Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскаль: Без татараў у Крыме мы даўно б мелі сваё Прыднястроўе або Карабах

Крымскія татары ўтрымліваюць паўвыспу ў складзе Ўкраіны, а ўсе заявы прарасейскіх палітыкаў аб яго аддзяленьні накіраваныя на запалохваньне, лічыць нардэп ад “Батьківшчыны” Генадзь Маскаль.

Апошнія ініцыятывы дэпутатаў крымскага парляманту аб пашырэньні правоў і паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама аб падрыхтоўцы звароту да Расеі з просьбай аб абароне зьяўляюцца крымінальным злачынствам і павінны быць правераны. Такую думку ў эксклюзіўным камэнтары Gordonua.com выказаў былы намесьнік кіраўніка МУС, экс-начальнік міліцыі Крыму, прадстаўнік прэзыдэнта ў Крыме (2006-2007) народны дэпутат ад “Батьківшчіны” Генадзь Маскаль.

“Крым зьяўляецца складовай часткай Украіны, таму аб якой абароне (з боку Расеі — Gordonua.com) можа йсьці гаворка? Дзе нашае СБУ (спэцслужбы Ўкраіны)? Чаму ня ўзбуджаная справа па 110-му артыкулу Крымінальнага кодэксу – пасягальніцтва на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны?”, — абурыўся дэпутат.

Па яго словах, Вярхоўная Рада Крыма не зьяўляецца самастойнай, як можа падасца на першы погляд, і цалкам кіруецца Адміністрацыяй Прэзыдэнта.

“Яна кіруемая і складаецца цалкам з Партыі рэгіёнаў, а прэм’ер-міністар Крыма Анатоль Магілеў – стаўленік данецкіх. Таму ўсе гэтыя заявы зроблены “ланцуговымі сабакамі” Партыі рэгіёнаў і зрэжысіраваныя ў Адміністрацыі Прэзыдэнта з мэтай напалохаць”, — Маскаль.

Ён упэўнены, што Крым ужо даўно ня быў бы ўкраінскім, калі б не крымскія татары.

“Мы ўжо мелі б там сваё Прыднястроўе, Асэцію або Карабах. Татары – гэта стрымліваючы фактар ў Крыме. А ўсе прарасейскія партыі там – канапнага тыпу. Таму іхных пагрозаў я сур’ёзна не ўспрымаю. Ніхто нічога ня зробіць, іхнае месца – у палаце №6”, — зазначыў ён.

На бліжэйшай сэсіі крымскага парляманту, 19 лютага, дэпутаты зьбіраюцца разгледзець пытаньне аб правядзеньні рэфэрэндума аб статусе Крыма і прыняць зварот да Расеі аб дапамозе і абароне. (…)

5 лютага 2014 г.

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Moskal-Esli-by-ne-tatary-my-by-davno-imeli-v-Krymu-svoe-Pridnestrove-ili-Nagornyy-Karabah-8427.html

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024