Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Іларыёнаў: На працягу тыдня Расея распачне татальны ціск на Ўкраіну Экс-дарадца Уладзіміра Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў заяўляе, што Крэмль распрацоўвае тры магчымых сцэнары, сярод якіх – усталяваньне кантролю над усёй Украінай. Расея аднавіла гандлёвую і інфармацыйную вайну супраць Украіны. Зараз ужо йдзе затрымка тавараў праз Украіну на 10-15 дзён. З усіх тэлевізійных каналаў штодня абрынаюцца тоны прапагандысцкіх матэр’ялаў аб тым, што ва Ўкраіне зьдзяйсьняецца дзяржаўны пераварот, пасьля якога да ўлады прыдуць фашысты і нэанацысты. Мэтай гэтага пераварота, тут я літаральна цытую, зьяўляецца “генацыд і зьнішчэньне расейскага насельніцтва”, — сказаў Іларыёнаў. Паралельна з гэтым, па словах экс-дарадцы Пуціна, Расея павялічвае сваю прысутнасьць ва Ўкраіне, у прыватнасьці ў Луганскай вобласьці і Крыме. “Данскія казакі ўступілі ў Луганскую вобласьць для таго, каб абараніць расейскае насельніцтва Ўсходняй Украніны, а байкерскія клюбы “Ночные волкі” і “Казакі Волгограда” накіравалі сваіх членаў у Севастопаль для яго абароны ад расперазаных малойцаў. Усё гэта стварае ўражаньне масіраванай, добра падрыхтаванай кампаніі, якая толькі пачынаецца і будзе йсьці па нарастаючай на працягу бліжэйшых 7-10 дзён”, — зазначыў ён. Іларыёнаў выказаў сваю нязгоду з думкай прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, што актыўнае ўмяшальніцтва Расеі ў справы Ўкраіны распачнецца пасьля завяршэньня Алімпіяды ў Сочах. Ён лічыць, што гэта адбудзецца адразу ж пасьля яе адкрыцьця. “Пасьля ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды Расея пачне зьдзяйсьняць дзеяньні якасна іншага роду. Ніякага чаканьня завяршэньня Алімпійскіх гульняў ня будзе. 7-8 лютага распачнецца ціск на Ўкраіну па ўсіх накірунках”, — сказаў ён. Па словах экспэрта, Расея мае тры магчымых сцэнары разьвіцьця падзей ва Ўкраіне. Іларыёнаў лічыць, што для Расеі зараз абсалютна няважна, хто будзе прызначаны прэм’ер-міністрам Украіны, бо “рашэньне ўжо прынята і апэрацыя разгортваецца”. “У выпадку прызначэньня кагосьці зь іх, Масква можа зменшыць ціск на Ўкраіну за кошт таго, што самы яны, а не Крэмль, будуць выконваць расейскую праграму”, — мяркуе экспэрт. “Як вядома, Пуцін ня лічыць Украіну дзяржавай. Многія ў Крамлі называюць яе недадзяржавай. На іхную думку, Україна ня будзе такой слабой ў адносінах да Расеі, а Расея ня будзе настолькі моцнай у адносінах да Ўкраіны, як сёньня. І Захад у асобе Эўразьвязу і ЗША ня будзе настолькі абыякавым да ўкраінскага крызісу, як сёньня. Таму яшчэ раз падкрэсьлю: адлік часу ідзе на дні, бо рана ці позна Ўкраіна выкараскаецца з палітычнага і эканамічнага крызісу”, — сказаў Іларыёнаў. Пераклад з расейскай. 4/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |