Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Поп рэшты не дае”

(беларуская прымаўка)

Мы ўжо неяк і падзабыліся пра мадам Т. Процьку, некалі кіраўніцу Беларускага Гэльсінскага Камітэту. Але яна сама нагадала пра сябе. 6 лютага на Радыё Свабода зьявілася яе інтэрв’ю ў сувязі з публікацыяй яе “русскоязычнай” кнігі ў нямецкім выдавецтве. Кніга прысьвечана першаму прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Мэльхісэдэку. Але Т. Процька праявіла сябе таксама як знаўца цяперашніх справаў РПЦ. РС распытала яе ня толькі пра кнігу, але й пра цяперашнія справы. Цытуем:

Процька: Вось пачалася бура ў шклянцы вады пасьля прызначэньня патрыяршага экзарха Беларусі, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла. Але такое ў нас ужо было, як кажуць: мы гэта ўжо праходзілі.
Радыё Свабода: Дарэчы, якое як вы гледзіце на ўсе гэтыя жарсьці вакол прызначэньня мітрапаліта Паўла?

Процька: Ніякіх жарсьцяў няма. Абураюцца людзі, якія ў бальшыні сваёй ніякай малітвы ня ведаюць — ня тое каб у царкву хадзілі. Прызначэньне Паўла — гэта не палітычная праблема, гэта ўнутраная праблема Беларускай праваслаўнай царквы. Але там ёсьць і больш значныя праблемы. Вы паглядзіце, якія нашыя эпіскапы…

Радыё Свабода: Гэта вы ў кантэксьце выкрываньняў протадыякана Андрэя Кураева?
Процька: І без Кураева хапае! Кураеў проста вельмі трапна агучыў інфармацыю, якую меў. Якога гэтыя эпіскапы паходжаньня? Якіх яны поглядаў? Які прыклад яны падаюць пастве? Усе яны — непублічныя асобы. Хоць на самой справе эпіскапы павінны быць самымі публічнымі. А на беднага мітрапаліта наляцелі, як каршуны. А мы ж ня ведаем, які ён. Я праслухала некалькі разоў ягонае інтэрвію з выказваньнем пра чарнобыльскі кранік. Вядома, ён паводзіў сябе не як публічны чалавек. Ён сказаў тое, што думаў. А чалавек такога ўзроўню не павінен казаць тое, што думае. А ён павінен казаць тое, што трэба казаць. Але гэта прыходзіць з досьведам. Я думаю, што на той пасадзе, якую Павал зараз атрымаў, такіх рэчаў болей ня будзе.

Пачнем з вызначэньня. Аказваецца, для “знаўцы царкоўнай гісторыі” Т. Процькі разанскі мітрапаліт у Менску – гэта “унутраная праблема Беларускай праваслаўнай царквы”. Ёсьць, выходзіць, такая “царква” у маскоўскай РПЦ. Дзікія выказваньні разанскага мітрапаліта пра “чарнобыльскі кранік” і “русскіх обіжать нельзя” ды наступную рэакцыю грамадства на гэта мадам называе “бурай у шклянцы вады”. Яна бароніць “беднага мітрапаліта” ад “каршуноў”. Тут ж, поза нібыта ваяўнічай гуманісткі.

І раптам, як па сьвістку, поза мяняецца. Перад намі паўстае гэтакая дама ў партупэі. Яна строга вучыць разанскага мітрапаліта і нас з вамі, што ня трэба казаць праўду, а трэба казаць тое, што трэба казаць. Мадам павучае арцыбацюшку як таварыш, старэйшы па службе і багацейшы па досьведу. Яна ўжо “гэта праходзіла”!

А мы, наіўныя беларусы, думалі, што рэлігійныя лідэры, навукоўцы-гісторыкі і ўсе людзі наагул павінны казаць народу праўду. Трэба канстатаваць, што мы, відаць, не дарасьлі (і, мабыць, ніколі не дарасьцем) да ўзроўня Процькі і разанскага мітрапаліта.

Сымон Рудзік

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024