Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусы даўно ўжо з такой увагай не чыталі і ня слухалі паведамленьні СМІ. Зразумела, што ў цэнтры ўвагі драматычныя падзеі на братняй Украіне. Сытуацыя мяняецца з кожным днём, з кожнай гадзінай… І вось у інфармацыйнай прасторы поўным дысанансам пракукарэкаў пеўнік мясцовай псэўдаапазыцыі. Матэр’ял на Радыё Свабода называецца таленавіта і адэкватна – “Брусэль забыўся на беларускую апазыцыю”. Трэба толькі падказаць рэдактарам, што слова “беларуская” трэба ўзяць у тлустае двукосьсе. Згаданая “оппозіція” зьяўляецца арганічнай часткай антыбеларускага рэжыму. Чытаць бяз сьмеху пра Брусэль і забытых ім немагчыма. А справа такая. Раніцай 19 лютага, калі абаронцы кіеўскага Майдану адбівалі чарговую атаку януковіцкіх эсэсаўцаў, у Вільні пайшла ў наступ групка менскіх “панфілаўцаў”, волатаў грантаўскага змаганьня. Ад іх хватка адмахваўся містэр Дзірк Шубэль, начальнік супрацоўніцтва з краінамі “Усходняга партнёрства” з Эўракамісіі. У ролі прыфрантавога спэцкора выступіў на хвалі РС вядомы В. Рымашэўскі з “БХД”. Ён распавёў пра хаду наступальных дзеяньняў: “Прадстаўнікі сямі беларускіх структураў выказалі сваё меркаваньне пра цяперашні стан дачыненьняў Эўразьвязу і Беларусі. Асабіста я казаў пра тое, што дыялёг аб мадэрнізацыі пачынаўся з ініцыятывы грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных партыяў Беларусі. Але сёньня яны фактычна апынуліся на ўзбочыне гэтага працэсу. Да гэтага, на маю думку, найперш прыклалі руку прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску і офіс эўракамісара Фюле. Брусэль вядзе поўнамаштабныя перамовы зь беларускімі ўладамі і паўадкрытую супрацу з рэжымам Лукашэнкі”. Зразумела, што для Рымашэўскага антыбеларускі рэжым – гэта “беларускія ўлады”, а як жа інакш! Дык якія тады ў вас прэтэнзіі, калі Брусэль “прыкладае руку” да нечага беларускага? Тым больш, што, як сказаў той жа Рымашэўскі, “мы таксама зьвярнулі ўвагу на тое, што Эўразьвяз выдзяляе грошы беларускім уладам”. (Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/25269033.html). Вось, дзе той сабака закапаны! Тут не пра тое, што Эўразьвяз сарамліва абымаецца з антыбеларускім рэжымам, а пра грошыкі хвалююца “змагарыкі”. Знаёмая грант-песенька пра “Где наші деньгі, мусью?!..” Па ўсім бачна, што на ўзбочыну аказаліся ськінутымі абрыдлыя халяўшчыкі, якія прыеліся ўжо ўсім: Брусэлю, беларускаму грамадзтву і нават лукашыстоўскаму рэжыму. А калі на прыканцы рэпартажа спэцкор згадаў прысутных удзельнікаў – А. Лябедзьку, А. Мілінкевіча, Ул. Някляева і іншых – то кампазыцыя карціны замкнулася ў “гармонію”. Трэба ўстаўляць у рамку і вешаць у офісе, скажам, АГП. Жах! Калі так далей пойдзе, дык “жылтаварышам швондзерам” прыйдзецца недзе на працу ўладкоўвацца, штодня туды хадзіць, офісы распускаць, на дыету пераходзіць. Спачуваем… Сяргей Камароўскі 21/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |