Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Баяцца Сяргея Каваленкі – Чалавека Сьцяга альбо блюзьнерства чорнай прапаганды

Калі два гады таму адбывалася дзікае судзілішча ў Віцебску над Сяргеем Каваленкам, раскрылася шмат што і шмат хто. Героя-фронтаўца, паплечніка Зянона Пазьняка падтрымалі тады людзі ў Беларусі і ў многіх іншых краінах. Дзякуючы намаганьням грамадзкасьці ўрэшце ўдалося дамагчыся вызваленьня С. Каваленкі з турмы і вяртаньня яго ў сям’ю. Мы добра памятаем, як паводзілі тады сябе некаторыя асобы і структуры. Як Amnesty International з падачы менскай “праваабарончай” структуркі “Вясна” заявіла, што С. Каваленка не зьяўляецца вязьнем сумленьня, бо, маўляў, “біўся зь міліцыяй” (гэта былі афіцыйныя фальшывыя абвінавачваньні акупацыйнага суда). Як “белрэдакцыя” Радыё Свабода публікавала ганебныя застаўкі з карыкатурным патрэтам героя Каваленкі ў кантрасьце з партрэтам фінансавага круцеля А. Бяляцкага, усяго “такого положітельного”. Як раскрыўся падстаўны віцебскі “дысідэнт” Б. Хамайда, які выступіў з фальшывымі словамі на тэму працэса над Каваленкам.
Адным з кур’ёзных эпізодаў той справы была рэклама, наладжаная “дэмСМІ РБ” нейкаму тыпчыку з лябедзькаўскай АГП, які махаў Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у спальным раёне сталіцы Уруччы. Тыпчыка захоплівала міліцыя, яго судзілі, а рэдакцыі выстаўлялі перад публікай фотаздымкі тыпчыка: як ён рве на сябе кашулю, а на целе ў яго наколка – выява Пагоні і г.д. Пра гэтага тыпчыка з антыбеларускай АГП, які “насіў наколку за Каваленку”, мы больш нічога ня чулі і нідзе яго ня бачылі. Працэс над Каваленкам – гэта ўжо гісторыя. Людзі запомнілі былі, як Зянон Пазьняк назваў нашага нацыянальнага героя Чалавекам Сьцяга.

І вось з пачаткам сёлетнега лютага тэма патрапіла ў рэанімацыю. “ДэмСМІ РБ” зноў ўзяліся за сюжэт з Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, пачалі друкаваць фотапартрэты і інтэрв’ю нейкай асобы, якая ніколі ня ўдзельнічала ў беларускіх палітычных або культурніцкіх мепарыемствах. А тут яна (гэтая асоба) схадзіла на сядзібу псэўда-БНФ (Партыі Галіхвэ), там ёй (асобе) далі сьцяг і яна (асоба) вывесіла яго на сваім балконе. Адбыўся канфлікт зь міліцыяй, фатаграфаваньне, суды, зноў інтэрв’ю. Потым яна (гэтая асоба) вывешвала на сваім балконе сьцяг Швэцыі (у Расеі такое называецца “чудіть”) і зноў пра яе (асобу) пісалі “дэмСМІ”. І вось урэшце 5 сакавіка “белрэдакцыя” РС назвала яе (асобу) Чалавекам Сьцяга.

Трэба прызнаць у рэтраспэктыве, што рэкламныя нумары з тыпчыкам і наколкай былі значна больш эфэктнымі. Цяперашні дэзынфармацыйны фінт з Чалавекам-на-балконе выглядае зусім недарэчна і кур’ёзна. Усё шыта белымі ніткамі. Адбываецца элемэнтарная падмена паняцьцяў і проста жульніцкая маніпуляцыя. Тым, хто стаіць за дзеячамі “дэмСМІ”, вельмі важна, каб грамадзтва забылася пра героя Сяргея Каваленку, пра шматаблічнага Мірона. Замест гэтага нам падсоўваюць няўклюдна спрэпараваную фальшыўку. Навошта яны гэта робяць? Адказ просты: яны баяцца легенды, пазыцыі і асобы Сяргея Каваленкі, баяцца праўды, баяцца чалавечай і народнай памяці. Баяцца, што сапраўдныя патрыёты будуць паўтараць подзьвіг Каваленкі. І, зразумела, што яны баяцца нашага сьвятога Сьцяга. Украінская рэвалюцыя нагнала на іх страху.

Сяргей Камароўскі

10/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024