Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Акупанцкі “Оплот”

Прадастаўляем вашай увазе фрагмэнт артыкула пад тытулам “Я вас победю и передам милиции” з расейскай інтэрнэт-газэты Lenta.ru ад 3 лютага.

Працу міліцыі па зачыстцы абласной рады ў Палтаве гатовыя ўзяць на сябе суседзі палтаўчанаў: у Харкаве прыйсьці на дапамогу ўладам гатовыя члены мясцовага байцоўскага клюба “Оплот”. “Мы зараз ствараем атрады хуткага рэагаваньня, якія пасьля звароту да нас будуць выязджаць і адбіваць захопленыя нацыяналістамі адміністрацыйныя будынкі”, — распавядае мне лідэр “Оплота” Евгеній Жілін. Ён не выключае, што першая такая паездка будзе менавіта ў Палтаўскую вобласьць, хаця планы ў яго маштабныя: “З часам мы вызвалім усе вобласьці Ўкраіны, якія да нас зьвернуцца”.

У Палтаве разумеюць, што знаходзяцца ў авангардзе рэвалюцыйнага змаганьня і рыхтуюцца адбіць напад байцоў Жіліна. “Няхай прыязджаюць, мы ўтварылі сотні самаабароны, гатовыя даць адлуп”, - усьміхаецца Раман Чабаноўскі, старшыня палтаўскага аддзяленьня нацыянальнай арганізацыі “Свобода”.

Унутры “Оплота” паўсюль вісяць баксёрскія грушы, якія лупцуе кожны, хто праходзіць міма. Тут чалавек пяцьдзесят, некаторыя ходзяць з арматурай у руках. “Оплот” – гэта ня проста спартовы клюб, дзе па выходных праходзяць баі без правілаў, а цэлая бізнэс-імпэрыя. У яе ўваходзяць аўдытарская кампанія, інфармацыйная агенцыя “Оплот-інфо”, рэстаран і нават алнайменны гіпэрмаркет нізкіх коштаў. Сам будынак спортклюба, распавядае адзін з байцоў, быў пабудаваны “за сем мільёнаў даляраў”, і клюбу яго падарылі “нейкія спартоўцы”.

Утварыў “Оплот” былы УБОПавец Евгеній Жілін. У сваёй аўтабіяграфіі ён піша, што ў 2010 годзе звольніўся з ворганаў унутраных спраў на ўласнае жаданьне. У Харкаве, праўда, кажуць, што Жіліна звольнілі па падазрэньню ў падвойным забойстве, узялі пад арышт, але з прычыны адсутнасьці доказаў выпусьцілі. “Потым зь ім зьвязвалі сьмерць журналіста Васіля Кляменцева, але й тады доказаў не знайшлі”, — распавядае мне сустаршыня Харкаўскай праабарончай групы Яўген Захараў. Потым у МУС назвалі імя вінавайцы, якім аказаўся іншы былы супрацоўнік харкаўскага УБОП Андрэй Козар.

Па словах Жіліна, “Оплот” мае 350 байцоў, а ўсяго іх у яго па Ўкраіне да дзьвюх тысячаў прыхільнікаў. Адказ на пытаньне, чаму байцоўскі клюб узяў на сябе функцыі па абароне горада, заварожвае: “Мы патрыёты ўкраінскай нацыі. Кожны кайфуе па-рознаму. Нехта купляе яхты і самалёты, нехта купіў для дзесяці каханак па дыямэнту. А я ня так люблю сваіх дзяцей, жонку, тату і маці, як сваю зямлю і свой народ. Мой абавязак як мужчыны абараняць сваю зямлю, і пакуль няма вайны, я павінен рыхтаваць людзей да абароны сваёй зямлі. Я ў гэта ўкладваю грошы і ад гэтага атрымліваю задавальненьне”, — тлумачыць мне Жілін сэнс новых задач сваёй арганізацыі. Увечары ён распускае байцоў па хатах. “Живи сильно”, — скандуюць байцы дэвіз “Оплота” і наладжваюць Жіліну авацыю.

“Мы абаронцы горада, дзяжурылі тут і былі гатовыя высоўвацца ў выпадку захопу адміністрацыі, але цяпер мы перамаглі, нашая трываласьць перамагла”, — кажа Жілін.

Ільля Азар

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://lenta.ru/articles/2014/02/03/vostok/

Вось такія “патрыёты ўкраінскай нацыі, што кайфуюць па-свойму”. У Харкаве, апанаваным антыдзяржаўнай цемрай, гэтыя “цітушкі” не баяцца рабіць сябе рэкламу і самаідэнтыфікавацца. Яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці, як і іхны лідэр, крымінальныя злачынствы якога ў ворганах МУС “не былі даказаныя, але ён звольніўся”. Вось такая русскоязычная публіка пастаўлена на абарону прамаскоўскага рэжыму. Гэта ведаюць сапраўдныя ўкраінскія патрыёты і гатовыя змагацца з гэтай пошасьцю.

Сяргей Камароўскі

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024