Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
12 лютага ўкраінская рэдакцыя Радыё Свабода выдала паведамленьне пад тытулам “Нацыяналістычныя партыі Балтыі і Беларусі стварылі камітэт дапамогі Ўкраіне – каардынатар”. У якасьці “каардынатара” пазначаны Сяргей Высоцкі, “які страшынюе ў Беларускай партыі свабоды”. У якасьці партнёраў па камітэту пазначаны нацыяналістычныя арганізацыі Эстоніі, Латвіі і Летувы. Цікава было б даведацца, ці ведаюць пра сваё сяброўства пад каардынатарствам С. Высоцкага балтыйскія нацыяналісты? Ім, а таксама ўкраінскім і беларускім патрыётам трэба нагадаць, што юрыдычнае цела пад назовам “Партыя свабоды” пад старшынствам С. Высоцкага зьяўляецца даўнім фантомам у беларускай інфармацыйнай і палітычнай прасторы. Цяжка сказаць, колькі людзей калі-небудзь рэальна праявілася ў дзейнасьці гэтай групы. Некалі гэтая “Партыя свабоды” была заўважана ў расклейваньні рэкламных улётак пра яе “лідэра” на лукашэнкаўскіх псэўдавыбарах недзе ў 2000-х гадах. Сам Высоцкі рабіў некалькі заяваў у “дэмСМІ РБ”, але гэта нічога ня значыць. Колькі-небудзь масавага далучэньня да яго “партыі” не адбылося. “Партыя” так і засталася фантомам. У сувязі з гэтым Высоцкі быў заўважаны ў краінах Балтыі, Польшчы і на Украіне. Паўсюль ён прадстаўляецца як лідэр нацыяналізма ў Беларусі і нават паказвае сьпіс “кааліцыі”, у якой членствуе ягоная “партыя”. Польскія і ўкраінскія патрыёты паказвалі беларускім фронтаўцам гэты сьпіс. Ён даволі кур’ёзны. У “кааліцыі” разам з Высоцкім пазначаны “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”, Беларускі Гэльсінскі камітэт і яшчэ парачка падобных назоваў. Можна меркаваць, што гэта за кааліцыя. І вось даволі доўгі час С. Высоцкі дзейнічае на рэвалюцыйнай Украіне. Разам зь яшчэ адным “нацыяналістам” Славай Сіўчыкам яны прадстаўляюць у суседняй краіне “беларускую дэмакратыю”. Чамусьці ні ў каго з украінскіх патрыётаў ня ўзьнікла думка спытацца ў іх каго яны прадстаўляюць (акрамя сябе самых), хто вядзе іх па жыцьці, адкуль яны ўзяліся, па чыіх рэкамэндацыях? 19/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |