Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: МАСКВА, УСТАВАЙ! Месяц таму, 23 студзеня, на рэсурсе “Інтэрпаліт-Адраджэньне” (і на іншых старонках) мне прыходзілася пісаць ў звароце “Слава Ўкраіне!”, што ва ўкраінскай рэвалюцыі ёсьць толькі два варыянты разьвіцьця падзеяў: мірны пратэст на Майдане і (вынікаючы адсюль) разгром рэвалюцыі, альбо другі варыянт – наступ і барацьба, і вынікаючая адсюль агрэсія Расеі супраць Украіны. Падзеі пайшлі па другім варыянце. Па варыянце акупацыі. Пачалася расейская агрэсія на Украіну, пачалася клясычная расейская акупацыя, як у Прыбалтыцы ў 1939-40-х, як у Чэхаславаччыне, як у Аўганістане. Стандартная акупацыйная расейская тактыка. Але складваецца ўражаньне, што ва ўкраінскім кіраўніцтве яшчэ ня ўсе ўсьведамляюць, што пачалася вайна за Ўкраіну і трэба сур’ёзна і хутка рыхтавацца да барацьбы самым, а не спадзявацца на прадажную Эўропу і на міжнародную супольнасьць. Стрыманасьць новага кіраўніцтва Украіны перад чужынскай агрэсіяй мае, праўда, сваю логіку і абгрунтаваньне. Абставіны наўкола склаліся некарысныя для Украіны. Эўразьвяз слабы і нікчэмны. У вайсковым пляне – гэта мізэр, які ніколі ня стане “паміраць за Гданьск” (гэта значыць за Крым). У Амэрыцы, на жаль, Абама. А ўкраінская армія ня тое, што слабая, яна нябоездольная, і грошай у дзяржаўнай скарбніцы няма. Але ёсьць самае галоўнае — моцны ўкраінскі народ, які здольны з голымі рукамі пайсьці на расейскія кулямёты. Таму ўрэшце рэшт перамога мусіць быць за Украінай. Гледзячы на тое, што вытварае цяпер у дачыненьні да Ўкраіны ашалелая пуцінская хунта, якая наплявала на ўсе міжнародныя правілы, прынцыпы і пагадненьні, мне ўспамінаецца Рональд Рэйген зь ягоным дакладным вызначэньнем імпэрыялістычнай Расеі як “скопішча зла” і небясьпекі для ўсяго сьвету. Вось і цяпер, халодным бандыцкім розумам ацаніўшы часовую дзяржаўную і вайсковую слабасьць Украіны і нікчэмнасьць Эўропы, гэбоўская Расея ў сваім выпрацаваным акупацыйным стылі напала на Ўкраіну. Вось вам і ХХІ стагоддзе, і ўся дэмагогія. Вось вам і “брацкі” народ. Гуманістычна яны існуюць яшчэ ў сярэднявеччы. У сваім звароце я пісаў, што пры варыянце вайны нам, беларусам, неабходна дапамагаць украінцам і падтрымліваць украінскі народ усімі спосабамі. Ваенныя дзеяньні могуць быць перанесены (і ўжо цалкам апраўдана) на тэрыторыю агрэсара, канкрэтна ў Маскву, дзе мільёны людзей патэнцыйна гатовыя выступіць супраць пуцінскай гэбісцкай хунты і ськінуць яе крывавы крамлёўскі трон. Што датычыць сатрапа Крамля ў Беларусі, які пагражае ўвесь час беларусам, то сапраўды – Майдана тут ня будзе. Будзе Гаага. І там высьветліцца, хто ўзарваў Менскае мэтро і забіў людзей, хто ліквідаваў палітычных апанэнтаў, і нават хто распраўляўся з крымінальнікамі пазасудовымі мэтадамі. Нішто не забыта! 28. 02. 2014 Зянон ПАЗЬНЯК 1/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |