Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Акіна параўноўвае Кітай зь Нямеччынай 1938 года”

5 лютага аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Філіпінскі прэзыдэнт Акіна папярэджвае аб вайне ў Паўднёвакітайскім моры. Кітай усё больш спрабуе дамагчыся спаўненьня сваіх патрабаваньняў таксама й з дапамогай ваяўнічых жэстаў.

Маніла. Калі паверыць словам філіпінскага прэзыдэнта Бэнігна Акіна, рэгіён Паўднёвакітайскага мора стаіць на парозе вайны. У інтэрв’ю для “New York Times” ён параўноўвае становішча з тым, што было перад Другой Сусьветнай вайной у Эўропе ў 1938 г.: “У які момант Вы скажаце: “Досыць значыць досыць”? Сьвет павінен сказаць гэта – успомніце, што Судэцкую вобласьць аддалі Гітлеру, каб запабегнуць Другой Сусьветнай вайне”, — сказаў Акіна.

Дзяржаўны кіраўнік паўднёваазіяцкай дзяржавы на выспах патрабуе большай міжнароднай падтрымкі супраць нарастаючых агрэсіўных кітайскіх тэрытарыяльных патрабаваньняў. Мяркуецца, што на гэтых тэрыторыях ёсьць таксама выкапні. Гэта тычыцца разам з Кітаем і Японіяй таксама Філіпінаў, Вьетнама, Малайзіі, Тайваня і Брунэя.

Напружанасьць павысілася з пункту гледжаньня Японіі і Філіпінаў, бо Кітай спрабуе мацней, чым раней, дамагчыся спаўненьня сваіх патрабаваньняў таксама й з дапамогай ваяўнічых жэстаў. Маніла і Пэкін вядуць спрэчку аб выспах Скарбара ў Паўднёвакітайскім моры. Група выспаў, што раскінулася на 150 квадратных кілёмэтраў, знаходзіцца ў 124 мілях ад Філіпінаў. Для рыбнай лоўлі флатыліі кітайскіх рыбалоўных суднаў падплываюць туды ад правінцыі на высьпе Хайнань, аддаленай на 550 марскіх міль.

“Няма абароны ад вайны”

Акіна ўжо другі азіяцкі дзяржаўны кіраўнік, які апошнім часам папярэджвае з дапамогай гістарычных параўнаньняў аб вайне ва Ўсходняй Азіі. Такім жа чынам прэм’ер Японіі Сінза Абэ заявіў быў у Давосе, што “шчыльныя гаспадарчыя адносіны не бароняць ад вайны. Так Нямеччына і Вялікая Брытанія ў 1914 г. таксама вялі вайну паміж сабой, хаця мелі шчыльныя гаспадарчыя адносіны – так, як сёньня Кітай і Японія”, сказаў Абэ.

Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал.
Крыніца: http://diepresse.com/home/politik/aussenpolitik/1558989/Aquino-vergleicht-China-mit-Deutschland-1938?_vl_backlink=/home/politik/aussenpolitik/index.do

Не забывайма, што ў нашай Беларусі кітайцы ўжо атрымалі сваю “Судэцкую вобласьць” і паступова запаўняюць яе сабой. Ведаючы з гістарычнага досьведу, можна не сумнявацца, што калі ім стане цесна, то яны будуць запаўняць сабой усю нашую зямлю. І тады будзе ўсяроўна, як гэта назваць: вайной або проста нашэсьцем саранчы. Вынік будзе адзін – беларусам не застанецца месца ў сваёй краіне. Гэта ўжо зразумелі суседзі пэкінскай камуны. Пара гэта зразумець і нам.
Ян Булыга

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024