Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Блакада: і “абжыраліся пірожнымі” 31 студзеня міністар у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” расейскі Міністар культуры Уладзімір Мядзінскі назваў “маной” апублікаваныя Даніілам Граніным дадзеныя аб тым, што ў блакадным Ленінградзе для партыйнага кіраўніцтва, у прыватнасьці для Андрэя Жданава, пяклі пірожныя – ромавыя бабы. Пасьля выйсьця праграмы дэпутат пецярбургскага заксходу Барыс Вішнеўскі зьвярнуўся да Мядзінскага з афіцыйным лістом. Ён запатрабаваў ад кіраўніка Мінкульта альбо прывесьці для доказу сваіх словаў аўтарытэтныя гістарычныя дасьледваньні, альбо публічна папрасіць прабачэньня перад Граніным у эфіры “Эха Москвы”. На думку дэпутата, выказваньне Мядзінскага зьяўляецца абразьлівым для франтавіка і знакамітага пісьменьніка. “Такія заявы міністра адбываюцца з прычыны невуцтва. Нам заўсёды ня шэнціла зь міністрамі культуры. Культурай наогул нельга кіраваць. Культуру трэба разумець, трэба несьці ў сябе”, — пракамэнтаваў у сераду “Новой газете” сам Гранін словы Мядзінскага. Гранін у сваёй новай кнізе “Чалавек не адсюль” апублікаваў фотаграфію кандзіцерскага цэху 1941 года, у якім кухары пякуць ромавыя бабы. Пісьменьнік знайшоў у архівах газэт 1942 года фотаграфіі гэтага ж цэху. “Доказ: фотаграфія гэтага ж цэху, тых жа пекараў, апублікаваная ў газэце 1942 года, толькі там быў надпіс, што на процьвінях хлеб. Таму фотаграфіі патрапілі ў друк. А гэтыя ромавыя не патрапілі і не маглі патрапіць, таму што фатографы здымаць такую вытворчасьць ня мелі права, гэта ўсяроўна, што выдаваць ваенную таямніцу”, — пісаў Гранін. 12.02.2014 Пераклад з расейскай Крыніца: http://grani.ru/Culture/Literature/m.224449.html Здавалася б, і што міністар культуры РФ так раз’юшыўся на прадмет пірожных 70-гадовай даўніны? Якая, здавалася б, драбніца! Але людзі, здольныя на думаньне, добра разумеюць прычыну эмацыйнай рэакцыі вышэйшага прадстаўніка крамлёўскага міністэрскага істэблішмэнту. Афіцыёзная мана (гэбельсаўская, дзікая, бессаромная) на тэму “велікой отечественной войны” трымаецца ўжо з апошняга. Адкрыцьці праўды зьмянілі вобраз той вайны за апошнія 25 гадоў, з моманту, калі ў СССР захістаўся таталітарызм. У пэўным сэнсе паасобны ўчастак абароны афіцыёзнай мадэлі трымаўся на блакадных ромавых бабах, наяўнасьць якіх у вазах на стале ленінградзкага парткіраўніцтва так доўга адмаўлялі афіцыйныя прадстаўнікі. І вось цяпер развалены і гэты ўчастак абароны. Даказана, што сталінскія бонзы “абжыраліся пірожнымі”, калі сотні тысячаў ленінградцаў, дзеці Блакады паміралі ад галоднай сьмерці і станавіліся ахвярамі канібалізма. Здадзена яшчэ адна пазыцыя няпраўды. Але крамлёўская сістэма сутаргава трымаецца за парэшткі маны, круціцца, упадае ў гістэрыку, выдае кучы фальшывай макулатуры пра “ВОВ”. Прычына адна – крыць больш няма чым. Ужо даказана, што Ленін і Сталін (разам з калегамі па партыі) былі монстрамі, кастрычніцкая рэвалюцыя была нелегальным путчам, калектывізацыя-індустрыялізацыя — каласальным злачынствам, СССР – турмой народаў, Хрушчоў з Брэжнявым – арганізатарамі адставаньня савецкай імпэрыі ад цывілізаванага сьвету і г.д. Застаецца толькі ВОВ (“Велікая Победа”), дзе ўсё размалявана пад сусальнае золата. Усё астатняе – правал і злачынства. Вось яны й трымаюцца, бароняць сваю ману. Пускаюць наперад міністраў затыкаць пальцамі пралом у тандэтным бастыёне. Але пасыпецца і гэтая хімера, яны застануцца без аргумантаў для свайго існаваньня, сам на сам з тымі жахамі, якія тварылі і працягваюць тварыць. Шкада, аднак, што абапіраючыся на “Блакадную кнігу”, расейцы “забыліся” пра суаўтара – нашага знакамітага Алеся Адамовіча. Валеры Буйвал 19/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |