Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

НАЗІРАЕЦЦА КРЫЗІС РАСЕЙСКАГА ГЭБІЗМУ

(Лютаўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Глядзім наперад”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы спыніліся на сытуацыі на Украіне. Беларусы ўражаны непараўнальнай гэбельсаўскай хлусьнёй маскоўскай і мясцовай рэжымнай прапаганды пра Майдан. Прапаганда сьцьвярджае, што ўкраінцы выступілі “за чарку і скварку”, што пратэсты маюць выключна сацыяльны характар. У той жа час Сеціва перапоўнена камэнтарамі і заявамі маскоўскай агентуры і шавіністаў ўсіх масьцяў пра “бандэраўцаў, якія на Майдане”. Значыць, імпэрцы добра разумеюць, што ўкраінскі народ вядзе палітычнае змаганьне за сваю дзяржаву, культуру і мову, супраць русіфікацыі, прамаскоўскага рэжыму і Імпэрыі Зла. Замест таго, каб разьвіваць эканоміку, рэалізаваць сацыяльныя праграмы ў расейскіх рэгіёнах (рэгіёнах сацыяльнай катастрофы) Масква арганізоўвае правакацыі на Украіне і прыкладае намаганьні для выратаваньня антынародных рэжымаў на постсавецкай прасторы і ня толькі.
Аднак, за траскучай дэмагогіяй ёсьць лічбы, якія сьведчаць аб тым, што многія з імпэрскіх элітаў разумеюць сытуацыю і робяць крокі, каб выратавацца самым. Крэмль запланаваў на гэты год уцечку капіталаў з Расеі ў замежжа не вышэй за 35 мільярдаў даляраў. Але гэты “ліміт уцёкаў” ужо вычэрпваецца ў першым квартале 2014 года. Алігархі розных узроўняў не разьлічваюць на стабільнасьць, вывозяць свае грошы і сем’і на Захад. Што будзе, калі Масква рашыцца распачаць інвазію супраць Украіны? Хто будзе ваяваць за крамлёўскую групоўку? Ужо цяпер многія тысячы расейскай моладзі хаваюцца ад прызыву ў расейскае войска, не жадаюць ваяваць і паміраць за Крэмль-Лубянку. А вось на Украіне ўвесь сьвет бачыць патрыятычны ўздым мільёнаў людзей, гатовых змагацца за волю і незалежнасьць.

Безумоўна, пачынаецца чарговы этап (апошні этап) развалу маскоўскай імпэрыі. Першы этап адбыўся ў 1991 годзе, калі была ліквідавана манаполія на ўладу КПСС і вызвалілася частка калёній Расеі. Камуністычныя аўтарытэты розных узроўняў спампавалі грашовыя сродкі багатай краіны ў свае бізнэсы і сталі бізнэсоўцамі (адначасова ўчорашнія ваяўнічыя атэісты-марксісты сталі “праваслаўнымі”). Для аховы сябе і сваіх нарабаваных капіталаў нуворышы нанялі лубянскія кадры. Прыкладна да 2000 года завершыўся ўнутраны пераварот. Тады лубянцы прыціснулі нуворышаў і занялі галоўныя месцы ў дзяржаве і бізнэсе. Каб ахоўваць сябе і свае капіталы, яны набралі новую ахову. Вынікі гэтых маштабных маніпуляцый мы назіраем цяпер – развал эканомікі, адставаньне ад шэрагу краін Азіі і Афрыкі, дэмаралізацыя грамадзтва, этнічная катастрофа ў Расеі. Сістэма відавочна загнівае і ня вытрымае маштабнага сацыяльна-палітычнага катаклізма. Правал наканаваны таксама й прамаскоўскім рэжымам. Народы, якія вызваляцца ад імпэрыі, будуць наладжваць нармальнае нацыянальна-дзяржаўнае жыцьцё ў сваіх краінах.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра кволую, мізэрную “выбарчую кампанію” наладжаную псэўдаапазыцыйнымі структуркамі на грантаўскія грошы. Людзі праходзяць міма гэтай публікі і гоняць яе ад сваіх парогаў, не выбіраючы лексікі. Беларусы зразумелі, што псэўдаапазыцыйныя дзеячыкі зьяўляюцца арганічнай часткай антыбеларускага рэжыму. Сябры выказвалі думку аб тым, што неабходна весьці беларускую асьветніцкую дзейнасьць, каб наша грамадзтва засвоіла канструктыўныя , станоўчыя ідэі супрацву акупацыі і абароны сваёй культуры, мовы і нацыянальнай маёмасьці.

Сойм разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

9 лютага 2014 г.

10/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024