Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Хунта хавае свае капіталы на Захадзе 1 лютага польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Аўстрыйскія СМІ: Прэзыдэнт і былы прэм’ер Украіны маюць схаваныя ў нас багацьці”. Вось гэты артыкул: Былы кіраўнік ураду Мыкола Азараў меўся прыехаць у Аўстрыю на прыватным самалёце і пасяліцца ў раскошным доме ў Вене, які належыць ягонаму сыну. Паводле аўстрыйскай газэты “Kronen Zeitung”, былы прэм’ер усяго праз колькі гадзін пасьля выйсьця ў адстаўку сеў у прыватны рэактыўны самалёт і вылецеў у Вену. Гэтую інфармацыю не пацьвердзіла прадстаўнік Азарава. Ён сам толькі зьмясьціў запіс на Фэйсбуку, зь якога вынікае, што ён “выехаў на працяглы час, каб адпачыць”. Украінская прэса не сумняваецца, што былы прэм’ер знаходзіцца ў Аўстрыі, у доме свайго сына. І зьдзіўляецца, чаму вядомы сваімі прарасейскімі сімпатыямі Азараў адпачывае не ў Расеі, а ў Эўразьвязе, перад якім ён апошнія месяцы так актыўна папярэджваў грамадзян сваёй краіны, палохаючы іх сярод іншага гомасэксуалізмам, які пануе там. Больш ясна высьвятляе прычыну рашэньня Азарава выехаць менавіта ў Вену аўстрыйскі “Format”. Штотыднёвік апублікаваў у суботу тэкст, які ілюструе павуціньне сувязяў паміж украінскімі і расейскімі алігархамі, а з другога боку, Мыколай Азаравым і Віктарам Януковічам. Маёмасьцю, якая каштуе шмат мільёнаў, абодва палітыкі кіруюць праз трэціх асобаў менавіта зь Вены. Толькі маёмасьць Януквіча каштуе, на думку штотыднёвіка “Format”, каля 150 млн эўра. Сюды ўваходзіць дом і 30 гэктараў зямлі, дзе ён наладжвае паляваньні і які аточаны з усіх бакоў супрацьтанкавымі затарасамі. Да таго ж Януковіч валодае раскошнай дачй, палацам каля Чорнага мора, кватэрай у Кіеве, а таксама авіяэскадрыльяй, у склад якой уваходзяць сярод іншага прыватны рэактыўны самалёт Falcon 900 і шасьцімесны зьнішчальнік, люксусна абсталяваны італьянскай майстэрняй Pininfarina. Аднак у ягонай маёмаснай справаздачы дарэмна было б шукаць гэтыя падрабязнасьці. Як вынікае з афіцыйнага дакумэнта, Януковіч сабраў маёмасьць, якая каштуе “усяго толькі” крыху больш за 5,5 млн даляраў. А дзе ж рэшта? На думку аўстрыйскага штотыднёвіка, рэшту схавалі ў розных супольнасьцях, кіруемых зь Вены, на чале якіх стаяць браты Андрэй і Сяргей Клюевы, галоўныя спонсары ўкраінскай Партыі рэгіёнаў. Яшчэ адной вялікай маёмасьцю павінен кіраваць сын Януковіча Аляксандр. Паводле “Форбс” падчас прэзыдэнцкага тэрміну свайго бацькі ён сабраў 187 млн даляраў. Неафіцыйна, аднак, гаворыцца, што маёмасьць Аляксандра каштуе нават колькі мільярдаў даляраў. Ніткі сувязяў братоў Клюевых вядуць таксама да Мыколы Азарава. Дом, у якім жыве ягоны сын у раскошным квартале Пёцляйнсдорф (там верагодна й знаходзіцца былы прэм’ер), належыць супольнасьці пад назовам Lada Holding, зарэгістраванай у Ліхтэнштэйне. Яе ўладальнікам у сваю чаргу ёсьць фонд P&A Corporate Trust, які зьяўляецца суўладальнікам венскай супольнасьці Active Solar братоў Клюевых. Разнастайныя сувязі суполак распаўсюджваюцца ў Аўстрыі, на Дзявочых выспах, Кіпры, Панаме і нават амэрыканскім падаткавым раі ў штаце Дэлавар. Бальшынёй гэтай маёмасьці распараджаецца Райнхард Прокш з Зальцбурга. Ягоны холдынг у Лёндане і група капіталаў у Ліхтэнштэйне афіцыйна зьяўляюцца ўласьнікамі большай часткі маёмасьці Януковіча. Толькі й сам Прокш прызнаецца, што ў сапраўднасьці ён ня мае над гэтым ніякога кантролю. – Ні ў якім выпадку я не распараджаюся гэтай маёмасьцю ў фінансавым сэнсе. Мая функцыя чыста адміністрацыйная. Яна заключаецца між іншым у абслугоўваньні падаткавых пытаньняў – сказаў ён штотыднёвіку “Format”. Як сьцьвярджае аўстрыйскі штотыднёвік, падобную функцыю выконвае ягоны стрыечны брат Рыхард Прокш, які засядае ў фірмах і фондах розных расейскіх алігархаў – як, напрыклад, Алены Батурынай, жонкі былога мэра Масквы Юрыя Лужкова, які патрапіў у няласку да Ўладзіміра Пуціна і зьехаў на Захад. Украінская апазыцыя заклікае, каб Захад наклаў санкцыі на палітыкаў кіруючай партыі і фінансуючых іх алігархаў. У Аўстрыі паведамленьні аб назапашанай імі ў гэтай краіне маёмасьці выклікалі абурэньне. Парлямантары з Сацыялістычнай Партыі Нямеччыны патрабуюць, каб з прычыны парушэньняў правоў чалавека ва Ўкраіне былі заблакаваныя банкаўскія рахункі, што належаць членам украінскага ўраду. Аднак пакуль што рашэньні ў гэтай справе не былі прынятыя. Міхал Кокат Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,15384609,Austriackie_media__Prezydent_i_byly_premier_Ukrainy.html 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |