Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Дела идут, контора пишет…”

У гісторыю антыбеларускага рэжыму дзень 25 лютага 2014 года ўвойдзе як “гістарычны”. Пачалася татальная мабілізацыя… Не, гэта было не як у чэрвені 1941-га, калі па радыё выступіў Левітан, загулі фабрычныя гудкі і падобнае. Усё было значна больш дыскрэтна, можна сказаць, далікатна. Ніхто не залазіў на бочку пасярод вуліцы і не крычаў немым крыкам, не налепліваў на сьцены дамоў адозваў. Але з самай раніцы яно пакацілася па нашай краіне, пакідаючы за сабой тысячы і тысячы агаломшаных грамадзянаў РБ.

А было так… Пэнсійныя прадстаўнікі розных “славных органов” (пра паходжаньне якіх ведаюць у офісах) раптам адразу ж а 9.00 у безьлічы бюро, цэхаў і кабінэтаў распачалі свае настальгічныя маналогі. Прычым цікава, што ўспаміналі яны адно і тое ж: “Да, товарищи, я тогда был моложе. Я служил. И знаете, мы стояли тогда в оцеплении. Шёл 1991 год. Тяжёлое время! Как страшно было, когда на нас шла толпа!..”

Праз пэўны час, бліжэй да абеду, “першую скрыпку” з рук пэнсійных службістаў прынялі ўшчэнт цывільныя асобы, у асноўным жанчыны “сярэдніх гадоў”: розныя сакратаркі, дробныя сталаначальніцы, у некаторых выпадках нават прыбіральшчыцы (“люді із народа”, “простые люді”). Іхныя скрыпкі загучалі значна больш драматычна: “Я сама с Украины. И моя свекруха там до сих пор живёт, в Черновцах. Какой это был ужас, когда всё это началось! Сбежались в кучу банды молодых, начали всё поджигать, громить, насиловать! Ужас!..”

Людзі, уважлівыя да паводзінаў грамадзтва, занатавалі, што на працягу апошніх трох месяцаў беларусы ўпарта маўчаць і амаль не абмяркоўваюць драматычныя падзеі ў суседняй краіне. І раптам (у працоўны час!) надзвычай шматлікія служачыя пачалі масавую “загрузку ў мазгі”, як кажуць маладыя. Што здарылася?!

Беларусы, здольныя на элемэнтарны лагічны аналіз, пачалі зьвяртацца да маналагістаў: “Добра, дапусьцім, што так гэта й было. Чарнавіцкія паўстанцы палілі, білі і гвалтавалі. А чаму ж дагэтуль маўчаць Масква, расейскія тэлеканалы, Жырыноўскі ў Думе? Там ужо павінны паказваць у тэлекамэры фотаздымкі разгромленых кватэр простых грамадзян, спаленых цэркваў, браць інтэрв’ю у згвалтаваных жанчын і г.д. Нічога гэтага няма. Такіх інфармацый няма ня толькі з Чарнаўцоў, але з усяе Украіны (а гэта самая вялікая па тэрыторыі краіна Эўропы, тысячы гарадоў і паселішчаў). Паўсюль на грамадзкі пратэст выйшлі і арганізаваліся ў рэвалюцыйныя групы мясцовыя студэнты, рабочыя, настаўнікі, прадпрыймальнікі, пэнсіянэры. Яны выступілі супраць дзяржаўнай мафіі – цэнтральнай і правінцыйнай –, якая сістэматычна і нахабна абрабоўвала і зьневажала грамадзтва пасьля прыходу да ўлады хунты Януковіча. На мірныя сходы грамадзянаў наляцелі атрады міліцыі і “цітушкі” (вось сярод іх якраз былі крымінальнікі, пагромшчыкі і злачынцы), білі і катавалі, запалохвалі людзей. Пракуратуры і суды ў шэрагу мясцовасьцяў выканалі загады антынароднага рэжыму і раздавалі арыштаваным патрыётам турэмныя прысуды. Але народ аказаўся мацней. Тысячы людзей пайшлі на штурм апірышчаў рэжыму і ў шэрагу гарадоў запалалі будынкі пракуратуры, СБУ і міліцыі. Пачалі разьбягацца пабітыя “цітушкі”. І гэта вы называеце “ужас”? Народу трэба было ўкленчыць перад фашыстамі?!”

Зразумела, што маналагістам няма чым крыць. Адкрываецца прадуманы класічны сцэнар канторы, “которая пішет”, па апрацоўцы грамадзкай думкі. Крымінальнікі-цітушкі называюць такое “браць на понт”. Разьлічваецца, што беларусы здольныя спачуваць ахвярам гвалту. І даецца ўводнае “на спачуваньне”. Аргумэнтацыя выключна “асабістая”: “я там жила”, “я сама оттуда”, “моя семья осталась там”. На такое ня трэба дадатковых рэчавых доказаў. “Она там жила, она знает…” – рэхам разыходзіцца па офісах і цэхах. І ўсе пачынаюць спачуваць ахвярам – не героям, якія загінулі на барыкадах, а неіснуючым згвалтаваным майданаўцамі мірным грамадзянам. Доктар філалагічных навук Гэбельс высока ацаніў бы такую спэцкампанію па апрацоўцы мазгоў. Выпісаў бы арганізатарам залаты значак “прапагандыст НСДАП”.

Людзі павінны былі б задумацца: а чаму “ветераны органов” і “дамы сярэдніх гадоў” так доўга маўчалі і раптам пачалі “успамінаць” хорам, паводле аднаго тэкста і той самай рэжысуры? Адкуль прагучаў гэты сьвісток?

Мы ўжо чулі яго пранізьлівы піск. У 1994 годзе, калі па сьвістку тысячы і тысячы прыбіральшчыц, бухгалтарак і іншых “простых людзей з народа” спачатку гукалі ісьці галасаваць “за Кебіча”, а калі ягоная фігура пачала правальвацца пад цяжарам народнага гневу, літаральна на наступную раніцу пачалі гукаць “за молодого кандідата Лукашенко”. Многія людзі тады былі глыбока ўражаны гэтай мэтамарфозай і аж трэсьлі галавой, ацэньваючы размах балбатлівай сеткі і зладжанасьць яе паводзінаў і дэмагогіі. За апошнія 20 гадоў ня раз апускаўся рубільнік і кантора ўключала свой мэханізм. Вось бы рэжым так зладжана кіраваў справамі ў эканамічных і сацыяльных рэформах, як ён кіруе сваёй арміяй “оказывающих содействие”!

Беларусы, не дайце сябе ачмурыць дзікай і нахабнай канторскай хлусьнёй. Памятайце, што мільёны ўкраінцаў на нашых вачах не дазволілі падмануць і запалохаць сябе. Ганіце прэч інфармацыйных цітушак!

Янка Базыль

4/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024