Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква хоча вайны

6 лютага ўкраінская інтэрнэт-газэта Gordonua.com апублікавала артыкул пад тытулам “Глазьеў: У Януковіча няма іншага варыянта, акрамя як ужыць сілу”. Вось гэты артыкул:

Расея абавязана ўмяшацца ў канфлікт ва Ўкраіне – у адпаведнасьці з Будапэшцкім мэмарандумам яна і ЗША зьяўляюцца гарантамі сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і абавязаны ўмешвацца, калі ўзьнікаюць канфліктныя сітуацыі такога роду, сьцьвярджае дарадца прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Сяргей Глазьеў.

Сяргей Глазьеў, дарадца прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, упэўнены, што ўкраінская ўлада ня мае іншага варыянта дзеяньняў, акрамя як ужыць сілу. Аб гэтым паведамляе “КоммерсантЪ – Україна”.

Дарадца Пуціна назваў пратэсты, якія ўжо больш за два месяцы працягваюцца ва Ўкраіне пасьля адмовы прэзыдэнта Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, “шызафрэніяй” і “спробай дзяржаўнага пераварота”.

“Украінская ўлада сёньня не ўжывае сілу, а толькі абараняецца, калі ідуць напады на прадстаўнікоў улады, на будынкі. Што ж да пачатку ўжываньня сілы, то ў сітуацыі, калі ўлада сутыкаецца са спробай дзяржаўнага пераварота, у яе проста няма іншага варыянта дзеяньняў”, — зазначыў Глазьеў.

Расейскі экспэрт па пытаньнях Украіны таксама сьцьвярджае, што Расея абавязана ўмяшацца ў канфлікт ва Ўкраіне. Глазьеў пры гэтым спасылаецца на Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Украіны да дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі ад 1994 года.

“Паводле гэтага дакумэнта, Расея і ЗША зьяўляюцца гарантамі сувэрэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і абавязаны ўмешвацца, калі паўстаюць канфліктныя сітуацыі такога роду”, — падкрэсьліў Глазьеў.

Па-свойму дарадца прэзыдэнта Расеі трактуе фэдэралізацыю Ўкраіны і называе яе “відавочнай неабходнасьцю”. Гэты працэс ён прадстаўляе як “магчымасьць даць рэгіёнам дастатковыя правы, магчымасьць самастойна фармаваць свае бюджэты і нават магчымасьць частковага зьнешнепалітычнага самавызначэньня”.

Аб фэдэралізацыі як шляху да вырашэньня крызісу ва Ўкраіне ўжо заяўлялі Віктар Мэдвэдчук, Вадзім Калесьнічэнка і некаторыя іншыя рэгіяналы, а таксама Камуністычная партыя.

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Glazev-U-YAnukovicha-net-drugogo-varianta-krome-primeneniya-sily-8527.html

І хто б сумняваўся, хто б думаў інакш?! Украінскі народ масава адвярнуўся ад Масквы, не захацеў улазіць у хаўрус з Расеяй, рэзка адкінуў ідэю аднаўленьня саўдэпіі. Зразумела, што паводле Масквы гэта ёсьць “шызафрэнія”, “как оні посмелі!” Крамлёўскія дарадцы карыстаюцца жульніцкай логікай, спасылаюцца на міжнародныя мэмарандумы і міжнароднае права. А як наконт міжнароднага права, калі яны патрабуюць “зьнешнепалітычнага самавызначэньня” для рэгіёнаў чужой дзяржавы? Так прамаўлялі розныя молатавы-рыбэнтропы, гітлеры–сталіны, рыхтуючыся да захопу і вайны.

Крэмль бачыць, што васальная хунта ў Кіеве не дае рады, губляе пазыцыі пад націскам народа, губляе міжнародны аўтарытэт. Таму відавочна, што Імпэрыя Зла імкнецца ўмяшацца ва ўкраінскія справы. Няхай паспрабуе палезьці ва Ўкраіну. То пазнаёміцца бліжэй з украінскім народам і ўкраінскай арміяй.
Сяргей Камароўскі

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024