Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віншуем расейска-крымскую моладзь! Вось якія зьвесткі паступаюць з Крыму, акупаванага маскоўскай імпэрыяй: “Незаконны прэм’ер-міністар Крыма Сяргей Аксёнаў патлумачыў, што цяпер на паўвыспе дзейнічае канстытуцыя РФ, а таксама іншыя расейскія законы, паводле якіх будзе зьдзяйсьняцца прызыў у армію. 29/3/2014 › Навіны План падрыхтоўкі да вайны з Расеяй Україна павінна быць гатовай перайсьці ў актыўную фазу супраціву расейскім акупантам, у прыватнасьці, зьнішчыць трубу, па якой Расея пераганяе на Захад нафту і газ. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў лідэр “Правага сэктару” Дмытро Яраш. 29/3/2014 › Навіны Цюркі-каракалпакі за Украіну і крымска-татарскі народ Кіраўнік Нацыянальнай Рады цюркаў-каракалпакаў прынц крыві Дашгін Гюльмухамэдаў заявіў, што цюркскія народы гатовыя дапамагчы Украіне абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасьць. 29/3/2014 › Навіны СМІ ўсяго сьвету перадаюць пра рэкордны рост папулярнасьці Пуціна ў расейскім грамадзтве. Хаця аўтары паведамленьняў абапіраюцца на статыстычныя службы, якія працуюць у РФ у якасьці афіцыйных і незалежных, у верагоднасьць статыстыкі даводзіцца верыць. 29/3/2014 › Навіны
29/3/2014 › Навіны Захад і Эўропа могуць зьняць забарону на продаж іранскай нафты, абваліць кошты на яе і, такім чынам разбурыць Расею. Пра гэта ў камэнтары Gordonua.com заявіў экспэрт па энэргетычных пытаньнях, былы ўпаўнаважаны Прэзыдэнта Украіны па міжнародных пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі. 29/3/2014 › Навіны Арыштаваны “чорны касір” Пуціна Народны дэпутат ад УА “Батьківшчіна” Аляксандр Брыгінец мяркуе, што затрыманьне ўкраінскага бізнэсоўца Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі зьвязана зь ягонымі газавымі махінацыямі на Украіне, у якіх фігуруе прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пра гэта Брыгінец сказаў у камэнтары Gordonua.com. 29/3/2014 › Навіны Арышт украінскага алігарха Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі наўпрост зьвязаны з агрэсіяй Расеі на Украіне. Такую думку ў камэнтары для Gordonua.com выказаў палітолаг Тарас Беразавец. “Арышт Фірташа перасьледуе некалькі мэтаў. Амэрыканцы паказваюць Пуціну, што такі ж лёс можа чакаць любога з расейскіх алігархаў. 29/3/2014 › Навіны У Крыме адбыўся акупанцкі расейскі “рэфэрэндум”. Да чаго ж гэта хочуць далучыць райскую Таўрыду? А вось пачытаем паведамленьне з акупаванай Масквой кітайскай тэрыторыі (крыніца: http://polit.ru/news/2014/03/16/alcohol/): 29/3/2014 › Навіны Спачатку былі “ряженые” казакі ў бутафорскіх кубанках (некалькі дзесяткаў) і мясцовы русскоязычный люд з катэгорыі такзваных бюджэтнікаў (да двух тысячаў). Першыя гарланілі на прыканцы лютага сёлета перад будынкам Вярхоўнай Рады Крыма: “Россия! Не допустим бандеровцев на крымскую землю!” Бюджэтнікі “стваралі масавасьць”, да якой далучаліся мясцовыя шпана і прафэсійныя крымінальнікі. 29/3/2014 › Навіны Былы першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны лічыць, што Расея рыхтуе наступальную апэрацыю. 