Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У адносінах да былога супрацоўніка УБОП і лідэра арганізацыі “Оплот” Яўгена Жыліна праваахоўчымі ворганамі ўзбуджана крымінальная вытворчасьць па некалькіх артыкулах, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook. Арсэн Авакаў. 17 студзеня аўтамабілям Аўтамайдана, якія традыцыйна пачыналі свае акцыі на Эўрапейскай плошчы, не давалі пакінуць цэнтар Харкава машыны зь георгіеўскімі стужкамі. Як аказалася пазьней, Аўтамайдан блакавалі прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі “Оплот”, лідэр якой Яўген Жылін на прэс-канфэрэнцыі паабяцаў “разьнесьці Майдан на кавалачкі”. 24.02.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/maidan/Avakov-Otkryto-ugolovnoe-presledovanie-lidera-Oplota-ZHilina-11289.html Назіраюцца апэратыўныя дзеяньні народнай улады па ідэнтыфікацыі, пошуку і адлову антыўкраінскіх злачынцаў: цітушак, снайпэраў, якія забівалі людзей, начальнікаў усіх узроўняў, якія аддавалі злачынныя загады. Трэба зазначыць, што гэтая дзейнасьць пачалася з папярэдняга этапа яшчэ падчас актыўнай фазы рэвалюцыі. Творчая моладзь яшчэ ў студзені ўзламала інтэрнэт-інфармацыю МУС і выклала ў Сеціва ўсе прозьвішчы, пасады, службовыя і хатнія адрасы тых асобаў, якія аддавалі і выконвалі злачынныя загады. Людзі ўжо тады ведалі практычна ўсё. Патрыёты таксама (пры актыўным удзеле журналістаў) складалі “апэратыўныя партрэтныя галерэі” януковіцкіх паліцаяў, эсэсаўцаў і цітушак. Многіх зь іх раскрылі яшчэ ў віры падзеяў. Цяпер насельніцтва і сьледчыя ворганы маюць шмат матэр’ялаў, а крымінальнікам цяжка пазьбегнуць адказнасьці і пакараньня. Многія зь іх ужо ўцякаюць у напрамку Расеі. Яны можа думаюць, што там іх будуць сустракаць з кветкамі? Дарэмна, іх кінуў і здаў нават іхны галоўны пахан, які й сам хаваецца недзе на баржы пад расейскім трыкалёрам у Севастопальскай бухце. Рэвалюцыйныя патрулі ў Кіеве і іншых паселішчах Украіны маюць шмат працы з абаронай палацаў і рэзыдэнцый януковіцкіх злачынцаў ад раз’юшанага народа. Народная ўлада заяўляе, што не дапусьціць стыхійных пакараньняў. Канфіскацыі будуць праводзіцца праз суд. Янка Базыль 4/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |