Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рупар охласа?

Ва Ўкраіне адбываюцца драматычныя падзеі, штодня мы даведваемся пра новыя факты, імёны герояў, адкрываем для сябе нацыянальную сьведамасьць украінцаў, іхную адданасьць роднай мове. Паралельна на хвалі РС плыве дзіравы лапаць мясцовай псэўдаапазыцыі. Для белрэдакцыі РС, аднак, усё на поўным сур’ёзе. Яе рэдактары настойліва даказваюць нам, што гэта не лапаць, а рамантычная каравэла рэвалюцыі, якая нясецца ў сьветлую будучыню. Паралельна з кіеўскім Майданам нам загружаюць пра “пераход Н. Палажанкі ў Говправду”, пра пікеты да мясцовых выбараў і пра іншае мельцяшэньне фальшывых, зь якіх ужо не сьмяюцца толькі тыя, хто зусім ня мае пачуцьця гумару.

І вось у тым жа ключы РС прапануе беларусам конкурс пад “пантовым” дэвізам – “Мова пантова”. Хамская маскоўская лексіка з цёмнай падваротні выводзіцца ў катэгорыю этычнай ацэнкі. Можа згаданыя рэдактары нягеглыя спэцыялісты, без адукацыі, слабаразьвітыя? Дык жа не, у іх за плячыма доўгая кар’ера ў розных месцах. А некаторыя пачыналі яе на такіх адказных пастарунках, як “выпускаюшчій міліцэйскай газэты “На страже Октября”. Мяркуем, што гэтыя спэцы ўсё разумеюць і робяць так адмыслова. Ім так загадалі тыя, што вызначаюць іхнюю лексіку і манеры ў цэлым.

Чамусьці на Майдане, у намётах, на барыкадах, у пікетах няма “пантовага” слэнгу, зачэрпнутага ў маскоўскай клаацы, на тэму роднай мовы, культуры, свайго народу, усяго сьвятога. Украінскія змагары і журналісты дазваляюць сябе рэзкую лексіку толькі ў адносінах да ворага-акупанта, да забойцаў і ўкраінафобаў. Так паводзяць сябе і так выказваюцца ўсе народы. Асабліва тыя, якія бароняць сваё ў змаганьні.
Здавалася б, ну назвалі як умелі, ну мазгі такія. Такое на РС не ўпершыню. Але справа тут ня толькі ў дэвізе-назове. Вось распачаўся “конкурс” і пасыпалася, як з рогу… Плакацік з выявай трох кілішкаў зь віном: белым, чырвоным і белым. Гэбэ даўно ўжо карыстаецца сваім гнюсным вынаходніцтвам – “Сало-мясо-сало” (гэта яны так пра наш сьвяты Сьцяг). А РС выдае разьвіцьцё тэмы, рэдактарам весела. Далей плакацік з выявай чалавека, які даўно ня мыў галаву. З-пад нячэсаных валасоў дзіка ашчэраны твар. Маецца на ўвазе, што пэрсанаж выдае дэвіз плаката з заклікам “размаўляць па-беларуску”.

Але найбольш мярзотны конкурсны опус прысьвечаны мове і Народнаму Фронту, фронтаўцам, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё змаганьню за дзяржаву, мову і культуру. Аказваецца, “Мова – не ўласнасьць БНФ”. І ў дадатак – зусім недарэчная выява пажылой жанчыны. Мы адмыслова не называем прозьвішчы “творцаў опусаў”. Зразумела, што яны ёсьць прадуктам змрочнай эпохі панаваньня хама. Такіх цяпер шмат разьвялося вакол. Рэдактары РС выдаюць гэтую гнюснасьць без камэнтароў, як нешта нармальнае, як сапраўдны творчы плён. Прапануюць спаборнічаць у тым, хто “больш пантова” здольны блюзьнерыць і ізгаляцца. Гэта ўжо стала іхным, рэдактарскім, гэткай лэйбай таго, што раней мы ведалі як Беларускую рэдакцыю Радыё Свабода.

Беларусы даўно задаюцца пытаньнем: а праўда, што РС ператварылася ў рупар охласа?

Янка Базыль

4/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024