29/3/2014 › Навіны Расейскія ёрнікі з Магаданскай вобласьці Жыхары Магаданскай вобласьці хочуць падтрымаць украінскі народ і жыхароў Крыму. Са зваротам да жыхароў рэгіёну, з просьбай падтрымаць народ Украіны і насельніцтва Крыму, зьвярнуўся савет тэрыторыі Магаданскай вобласьці. 29/3/2014 › Навіны Не пусьцілі маскоўскую гэбельсаўшчыну Як вядома, прэм’ер-міністар Украіны Арсэн Яцанюк вядзе перамовы аб аказаньні Украіне палітычнай і эканамічнай падтрымкі ва ўмовах расейскай інвазіі. Прэзыдэнт Абама і іншыя амэрыканскія палітыкі выказаліся за аказаньне такой дапамогі і заявілі, што ЗША падтрымліваюць сувэрэнную і цэласную Украіну. 29/3/2014 › Навіны Тэхналогія і прапагандысцкае забесьпячэньне пуцінскай анэксіі Крыму настолькі па-вучнёўскаму сьпісаныя з гітлерскіх судэцкіх пропісяў, што параўнаньне двух дзяржаўных дзеячаў, што было зусім нядаўна прызначэньнем “адмарозка і адшчапенца” Шандаровіча, сталася сёньня банальным майнстрымам сусьветнага палітычнага дыскурса. 29/3/2014 › Навіны Татары 15 сакавіка 2014 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала пра крымскіх татараў. У 1944 г. на загад Сталіна ўвесь народ выселілі з роднай зямлі. Вяртацца яны пачалі ў Крым толькі ў 1988 годзе, падчас перабудовы. Гэмяджы Мэхмэт Бэкіравіч распавёў чэшскай журналістцы пра свой лёс. 29/3/2014 › Навіны У Таварыстве беларускай культуры ўшанавалі 95 гадавіну абвяшчэння БНР Ў старыну беларус, не падданы, 28/3/2014 › Навіны Дарагія землякі, дарагія патрыёты Беларусі і адраджэнцы! Віншую з 96-й гадавінай абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі! Найлепшыя зычэньні ўсім беларусам! “Няхай жыве магутны сьмелы наш Беларускі волны дух!” 24/3/2014 › Навіны У Вільні ўшанавалі 150-ую гадавіну з дня страты Героя Кастуся Каліноўскага Толькі тады, мой народзе, зажывеш у шчасце і згодзе, калі маскаля над табою не будзе (Кастусь Каліноўскі) Прайшло 150 гадоў… На жаль у бегу гэтага паўтара стагоддзя для нашых земляў змянілася не так і шмат: змяніўся час, змяніліся дзяржавы ў якіх мы жывём, але праблемы засталіся тыя самыя. 23/3/2014 › Навіны ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ ДА СУАЙЧЫНЬНІКАЎ З НАГОДЫ ДНЯ ВОЛІ Зьвяртаюся да вас сёньня з трывогай на душы. Падзеі на Украіне паказалі сьвету да якой скрайнасьці Масква гатовая пайсьці, каб вярнуць імпэрыю. Не зважаючы на законы міжнароднага сужыцьця, на міжнародныя - ёю падпісаныя - дагаворы і на аднагалоснае асуджэньне ўсяго сьвету, Расея напала на суседнюю дзяржаву пад выдуманым прэтэкстам небясьпекі, якая маўляў пагражае «рускамоўнаму» насельніцтву гэтае дзяржавы. У трыццатыя гады напад на суседнюю дзяржаву пад падобным прэтэкстам быў першым крокам да найстрашнейшай сусьветнай вайны, якую перажыло чалавецтва. 22/3/2014 › Навіны Бацькі школьнікаў просяць увесці памежны кантроль з Расіяй з-за “спайсу” На агульным бацькоўскім сходзе ў гімназіі № 23 г. Менску адзін з бацькоў, намеснік старшыні Кансэтватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькі ініцыяваў падпісаньне звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 21/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |