Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Першае генэральскае папярэджаньне” 31 студзеня расейская інтэрнэт-газэта “Свободная пресса” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось фрагмэнты гэтага артыкула: Вайскоўцы падштурхоўваюць Януковіча да сілавога вырашэньня канфлікта ва Ўкраіне. У палітычны крызіс ва Ўкраіне гатовыя ўступіць вайскоўцы. Такую выснову можна зрабіць з заявы, разьмешчанай на сайце Мінабароны. “Выказваючы сваю грамадзянскую пазыцыю, вайсковаслужбоўцы і работнікі Узброеных Сілаў Украіны, якія праходзяць службу і працуюць у апараце Міністэрства абароны Ўкраіны, заклікалі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў рамках дзейснага заканадаўства прыняць неадкладныя захады па стабілізацыі сытуацыі ў краіне і дасягненьня згоды ў краіне”. Колькі дзён таму, 27 студзеня, міністар абароны Ўкраіны Павел Лебедзеў заявіў, што ўзброеныя сілы краіны ня ўмешваюцца ў канфліктную сытуацыю ў краіне і не зьбіраюцца браць удзел у яе вырашэньні. Заклікі некаторых палітыкаў прыцягнуць армію для навядзеньня парадку Лебедзеў назваў правакацыяй. (…) Ці азначае разьмешчаная на сайце ўкраінскага Мінабароны заява, што вайскоўцы гатовыя выступіць на баку ўлады і ўжыць сілу? Тым ня менш, на фоне таго, што ЗША ўжо неаднаразова перасьцерагалі ўкраінскіх вайскоўцаў ад умяшальніцтва, гэта даволі сьмелы ход. Журналіст: — Ці нельга меркаваць, што хвароба Януковіча – добрая нагода для ўкраінскіх генэралаў, каб узяць уладу ў свае рукі? С. Талстоў: — Генэралітэт у нас дастаткова слабы. Таму ваеннага перавароту я не чакаю. Україна ў дастатковай ступені дэмілітарызаваная краіна. Ды й ня думаю, што настроі ў арміі такія, каб выступіць на баку адной з палітычных сілаў. Журналіст: — З каго збольшага складаецца ўкраінская армія: выхадцаў з Усходняй або Заходняй Украіны? Ці нельга меркаваць, што ў выпадку, калі, крый Божа, палітычны канфлікт ва Ўкраіне перарасьце ва ўзброенае супрацьстаяньне, армія расколецца на “заходнюю” і “усходнюю”? С. Талстоў: — Зразумела, жыхароў Усходу краіны ў нашай арміі бальшыня. Усход Украіны наагул куды больш шматлюдны, чым Захад. Але, паўтараю, палітызаванасьць нашай арміі вельмі невысокая. Таму прымяненьне арміі супраць апазыцыі вельмі праблематычнае. Журналіст: — Гэта значыць, што самы малодшыя афіцэры і шэрагоўцы могуць адмовіцца ад удзелу ў сілавых акцыях? С. Талстоў: — Вайскоўцы павінны выконваць загады. Але ня думаю, што ў арміі, прынамсі пакуль што, шмат тых, хто гарыць жаданьнем умешвацца ў цывільныя справы. Таму, калі душыць і будуць, то без асаблівага энтузіязму. Аднак дадзеная заява міністра абароны сьведчыць, на мой погляд, што ў выпадку далейшага абвастрэньня сытуацыі ў краіне, калі ўзьнікне пагроза нацыянальнай бясьпецы, армія ня будзе бязьдзейнічаць. Журналіст: — У выпадку ўцягваньня арміі ў палітычны канфлікт, ці можна сябе ўявіць, што паасобныя вайсковыя часткі, дзе выхадцы з Заходняй Украіны складаюць бальшыню, пяройдуць на бок апазыцыі? С. Талстоў: — Пастаноўка пытаньня ў такой форме даволі новая для Ўкраіны. Мабыць, у нейкіх частках магчымыя лакальныя эксцэсы падобнага роду. Але, хутчэй, варта казаць аб верагоднасьці масавага дэзэрцірства. Аднак тут усё залежыць ад трываласьці дзяржаўнага апарату. Калі недзе, у якім-небудзь рэгіёне той жа Заходняй Украіны палітычныя і дэпутацкія структуры адкрыта заявяць аб выйсьце з прававога поля Ўкраіны і непрызнаньні паўнамоцтваў цэнтральнай улады, то даволі верагодна, што многія актыўныя прызыўнікі з гэтага рэгіёну захочуць пакінуць месца службы і вярнуцца дахаты. Ня выключана, што і са зброяй у руках. Але казаць пра раскол арміі паводле культурна-моўнай прыкметы пакуль заўчасна. (…) Аляксей Палубота Чамусьці ніхто з аналітыкаў і дырэктароў ня згадвае пра важныя аспэкты ў справе аб апошняй заяве групы генэралаў і высокіх афіцэраў украінскай арміі. Заява была прынята на так званым “афіцэрскім сходзе” у Кіеве пэўнай (абмежаванай) колькасьцю вышэйшых камандзёраў. Гэтых камандзёраў адбірала і ставіла на пасады групоўка Януковіча (зразумела, што па ўзгадненьню з Масквой). Так што гэтае “генэральскае папярэджаньне” зусім не адлюстроўвае настроі, якія пануюць ва ўкраінскай арміі, сярод афіцэраў і жаўнерскай масы. Зразумела, што януковічцы і Масква спрабуюць падаць “заяву генэралаў” менавіта як выраз пазыцыі ўсяе нацыянальнай арміі. А гэта далёка ня так. У бліжэйшы час можа настаць такі момант, калі па ўсяе Ўкраіне на свае “афіцэрскія і жаўнерскія сходы” пачнуць зьбірацца тысячы і тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, якія проста служылі і служаць народу і якіх ня ставіў на пасады Януковіч з Масквой. Дарэчы, тон і момант “генэральскага папярэджаньня” можа паслужыць штуршком для такога масавага высьвятленьня пазыцыі. Нават дырэктар С. Талстоў (не прадстаўнік апазыцыі, асоба пастаўленая на пасаду рэжымам) разважае пра крайнюю складанасьць сытуацыі ў арміі і вакол арміі і выдае журналісту цікавыя меркаваньні (напрыкад, пра магчымасьць масавага дэзэрцірства са зброяй у руках). Так што нічога бравурнага ў генэральскіх заявах няма. Генэралы добра ведаюць пра практычны сэнс меркаваньняў дырэктара С. Талстова. Маскоўская газэта колькі заўгодна можа пісаць аб тым, што “вайскоўцы падштурхваюць Януковіча”, але адчуваецца, што “папярэджаньне” зроблена пад ціскам Масквы і пад уплывам яе шчодрых ганарараў за гэтую праяву агрэсіўнай ваяўнічасьці. Гэтае адчуваньне яшчэ больш апраўдваецца практыкай пасьля таго, як стала вядома пра імклівыя ўцёкі на Захад прэм’ера Азарава – адразу ж пасьля адстаўкі, на прыватным самалёце, на ўзьяднаньне зь сям’ёй, якая ўжо даўно пражывае ва ўласных апартамэнтах у Аўстрыі! 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |