Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

CАМАСПАЛЕНЬНЕ ГРАНТАВАГА “ДЗЕЯЧА”

У Сеціве і нават “дэмСМІ” разгулялася лакальная бура. Вольга Карач напісала рознага ў Фэйсбуку пра беларускую мову і яе носьбітаў. Стыль і аргумэнтацыя “кандыдаткі ў прэзыдэнты” не арыгінальныя, усё гэта мы ўжо чулі ад розных запісных беларусафобаў. Цытуем:

«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова развітая».

«Усё, што ёсць — гэта калькі з рускай мовы. У найлепшым выпадку — з польскай».

«Хамства — гэта адметная рыса беларускамоўных людзей, у якіх нават аргументаў няма, а толькі знявагі і мат».

«Тытульная мова тытульнае нацыі — тая, на якой размаўляе большасць. У Беларусі гэта азначае — расейская. А не беларуская».

Публіка ашарашаная, некаторыя выдаляюць “кандыдатшу” з фрэндаў, некаторыя даюць строгія ацэнкі. Людзі пытаюцца: можа гэта такі спосаб прапіярыцца і заваяваць кандыдацкую папулярнасьць? А можа гэта спроба самаспаленьня?

Мы мяркуем, што ўсё далёка ня так драматычна і нават у рамках “штатного распісанія”. На працягу пэўнай колькасьці гадоў мадам Карач вялі па гарызантальнай плоскасьці “русскоязычной псэўдаапазыцыі”, ужывалі нават тэрмін “наш лидер”. У Расеі друкавалі газэтку “Наш дом” і ў ёй так жа сама “русскоязычно” даказвалі, што ў Беларусі ёсьць сапраўдныя дэпутаты, выбары і ўсё такое. Як аказалася, некаторыя паверылі ў гэты тэатрык правінцыйнай актрысы адной канторскай рэжысуры або зрабілі выгляд, што паверылі. Запісалі яе ў фэйсбук-фрэнды, дэкламавалі пра яе оды ў “дэмСМІ РБ”, намякалі на перамогу Жаны Д’арк пад Арлеанам. Прагучала нават, што “Лукашэнка ня здолее перамагчы жанчыну”. Апошнім часам “наш лідер” была заўважана ў палітгастролях і выступах у Варшаве, Празе, Стакгольме г.д. Потым мы чыталі, як яе сям’ю перасьледуюць “органы”. Мы парадваліся шчасьцю сп. Карач, паспадзяваліся, што яна сьпявае свайму нованароджанаму сыну беларускія калыханкі. І раптам вось такое, у манеры “Нашего дома”.

Падобна, што канторская рэжысура зрабіла пэўныя сцэнарныя карэктуры. У сувязі з апошнімі падзеямі ў сям’і, правінцыйная актрыса ўжо ня можа ў поўным аб’ёме выконваць галоўныя ролі ў пастаноўках. Мяняецца імідж і грым, здымаецца маскарадная маска, рэжысёры падказваюць новую лексіку, інтанацыі, жэсты і рухі. Мяркуем, што ў бліжэйшы час мадам нагадае пра сябе ў новым грамадзка-палітычным амплуа. І “дэмСМІ” яе не забудуць.

Янка Базыль

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024