Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Справаздаўча-выбарчая канферэнцыя ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве.

s6003450-02.JPG
8-га лютага 2014г. у сядзібе ТБК адбыўся справаздачны сход сяброў таварыства.

Удзельнікі сходу мінутаю маўчання ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага. 25-ці гадовы беларус загінуў 22-га студзеня 2014г. у Кіеве, на Майдане. Міхась апошнія гады жыў у Ўкраіне, быў чальцом украінскае арганізацыі УНА-УНСО.Мы, беларусы, ганарымся тым, што беларуская моладзь актыўна падтрымлівае тых украінцаў, якія дамагаюцца прагрэсіўных пераменаў. Беларус Міхась Жызнеўскі ахвяраваў сваё жыццё дзеля лепшай долі братэрскага народа.Яго гераічная смерць - гэта сведчанне братэрскіх адносінаў паміж нашымі народамі.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ГЕРОЮ БЕЛАРУСІ І ЎКРАІНЫ.

Справаздачны даклад Рады ТБК за 2012-2013г. зрабіў старшыня Рады спадар Хведар Нюнька.Увага ўдзельнікаў сходу была да тых спраў, якія не былі вырашаныя. Сярод такіх - ушанаванне памяці Кастуся Калноўскага і Музей Івана Луцкевіча.ТБК быў зроблены шэраг зваротаў да кіраўніцтва адпаведных літоўскіх уладаў і да Прэм’ер Міністра на дазвол устанавіць памятны знак на месцы ўмоўнага пахавання К. Каліноўскага на гары Гедыміна.Дазволу пакуль не атрымалі.Матывацыя адмовы - недастатковасць гістарычнага матэрыялу.Беларусам Вільні давядзецца прыкладаць далейшыя намаганні, каб пераканаць літоўскія ўлады, што годнае ўшанаванне памяці кіраўніка паўстання 1863г. на Літве і Беларусі Кастуся Каліноўскага патрэбна абоім нашым народам, і беларусам і літоўцам.

Удзельнікі сходу выказалі заклапочанасць пра фінансавыя праблемы ўтрымання агульнай маёмасці таварыства - сядзібы на вуліцы Бролю 9-86.Шэраг апошніх гадоў выдаткі на сядзібу стала перавышаюць агульны прыбытак.Як засведчылі чальцы Рэвізійнай Камісіі кожны год, каб выплаціць усе выдаткі, недастачу пакрывае (крэдытуе) старшыня ТБК сп. Х. Нюнька.Нова абранай Радзе патрэбна гэтай праблеме прысвяціць увагу і зныйсці спосаб збалансавання выдаткаў і прыбыткаў.

На новы тэрмін абрана Рада ў складзе:
1.Адамковіч Алесь
2.Акуневіч Васіль
3.Балаховіч Крыстына
4.Карачун Зміцер
5.Нюнька Хведар
6.Радзюкевіч Валер
7.Сваяк Даніла
8.Трусаў Алесь
9.Яўмен Артур

На арганізацыйным паседжанні Рады сп.Хведар Нюнька адзінагалосна абраны старшынёй Рады.

Рэвізійная Камісія абрана ў складзе:
1.Віршычэне Вера
2.Кевлічэне Галіна
3.Скарэне Тацьцяна

В.а. старшыні ТБК
Васіль Акуневіч
Вільня 12 лютага 2014 года.

16/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024