Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Бліц-аналіз” Дзімітрыева Іскарыёта

Радыё Свабода 11 лютага ў чарговы раз наладзіла нам сустрэчу зь вядомым гандляром жывым таварам А. Дзімітрыевым. Нагадаем, што гэтая асоба даўно ўжо раскрылася як тыповая “падсадная качка” ці як там яшчэ гэта ў іхнай канторы называецца. Першым з усіх “выдаюшчіхся оппозіціонеров” гэты Дзімітрыеў увечары 19 сьнежня 2010 г. публічна – па БТ — прадаў сваіх калег (у тым ліку цяжка параненага Ул. Някляева). І нічога, пачуваецца добра ў сваёй “Говправду”, нават белрэдакцыя РС у чарговы раз робіць яму рэкламу пад рубрыкай “Бліц-аналіз”.

“Аналіз” ад гэтага местачковага Ю. Іскарыёта называецца эсхаталагічна-манумэнтальна – “Грамадзтва паступова апускаецца ў дэпрэсію”. Патлумачым, у чым тут “эсхаталогія”. Дзімітрыеў і шэраг іншых “говпраўдзістаў” пасунуліся зьбіраць подпісы і заклікаць беларусаў на “мясцовыя выбары”. У лепшым выпадку людзі ад іх адмахваліся, як ад навязьлівых мух. У некаторых выпадках даволі імпэтна гналі ад сябе і выказвалі ўсё, што пра іх думаюць. З гэтага Дзімітрыеў зрабіў наступныя высновы. Цытуем:

Я думаю, відавочным зьяўляецца татальная дыскрэдытацыя мясцовых саветаў як органаў улады. Людзі не ўспрымаюць іх уладай, і таму нэгатыўна і без усялякага інтарэсу адчыняюць дзьверы, калі ім кажаш пра мясцовыя выбары. Таму мы ладзім кампанію «Народны рэфэрэндум», якая проста выкарыстоўвае нагоду мясцовых выбараў — але пры гэтым мы можам роазмаўляць зь людзьмі пра перамены. (…)

Сёньня ў многіх ёсьць дэпрэсіўны стан, і адзіны шлях з гэтай дэпрэсіі — размовы зь людзьмі, калі мы ім кажам, як павінна быць, і што тут мусіць быць рэфэрэндум. Так, гэта зойме час, гэта няпроста — выцягваць людзей з дэпрэсіі. Але мы змагаемся не за месцы ў саветах, мы змагаемся за людзей, за іх разуменьне будучыні і бачаньне альтэрнатывы. (Канец цытаваньня).

(Крыніца: http://www.svaboda.org/content/transcript/25260742.html)

У сувязі з насычанай праграмай псэўдаапазыцыйнага “бліц-крыгу”, мы нагадваем нашаму грамадзтву наступнае. Жыць сапраўды цяжка і дэпрэсіўна. Але ад гэтага ёсьць іншыя сродкі і іншыя спосабы вырашэньня праблемы. Вельмі важна не дапусьціць наіўных учынкаў (што здаралася раней). Нельга давярацца прафэсійным дэмагогам, мярзотным здраднікам нацыянальнай справы, кіруемым асобам, гандлярам сумленьнем, падсадным, якія раскрыты прылюдна і даўно. Няхай зь імі разам забаўляюцца мясцовыя “дэмСМІ”. Няхай яны жывуць сваім паралельным існаваньнем. Беларусам зь імі не па дарозе.

Сымон Рудзік

19/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024