Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Выпускаюшчій” у сваім рэпэртуары

“Выпускающий милицейской газеты “На страже Октября” С. Дубавец ашчасьлівіў нас чарговым сваім опусам, гэтым разам з вобласьці “філасофіі гісторыі”. 7 сакавіка на старонцы радыё “Свабода” зьявіўся ягоны тэкст пад назовам “Чаму разышліся Данецк з Майданам”. Усё пачынаецца з фота, на якім у звужаных рамках кампазыцыі бачны шматгаловы мітынг пад расейскімі трыкалёрамі, чырвонымі сьцягамі і русскоязычным лёзунгам “В России наши братья. В Европе мы рабы”. Потым аўтар задае шэраг рытарычных пытаньняў і выразна намякае, што “у Данецку на мітынгу лепш гаварыць па-расейску, за ўкраінскую можна атрымаць”. Тут ён адступіў ад аб’ектыўнай рэчаіснасьці першы раз.

“Русскоязычные” мітынгі, антыўкраінскія пагромы і штурмы будынкаў дзяржадміністрацыі, напады на ўкраінскія асяродкі нідзе на Усходзе Украіны не былі масавай зьявай. Пра гэта аўтар чамусьці маўчыць. І ў Луганску, і ў Данецку, і ў Харкаве і ў іншых месцах “за Россію, за Путіна!” зьбіралася ня больш за 2,5 тысячы асобаў у гарадах з сотнямі тысячаў насельнікаў. У тых жа гарадах масавыя выступы за Украіну, супраць расейскай інвазіі зьбіралі значна больш людзей, у тым ліку і шмат рускамоўных грамадзян Украіны. Усе, акрамя аўтара, ужо зразумелі, што брутальныя, крыклівыя, а дзе-нідзе крывавыя правакацыі супраць Украіны арганізовала і арганізоўвае маскоўская агентура, такзваныя “турысты”, імпартаваныя з РФ, і падобныя спэцы. За Украіну людзі зьбіраюцца зусім з іншай матывацыяй. Абсалютная бальшыня насельніцтва на Усходзе сядзіць па хатах і супраць Украіны не выступае, у Расею ня рвецца.

А далей аўтар пачынае параўноўваць мінулае з цяпершчынай. Ён цытуе класіку (самога сябе). Працытуем і мы гэтае нарцысавае цытаваньне:

“Тады, дваццаць гадоў таму, пасьля першай хвалі распаду, я надрукаваў у газэце «Свабода» артыкул «Герой нашага часу. Беларуская ідэя як ідэя лепшага чалавека», дзе параўноўваў нацыянальнае адраджэньне ў Беларусі і ў краінах Балтыі. Інакш кажучы, там, дзе «не пайшло» і там, дзе «пайшло». Вось цытата:

“З развалам саюзу рухнула і агульная сыстэма выхаваньня, а разам зь ёй – і той маналітны расейскі стэрэатып (героя нашага часу. – С.Д.). Сэнсам нацыянальнага адраджэньня народаў стала сьцьверджаньне свайго новага стэрэатыпу прыстойнага чалавека. І, відаць, толькі ў Беларусі гэты сэнс абмежаваўся фармальным бокам – атрыбутыкай незалежнасьці”.
Інакш кажучы, калі мікраскопам забіваеш цьвік, калі мову ставіш на першым рубяжы абароны, увесь канфлікт факусуецца на мове і пераходзіць у плоскасьць, дзе няма выбару. Бо мова ці каўбаса (а ў нас так было) – гэта ня выбар. (…)

“Цяжка ўявіць сабе, каб недзе ў Эстоніі і Латвіі – пры ўсёй іх дэмаграфічнай драме, калі палову насельніцтва складаюць савецкія людзі (прывет Данецку! – С.Д.), каб там ставілі мэтай мову, сьцяг і герб. Усё гэта было, але толькі як форма. Мэтай жа там ставілі сьцьвердзіць нацыянальны стэрэатып прыстойнасьці і прывесьці да ўлады прыстойных людзей”.
(Канец цытаваньня цытаваньня).

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/25289609.html

Цытуючы “класіку” (вельмі падобную, дарэчы, на вечнае ныцьцё супраць мовы “госпожі”Алексіевіч), аўтар канчаткова апусьціўся да банальнай (але вырабленай пад схаластыку – “мова ці кілбаса”) маны. Ён маніць перш за ўсё маладым людзям, якія не жылі ў тыя гады: 1988-1991. Ён маніць, як маскоўская гэбельсаўшчына, у разьліку на тое, што маладыя не разьбяруцца. З-за гэтай маны тырчаць разлапістыя вядомыя вушы і пасыл “здушэньня волі да супраціву”.

Юнакі і дзяўчаты, спытайце ў старэйшых патрыётаў-фронтаўцаў, удзельнікаў падзей 1988-91 гадоў. Многія з нас пабылі тады ва Украіне, у Грузіі, балтыйскіх рэспубліках, паглядзелі на падзеі, пачулі людзей. Змаглі параўнаць. Зьвяганьне аб тым, што там нацыянальнае адраджэньне “пайшло”, а ў нас “не пайшло” – фальшывы гук пабочнага назіральніка. Тое, што аўтар называе “фармальным бокам”, дасталося нашаму народу ў змаганьні і ў выніку фронтаўскай перамогі – свая дзяржава Беларусь. І нацыянальнае Адраджэньне ўмацавалася так, што дагэтуль маскоўская вайна супраць нашай культуры ня здольнае зламаць духоўную моц нашай нацыі.

Тандэтная “схаластыка” аб тым, што для прыбалтаў і іншых важнымі былі не нацыянальная сымволіка (сьвяшчэнныя знакі нацыянальнай еднасьці і дзяржаўнай ідэі), не родная мова (душа нацыі), а нейкі “нацыянальны стэрэатып прыстойнасьці” – поўная лухта (да якой трэба ж было яшчэ дадумацца). Спытайце пра гэта ў маладых і старэйшых летувісаў, латышоў, эстонцаў і г.д.

Беларусы, ганіце ад сябе навязьлівых і самазамілаваных “інтэлектуальных цітушак”!

Валеры Буйвал

10/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024