Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пуцін стаіць на мяжы вялікага правала і ня ведае, што рабіць

Лісты Януковіча Пуціну з просьбай увесьці войскі на Украіну на самой справе не існуюць, лічыць экс-кіраўнік дэпартаманту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.

“У мяне ёсьць вялікія сумневы, ці існуе на самой справе ліст Януковіча Пуціну аб уводзе войскаў на Украіну для “аднаўленьня законнасьці”. Тым больш на прэс-канфэрэнцыі ў Растове Януковіч нават не намякнуў на падобны сцэнар. З такім жа посьпехам можна сказаць, што існуе спадчынная Хрушчова пра вяртаньне Крыма ў 2014 годзе”, — заявіў Gordon.com экспэрт-міжнароднік і экс-кіраўнік дэпартаманту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.

На думку экспэрта, інфармацыя аб просьбе Януковіча можа азначаць, што расейскае кіраўніцтва зараз пастаўлена ў тупіковую сытуацыю.

“Планы валяцца, усё ідзе ня так, як яны планавалі, ніякай масавай падтрымкі сярод украінскага народа рашэньні Пуціна ня выклікалі. Захад рашуча стаў на бок Украіны, украінская армія аказалася больш баездольнай, а ўкраінская ўлада больш вытрыманай. У Пуціна было два варыянта: выглядаць, як Гітлер, абараняючы этнічных расейцаў на суседняй тэрыторыі, або ўварвацца ў краіну, каб аднавіць былы рэжым (на самой справе проста паспрабаваць утрымаць Украіну ў сваёй арбіце). Пуцін абраў другі варыянт”, — зазначыў экспэрт.

Экспэрт упэўнены, што ў расейскіх палітычных колах зараз распачаўся вялікі хаос, і яны ня ведаюць, што далей рабіць.

“Яны то мабілізуюцца, то дэмабілізуюцца, то выстаўляюць ультыматумы, то іх адмяняюць. Па сутнасьці Пуцін стаіць на мяжы вялікага правала – правала ў любой сытуацыі. Ён ня верыць у пасьпяховую вайну з Украінай, але пры гэтым разумее, што проста ўмыцца і сысьці ніяк нельга. Зараз ідзе пошук выйсьця з сытуацыі, у якую яго ўцягнулі ўласныя сілавікі і ўласныя эмоцыі. Пуціну давядзецца запрапанаваць расейскаму грамадзтву такую вэрсію, у якую ня сорамна даць веры”, — кажа экспэрт.

“Калі Пуцін зноў пачне настойваць на вэрсіі, маўляў, расейцаў на Украіне хацелі рэзаць, а мы ім не дазволілі, баюся, што ў гэта ўжо ніхто не паверыць”, - рэзюміруе Алег Валошын.

Праводзячы гістарычныя паралелі, Валошын кажа аб тым, што падобная лінія паводзінаў заўсёды была ўласьцівая зьнешняй палітыцы Расеі.

“Пасьля зьвяржэньня Напалеёна расейцы аднаўлялі Бурбонаў, Аляксандр І быў адным з заснавальнікаў “Сьвяшчэннага саюза”, асноўнай задачай якога было не даваць з дапамогай рэвалюцый зьвяргаць манархаў. Расея некалі паставіла на экс-кіраўніка Гругіі Эдуарда Шэварнадзэ, якога ўжо зьвяргалі. Расея некалі паставіла на Кучму, калі тут ужо быў Майдан. Расея заўжды тупа ставіць на прэзыдэнтаў, нават калі гэта крайне непапулярны лідэр краіны”, — канстатуе Валошын.

4.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Voloshin-Putin-stoit-na-grani-bolshogo-provala-i-ne-znaet-chto-delat-12630.html

8/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024