Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АПОШНЯЕ СЛОВА Ў ВЕЧНЫ ШЛЯХ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ Апошні раз па тэлефоне зь Нью-Ёрку я размаўляў з Рыгорам пару дзён таму ў дзень яго нараджэньня 24 лютага. Рыгор гаварыў слаба, дыкцыя яго зьлівалася ў адзіную плынь дабразычлівага беларускага тону. Праз трэск ў слухаўцы можна было пачуць толькі асобныя словы: “Зянонка”.., “дружа”.., “дзякуй”.., “Жыве Беларусь”… 2-га сакавіка 2014 г. Зянон Пазьняк 4/3/2014 › Навіны Разгортваецца злачынная агрэсія расейскай імпэрыі супраць сувэрэннай Украіны. Крамлёўска-лубянская банда паводзіць сябе нахабна і расперазана. Банда прыкладае ўсе намаганьні, каб справакаваць украінцаў і крымскіх татараў у Крыме, а потым абвінаваціць іх у тым, што яны першымі адкрылі агонь па “рускіх міратворцах”. 4/3/2014 › Навіны З усходу Украіны з раніцы 1 сакавіка адна за адной прыходзяць трывожныя зьвесткі. Ужо ня толькі Крым, а і Харкаў, Луганск, Днепрапятроўск, Нікалаеў становяцца арэнай антыдзяржаўнага путча. Па тэрыторыі Запарожскай вобласьці рухаецца калёна расейскай ваеннай тэхнікі. Якая праграма, якія лёзунгі ў путчыстаў? 4/3/2014 › Навіны Можна было лёгка меркаваць, што Крэмль успрыме ўцёкі Віктара Януковіча з Кіева і яго наступнае адлучэньне ад улады як уласную зьнешнепалітычную паразу і распачне сапраўдную вайну супраць новых украінскіх уладаў. Але існавала слабое спадзяваньне, што ў Маскве пераканаюцца – хаўрусьнікаў у скінутага прэзыдэнта на Украіне не засталося нідзе. 4/3/2014 › Навіны Грузінскі сцэнар і ўкраінскі сцэнар, накрэсьлены Пуціным, маюць шмат агульнага – кажа нам праф. Яраслаў Грыцак, украінскі гісторык. 4/3/2014 › Навіны Крымскія татары не дапусьцяць захопу Крыма Масквой Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народу Рэфат Чубараў лічыць, што В. Канстанцінаў сваім сьцьверджаньнем адкрыта запрасіў расейскія сілавыя структуры непасрэдна ўмяшацца ў крымскую сытуацыю. 4/3/2014 › Навіны Атрады расейскіх “турыстаў” мабілізуюцца ў сацсетках У расейскіх сацсетках зьбіраюцца атрады “турыстаў” – мужчын ад 18 да 45 гадоў з досьведам ваеннай службы – для паездкі на Украіну. 4/3/2014 › Навіны Кіраўнік МУС Украіны назваў крымскія падзеі расейскай акупацыяй Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў ацэньвае тое, што адбываецца ў Крыме, як узброеную інвазію Расейскай Фэдэрацыі. 4/3/2014 › Навіны Маскоўскі путч у Крыме атрымаў працяг Пасьля правалу ўчорашняй спробы захопу ўлады раніцай 27 лютага ўзброеныя маскоўскія путчысты захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінэта Міністраў Крыма ў Семфіропалі. Яны сабралі ў будынак ВР дэпутатаў ВР і ўрэшце тыя прагаласавалі за правядзеньне ў Крыме рэфэрэндума па “удасканальваньню аўтаноміі” і сфармавалі новы ўрад аўтаноміі начале з лідэрам “Русского едінства” Сяргеем Аксёнавым. Былы ўрад начале з Магілёвым яны адправілі ў адстаўку. 4/3/2014 › Навіны У гісторыю антыбеларускага рэжыму дзень 25 лютага 2014 года ўвойдзе як “гістарычны”. Пачалася татальная мабілізацыя… Не, гэта было не як у чэрвені 1941-га, калі па радыё выступіў Левітан, загулі фабрычныя гудкі і падобнае. 4/3/2014 › Навіны Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула З самага пачатку рэвалюцыйных падзеяў на Украіне расейскія СМІ “самоотвержденно выполнялі долг перед московскім отечеством” – хлусілі, перакручвалі факты, гадзілі ў галовы “дорогіх россіян”. Некалькі разоў іх за гэта прыпуталі і патрэсьлі за грудкі ўкраінцы на Майдане і ў іншых месцах. 4/3/2014 › Навіны У адносінах да былога супрацоўніка УБОП і лідэра арганізацыі “Оплот” Яўгена Жыліна праваахоўчымі ворганамі ўзбуджана крымінальная вытворчасьць па некалькіх артыкулах, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook. 4/3/2014 › Навіны Арцыбацюшка раптам узяў і захварэў РПЦ на тэрыторыі Украіны (афіцыйны назоў – УПЦ МП) абвясьціла, што яе начальнік мітрапаліт Уладзімір Сабадан раптам захварэў. У сувязі зь нечаканай хваробай, РПЦ-УПЦ МП прызначыла сваім “местоблюстітелем” мітрапаліта Букавінскага Ануфрыя. 4/3/2014 › Навіны На Майдане падчас штурму сарвалі шэўрон з дзьвюхгаловым арлом
На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шэўрон МУС Расеі. Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ. 4/3/2014 › Навіны (15.02. – 23.02.2014) 15 лютага 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра выступ міністра абароны Расеі Шайгу з нагоды 25-годдзя заканчэньня савецкай ваеннай інтэрвэнцыі ў Аўганістане. Шайгу назваў вэтэранаў вайны “сапраўднымі патрыётамі”, а вайну – часткай “найлепшых баявых традыцый радзімы”. 4/3/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |