Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Плагіят альбо чарговыя кропкі над падпалкоўнікам Кузняцовым Днямі “дэмСМІ” у чарговы раз паспрабавалі рэанімаваць падзабытую постаць, а менавіта падпалкоўніка савецкага палітрука І. Кузняцова. Ён анансаваў, што будзе пісаць “чорную інтэрнэт-кнігу” пра сталінізм. 19/2/2014 › Навіны Блакада: і “абжыраліся пірожнымі” 31 студзеня міністар у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” расейскі Міністар культуры Уладзімір Мядзінскі назваў “маной” апублікаваныя Даніілам Граніным дадзеныя аб тым, што ў блакадным Ленінградзе для партыйнага кіраўніцтва, у прыватнасьці для Андрэя Жданава, пяклі пірожныя – ромавыя бабы. 19/2/2014 › Навіны У Нальчыку затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць Алімпіяды. У Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі, у пятніцу былі затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць сочынскай алімпіяды. Пра гэта паведамляе “Кавказский узел” са спасылкай на актывістаў чаркескіх нацыянальных арганізацый. Большасьць з затрыманых – маладыя людзі ва ўзросьце да 30 гадоў, якія не зьяўляюцца сябрамі якіх-кольвечы грамадзкіх аб’яднаньняў. 19/2/2014 › Навіны 10 лютага польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейцы ўжо думаюць, што будзе пасьля гульняў. “Вернецца ўзровень сярэдняй паршывасьці і прэтарыяне Пуціна”. Вось гэты артыкул: 19/2/2014 › Навіны 36 суддзяў з розных рэгіёнаў Украіны падалі ў Вышэйшую раду юстыцыі краіны заявы аб адстаўцы, перадае “Цензор.нет” са спасылкай на старшыню рады Аляксандра Лаўрыновіча. Заявы падалі як суддзі са сталіцы і з захаду Украіны, так і іхныя калегі з Днепрапятроўскай, Данецкай, Харкаўскай і Адэскай вобласьцяў. 19/2/2014 › Навіны “На Украіне забілі суддзю, які прымаў рашэньні супраць пратэстоўцаў” 12 лютага расейская інтэрнэт-газэта Полит.ру апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: У Палтаўскай вобласьці невядомыя застрэлілі суддзю Аляксандра Лабадэнку, які браў удзел ў разглядзе справаў удзельнікаў антыўрадавых акцый, паведамляе МУС Украіны. 19/2/2014 › Навіны 11 лютага славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Амэрыканскага вэтэрана засудзілі за спробу шпіянажа для Расеі”. Вось гэты артыкул: 19/2/2014 › Навіны Такое вось паведамленьне зьмешчана на сайце вядомай “Вясны” А. Бяляцкага пад агульным дэвізам “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 19/2/2014 › Навіны
12 лютага ўкраінская рэдакцыя Радыё Свабода выдала паведамленьне пад тытулам “Нацыяналістычныя партыі Балтыі і Беларусі стварылі камітэт дапамогі Ўкраіне – каардынатар”. 19/2/2014 › Навіны “Бліц-аналіз” Дзімітрыева Іскарыёта Радыё Свабода 11 лютага ў чарговы раз наладзіла нам сустрэчу зь вядомым гандляром жывым таварам А. Дзімітрыевым. Нагадаем, што гэтая асоба даўно ўжо раскрылася як тыповая “падсадная качка” ці як там яшчэ гэта ў іхнай канторы называецца. 19/2/2014 › Навіны Украінская рэдакцыя Радыё Свабода апублікавала карту палітычных працэсаў на Украіне. Доўга яе камэнтаваць няма патрэбы. Вельмі выразна акрэсьліў падзеі ў сваім выступе камэндант кіеўскага Майдана, народны дэпутат Андрій Парубій. 19/2/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |