Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Контррэвалюцыя падымае цмокавыя галовы на Ўсходзе Ўкраіны. 30 студзеня сабраліся на сваю сэсію дэпутаты Харкаўскай абласной рады. Фракцыя Партыі рэгіёнаў зьявілася ў залі паседжаньняў у чорных кашулях з надпісам “Беркут” і сымволікай гэтай бандыцкай антыўкраінскай структуры. 4/2/2014 › Навіны Расей“начныя ваўкі” ахоўваюць хунту ў Крымескія (Расейскія паведамленьні з Крыма) Прэзыдыюм Вярхоўнага савета Крыма забараніў дзейнасьць і сымволіку ўльтраправай партыі “Свобода” на тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба рэгіянальнага парляманту. 4/2/2014 › Навіны Тактычная перамога ўкраінскага народа Можна быць упэўненым, што бліжэйшы час пакажа, наколькі грунтоўнымі былі рэальныя дасягненьні Ўкраінскай рэвалюцыі. 28 студзеня – дзень важнай тактычнай перамогі народа ў змаганьні за сваю дзяржаву і сваю будучыню. Змаганьне будзе працягвацца, вораг не разгромлены і не выдалены з роднай зямлі. 4/2/2014 › Навіны Украінскі народ забараняе антынародныя партыі Яшчэ 24 студзеня сёлета начальнік Цярнопальскай вобласьці, стаўленік Януковіча В. Хапцян заяўляў на афіцыйным сайце абласной адміністрацыі: “Мяне прызначыў Прэзыдэнт і я пайду з пасады кіраўніка вобласьці толькі пасьля яго рашэньня…” Палохалі народ крымінальнымі артыкуламі абласныя начальнікі пракуратуры і міліцыі. А на 25 студзеня абладміністрацыя запланавала важнае мерапрыемства – “падвядзеньне вынікаў Міжнароднага конкурса знаўцаў украінскай мовы імя П. Яцыка”. 4/2/2014 › Навіны Расейская дзяржпрапаганда актыўна разыгрывае габрэйскую карту ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Тых, хто спачувае Майдану, палохаюць разгулам антысемітызму. 4/2/2014 › Навіны Чаплін і казакі пагражаюць украінцам Кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах цэркваў і грамадзтва пратаіярэй Усевалад Чаплін заклікаў “страны русского мира” умяшацца ва ўнутраныя справы Ўкраіны, каб яна заставалася часткай усходне-эўрапейскай цывілізацыі. Аб гэтым паведамляе “Інтерфакс” са спасылкай на выступ сьвятара на Калядных парляманцкіх сустрэчах у Савеце Фэдэрацыі. 4/2/2014 › Навіны Апытаньне ў твітэры тэлеканала “Дождь”: “Ці трэба было здаць Ленінград, каб зьберагчы сотні тысячаў жыцьцяў?” Апытаньне, наладжанае тэлеканалам “Дождь” да 70-й гадавіны зьняцьця блакады Ленінграда, выклікала навальніцу абурэньня. Аўтары праграмы “Дылетанты” спыталі гледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў: “Ці трэба было здаць Ленінград, каб захаваць сотні тысячаў жыцьцяў?” Ужо праз некалькі гадзін апытаньне выдалілі, галоўны рэдактар сайта “Дождя” Ільля Клішын прынёс выбачэньні. “Некарэктнае пытаньне пра блакадны Ленінград было памылкай і прадзюсэра, і праграмы, і рэдактара сацсетак”, — напісаў ён у твітэры. 4/2/2014 › Навіны Украінцам пагражае адстаўная маскоўская марыянэтка Юры Мяшкоў заклікаў крымчанаў не пускаць “фашысцкую гадзіну” на паўвыспу. Першы прэзыдэнт Крыма Юры Мяшкоў запрапанаваў зрабіць рэгіён незалежнай дзяржавай. 4/2/2014 › Навіны Любімая тэма некаторых грамадзян РФ, якія хочуць бачыць Украіну ў складзе Расеі, — так званы раскол Украіны, што вызначыўся, на “прарасейскі ўсход” і “бандэраўскі захад”, а таксама пагроза грамадзянскай вайны і прыйсьця да ўлады страшных нацыяналістаў. 4/2/2014 › Навіны У студзені ў Таварыстве беларускай культуры ўшанавалі памяць слаўных сыноў Беларусі. Ігнат Дамейка Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802г. ў маёнтку Мядзведка тагачаснага Наваградскага павету ў сям’і Гіпаліта і Караліны Дамейкаў. 2/2/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |