалос. Раздзьмуваньне істэрыі ў некаторых замежных СМІ аб тэрытарыяльных прэтэнзіях да Ўкраіны з боку Турцыі і іншых краін зьяўляецца ні чым іншым, як працай расейскіх спэцслужбаў. Пра гэта ў камэнтары для Gordonua.com заявіў дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх дасьледваньняў Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны Ігар Сэмівалос. “Гэта фантастычныя сцэнары. У турэцкай газэце “Харыят” апублікавалі матэр’ял, што пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Крыма Турцыя можа прад’явіць свае правы на паўвыспу. Гэты артыкул зьяўляецца поўным перакладам публікацыі з расейскай газэты “Правда”, усе гэтыя апакаліптычныя сцэнары пішуцца ў Маскве, пасьля праз агентуру матэр’ялы распаўсюджваюца па ўсім сьвеце для стварэньня дэстабілізуючага патэнцыялу”, — мяркуе Сэмівалос. 28 студзеня ў газэце Hurriyet выйшаў артыкул, у якім сьцьвярджалася, што ў выпадку далейшай дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ва Ўкраіне Турцыя можа разьлічваць на пераход пад яе кіраваньне Крыма. Такое магчыма ў тым выпадку, калі паўвыспа абвясьціць аб сваёй незалежнасьці. Камэнтуючы заклікі да фэдэралізацыі Ўкраіны, Сэмівалос адзначыў поўную несваечасовасьць і шкоднасьць такіх ідэй. “Ня варта казаць пра фэдэралізацыю ў фэадальнай краіне. Гэта нонсэнс. У фэадальнай краіне ня можа быць фэдэратыўнага ладу, а могуць быць толькі фэадальныя ўдзелы. Україна да фэдэратыўнага ладу яшчэ не дарасла”, — упэўнены Сэмівалос. “Страшылкамі” называе ўсходазнаўца і заявы некаторых палітыкаў і экспэртаў аб адрыве ад Украіны заходніх вобласьцяў і ўсталяваньні кантроля Расеі над яе ўсходам і поўднем. “Такія планы прадугледжваюць прамую інвазію Расеі і пачатак інтэрвэнцыі, а гэта ўжо зусім іншы фармат міжнародных адносін. На сёньняшні дзень такія сцэнары малаверагодныя і выглядаюць страшылкамі для паляпшэньня сваіх пазыцый на перамовах”, — сьцьвярджае Сэмівалос. Пры гэтым экспэрт упэўнены, што рысу грамадзянскай вайны, падобнай на сірыйскую, Україна ўсё ж яшчэ не перакрочыць з прычыны адсутнасьці ў насельніцтва як захаду, так і паўднёвага ўсходу матывацый для яе. “Сітуацыя сапраўды небясьпечная і ўсе тэндэнцыі паказваюць на тое, што адмоўныя сцэнары, у тым ліку й сілавыя магчымыя. Але для пачатку грамадзянскай вайны патрэбная вельмі магутная матывацыя ў насельніцтва. Шчыра кажучы, сярод праціўнікаў Майдана я ня бачу гатоўнасьці памерці за свае ідэі, бо ўсход і поўдзень Украіны ня маюць сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці, хіба што паміраючую савецкую ідэнтычнасьць. Таму любая мабілізацыя адбываецца толькі пасьля ўказаньняў улады. Як толькі ўлада перастане гэтым займацца, уся мабілізацыя разваліцца”, — заявіў Сэмівалос. Пераклад з расейскай. Украінская інтэрнэт-газэта Gordonua.com (http://gordonua.com/news/politics/Semivolos-Stati-o-prinadlezhnosti-Kryma-Turcii-pishutsya-v-Moskve-8025.html) 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |