Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пуцін здрадзіў сваіх жаўнераў у Крыме Прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта РФ паказала, што Пуцін адмовіў расейскім жаўнерам нават у мінімальнай юрыдычнай абароне. Так было і ў Чачэніі, заявіў расейскі пісьменьнік Алег Козыраў. Сёньняшняя прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта РФ аб сытуацыі ў Крыме і на Украіне ў цэлым паказала, што Пуцін адмовіў расейскім жаўнерам у правой абароне. Пра гэта ў сваім блогу ў “Жывым часопісе” напісаў пісьменьнік і сцэнарыст Алег Козыраў. Адзін з важных вынікаў ганебнай прэсухі Пуціна – ён адмовіў расейскім жаўнерам нават у мінімальнай юрыдычнай абароне. Маўляў, няма там (у Крыме – Gordonua.com) жаўнераў, а проста нейкія найміты”, — напісаў Козыраў. Расейскі пісьменьнік нагадаў, што гэта цалкам паўтарае паводзіны афіцыйнага Крамля ў адносінах да сваіх войскаў у Чачэніі. “Гэта абсалютна паўтарае сытуацыю чачэнскай вайны, калі ў выніку раненьня, сьмерці, палону расейскія жаўнеры ня былі ніяк і нічым абароненыя. Іхныя сямейнікі самы пакутвалі, а жаўнеры афіцыйна ў зоне баявых дзеяньняў адсутнічалі”, — перакананы Козыраў. “На мой погляд, гэта ёсьць сапраўдная здрада расейскіх жаўнераў. Іх выкарыстаць нават не пасьпелі, а ўжо кінулі. І зрабіў гэта Ўладзімір Пуцін, які публічна толькі што адмовіўся ад расейскага жаўнера, што выканаў ягоны загад”, — падсумаваў пісьменьнік. Сёньня прэзыдэнт Расеі правёў першую прэс-канфэрэнцыю пасьля ўварваньня расейскіх войскаў у Крым. Пуцін заявіў, што ніякіх расейскіх жаўнераў на паўвысьпе няма, а ёсьць правакатары з Майдана. На ўдакладняючае пытаньне журналіста: “Уладзімір Уладзіміравіч, а людзі, якія блакавалі ваенныя часткі ўзброеных сілаў Украіны ў форме вельмі падобнай на расейскую – гэта расейскія войскі?”, кіраўнік РФ сказаў: “Дарагі мой, паглядзіце на постсавецкую прастору – там поўна формы, падобнай на расейскую. Ды хадзіце ў крамы і купіце! Не, гэта сілы мясцовай самаабароны”. 4.03.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Rossiyskiy-pisatel-Putin-predal-svoih-soldat-v-Krymu-nazvav-ih-naemnikami-s-Maydana-12659.html 8/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |