Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гульні на чаркескіх магілах

У Нальчыку затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць Алімпіяды.

У Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі, у пятніцу былі затрыманыя больш за 30 пратэстоўцаў супраць сочынскай алімпіяды. Пра гэта паведамляе “Кавказский узел” са спасылкай на актывістаў чаркескіх нацыянальных арганізацый. Большасьць з затрыманых – маладыя людзі ва ўзросьце да 30 гадоў, якія не зьяўляюцца сябрамі якіх-кольвечы грамадзкіх аб’яднаньняў.

У гарадзкі аддзел паліцыі-1 даставілі 27 чалавек, у АП-2 – як мінімум 10, у тым ліку адну жанчыну, а таксама выпадковых мінакоў – рэпатрыянтаў з Сірыі.

Як сьцьвярджаецца, удзельнікі акцыі самаарганізаваліся, дамовіўшыся аб сустрэчы ў Фэйсбуку. Днём у пятніцу яны выйшлі на плошчу Марыі, адкуль у аўтакалёне рушылі па горадзе з чаркескімі нацыянальнымі сьцягамі, а таксама банэрамі з тэкстам “Сочы – зямля генацыду”. Пазьней пачаліся затрыманьні. Паліцыянты адбіралі ў дэманстрантаў сьцягі і расьцяжкі, а таксама здымалі нумары з іхных машын.

“Акцыя дастаткова мірная, — расказаў выданьню старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Кабардзінскі кангрэс” Аслан Бэшто. – Максімум, што можна ім (удзельнікам – рэд.) закінуць, — гэта парушэньне правілаў перавозкі буйнагабарытных грузаў.

Кабардзінцы, чаркесы і адыгейцы зьяўляюцца адным народам. Часьцей яны называюць сябе адыгамі, радзей – чаркесамі. Сочы пабудаваны на спрадвечных землях адыгаў. У 19-м стагоддзі пасьля заканчэньня Каўказкай вайны сотні тысячаў мясцовых жыхароў адплылі ў Асманскую імпэрыю, многія загінулі ў дарозе. Адыгскія актывісты дамагаюцца прызнаньня генацыду чаркесаў расейскімі ўладамі. У 2011 годзе парлямант Грузіі прызнаў дзеяньні Расейскай імпэрыі ў адносінах да адыгаў генацыдам.

Ва ўрочышчы Кбаада (сучасная Красная Паляна) у 1864 годзе расейцам здаўся апошні адыгскі атрад. Зь яго капітуляцыяй Каўказкая вайна завяршылася. Пазьней пры пабудове алімпійскіх аб’ектаў, у Краснай Паляне былі зьнішчаны старажытныя могілкі чаркесаў.

Усё гэта абумовіла рэзка адмоўныя адносіны адыгскіх інтэлектуалаў і грамадзкіх дзеячаў да Алімпіяды ў Сочах. У дзень адкрыцьця гульняў акцыі пратэсту правялі прадстаўнікі чаркескіх дыяспар у Ізраілі, Іарданіі і Сірыі, а таксама адыгі, што жывуць у Лёндане і Берліне.

8 лютага 2014 г.
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://grani.ru/tags/sochi/m.224295.html

19/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024