Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскоўская пятая калёна будзе зьвяртацца ў Маскву

4 лютага расейская інтэрнэт-газэта Лента.ру апублікавала артыкул пад тытулам “Крымскія дэпутаты зьвернуцца па абарону да Расеі”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула:

Крымскі парлямант зьбіраецца зьвярнуцца да Расеі па дапамогу і абарону ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне. З такой ініцыятывай, як паведамляе сайт “Крым. Комментарии”, выступіў дэпутат Сяргей Цэкаў (партыя “Русское едінство”).

“Мы проста абавязаныя зьвярнуцца да Расейскай Фэдэрацыі з улікам таго, што Крым – гэта руская аўтаномія, руская па нацыянальнасьці, па культуры і мове. Зразумела, што гэта шматнацыянальная тэрыторыя, на якой пражываюць прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў у міры і згодзе, але, тым ня менш, нашым абаронцам можа быць толькі Расейская Фэдэрацыя”, — заявіў ён.

Аналагічную прапанову выказаў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзімір Клычнікаў. Ён падкрэсьліў, што зварот павінен быць адрэсаваны прэзыдэнту і заканадаўчаму сходу РФ, якіх кіраўніцтва Крыму папросіць “выступіць гарантам непарушнасьці статуса аўтаноміі, а таксама непарушнасьці правоў і свабодаў нашых грамадзян”. Акрамя таго, Клычнікаў запрапанаваў арганізаваць агульнакрымскае апытаньне грамадзкай думкі аб статусе аўтаноміі і ўнесьці зьмены ў канстытуцыю АРК. Аб сутнасьці паправак ён не згадаў, адзначыўшы, аднак, што “сёньняшнее становішча асноўнага закона Крыма груба папіраецца заканадаўствам Украіны”.

Спікэр крымскага парламанту Уладзімір Канстанцінаў даў даручэньне юрыстам прапрацаваць дадзеныя пытаньні, а сакратарыяту – падрыхтаваць зварот да РФ. Як чакаецца, яго разгледзяць на паседжаньні парляманта 19 лютага.

Раней першы прэзыдэнт Крыма Юрый Мяшкоў выступіў за ператварэньне рэгіёна ў незалежную дзяржаву. (…)

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://lenta.ru/news/2014/02/04/safe/

У сваіх выступах дэпутаты кажуць пра “мір і згоду ў Крыме”, а потым зьвяртаюцца ў Маскву па абарону. Гэта ёсьць фальшывая балбатня агентуры чужой дзяржавы. Лексіка тых, хто ненавідзіць Украінскую дзяржаву і служыць інтарэсам расейскай імпэрыі.

Трэба нагадаць, што ўсё тое “русское”, пра што паўтараюць гэтыя дзеячы, — яно жыве на зямлі, апрацаванай і ўпрыгожанай крымска-татарскім народам, гаспадаром гэтай зямлі. Яно жыве ў чужых дамах, яно – гэта асадніцтва, насланае на Крым з усяе Расеі пасьля таго, як увесь крымска-татарскі народ на загад Масквы быў гвалтоўна вывезены з сваёй радзімы. Крымскія татары памятаюць пра гэта. Другі раз яны ўжо не дазволяць нікому пазбавіць іх радзімы.

Бачна, што Масква працягвае разыгрываць краплёную “крымска-расейскую” карту у сваім праекце развалу Ўкраінскай дзяржавы. Дагуляецца Масква, можа сама разваліцца. Цікава, куды будуць уцякаць згаданыя ў тэксьце прамаскоўскія правакатары – у Масковію або ў Аўстрыю, дзе ўжо сядзіць адстаўны януковіцкі візір Азараў?

Сяргей Камароўскі

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024