Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Атрады расейскіх “турыстаў” мабілізуюцца ў сацсетках

У расейскіх сацсетках зьбіраюцца атрады “турыстаў” – мужчын ад 18 да 45 гадоў з досьведам ваеннай службы – для паездкі на Украіну.

Арганізатары заклікаюць расейскіх мужчын накіроўвацца ў Крым, Данецк і Харкаў – важнейшыя “пункты супраціву”.

“Чым больш нас, расейскіх турыстаў”, цяпер будзе знаходзіцца на тэрыторыі гэтай сумежнай дзяржавы, тым больш будзе афіцыйных абгрунтаваньняў у кіраўніцтва нашай дзяржавы ўжываць неабходныя дзеяньні па абароне сваіх грамадзянаў за мяжой”, — піша адзін з паблікаў.

“Зараз у Крыме вырашаецца лёс ўсяго расейскага народу і лёс нашай Вялікай Расеі”, — указваюць арганізатары акцыі.

28.02.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Rossiyskih-muzhchin-prizyvayut-k-borbe-za-Ukrainu-12004.html

Ёсьць у нашай песеннай спадчыне пра “турыстаў-авантурыстаў”… Трэба прызнаць, што пафас інтэрнэт-адозваў дастаткова адэкватны. Сапраўды ў Крыме ў прыватнасьці і на Украіне ў цэлым вырашаецца лёс імпэрыі. Менавіта тут пачне канчаткова валіцца Турма Народаў, якая даўно згніла і перажывае цяжкія формы псіхічных растройстваў. Можна крыўдаваць на крымскіх “дорогіх россіян” за тое, што яны ніяк ня хочуць пагадзіцца з грамадзянствам у дэмакратычнай Украіне. Але трэба зазначыць наступны аспэкт.

Хто выступае пад лёзунгам “Крым – Россія”? Мы ўбачылі на дэманстрацыі каля Вярхоўнай Рады аўтаноміі ў
Сімфэропалі дзьве катэгорыі “рускіх патрыётаў”. Гэта былі некалькі дзесяткаў “ряженых” казачкоў з бутафорскімі кубанкамі на галовах. Яны моцна крычалі (яны ведаюць, што ў любы момант іх эвакуіруюць на расейскі бераг). І сотні так званых “бюджэтнікаў”, якіх “патрыятычнае” начальства загадам паслала дэманстраваць. Мяркуем, што цяпер настаўніц-бухгалтарак цяжка будзе пасылаць куды-небудзь. Бо трох “бюджэтнікаў” у даўцы перад ВР задавілі на сьмерць свае ж. Ёсьць яшчэ трэцяя катэгорыя: узброеныя атрады, якія зараз захопліваюць розныя дзяржаб’екты ў Крыме і правакуюць на бой украінскую дзяржаву і крымскіх татараў. Вось і ўсё. Абяцаныя маскоўскай прапагандай “два мільёны рускіх крымчан” сядзяць па хатах і дабраахвотна не высоўваюцца. Намаганьні Масквы небясьпечныя і ў той жа час мізэрныя.

Што да “турыстаў”, то гэта даўняя практыка. Так, на прыканцы жніўня 1939 г. у Гданьск прыехалі тысячы нямецкіх “турыстаў”, у красавіку 1940 г. тое самае ўбачылі жыхары Капэнгагена – перад самым пачаткам агрэсіі супраць Польшчы і Даніі. Масква адкрывае “турыстычны сэзон”. Маскве хочацца вайны…

Янка Базыль

4/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024