Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У прабеглым месяцы лютым у Таварыстве беларускай культуры адзначылі некалькі знакавых падзей з жыцця беларускай культуры, гісторыі, літаратуры. Ліквідацыя нацыянальнае беларускае Царквы Ліквідацыя Берасьцейскай царкоўнай уніі паступова і мэтанакіравана пачалася разам зь першым падзелам Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. Больш за міліён грэка-каталікоў, што апынуліся пасьля гэтага ў складзе Расейскай Імпэрыі не маглі быць незаўважанымі новымі ўладамі. Пры адкрытай падтрымцы сінадальнай РПЦ былі распачаты спробы раз’яднаньня беларускіх уніятаў з Апостальскай Сталіцай. Выбіраліся шматлікія спосабы дасягненьня пастаўленай царызмам мэты, але амаль ніколі не было адкрытага дыялогу. Ворагі Ўніі з Рымам не цураліся нават умешваньня ва ўнутрацаркоўныя справы. Такім чынам, 22 красавіка 1828 году царскі ўказ наказваў правесьці царкоўныя рэформы Грэка-каталіцкай Царквы ў Расейскай Імпэрыі, каб наблізіць адміністрацыйныя структуры, абрады і інш. да маскоўскай праваслаўнай традыцыі. Тады ў склад Расеі ўваходзіла Полацкае архіепіскапства, Віленская, Луцкая, Берасьцейская епархіі. Было 6 епіскапаў, 2 тысячы сьвятароў, 600 манахаў, 80 манашак, і каля 1,5 міліёна вернікаў. Кульмінацыяй афіцыйнай ліквідацыі Ўніі стаўся дзень 12 лютага 1839 году, калі біскуп Сямашка і два біскупы Васіль Лужынскі ды Антоні Зубко падпісалі акт зрыву еднасьці з Рымскім Папам і аб’яднаньня з РПЦ. У самім акце адкрыта зьневажалася Рымска-каталіцкая Царква на чале з Біскупам Рыму ды непрыхавана ўсхваляўся Цар, як сапраўдны памазаньнік Божы. Ліквідацыя Ўніі ў 1839 годзе ня толькі яшчэ больш узмацніла русіфікацыю (на месцы тутэйшых сьвятароў прысылаліся расейцы), але й таксама паланізацыю (тыя, хто прыняў лацінскі абрад адначасова запісваліся палякамі – людзьмі “польскай веры”). Падрыхтаваў кс. Даніла Сваяк *** 25 угодкі смерці прэзідэнта БНР Жук-Грышкевіча Вінцэнта 25 гадоў таму нястала прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Вінцэнта Жук-Грышкевіча, жыццё і дзейнасць якога звязана і з Вільняй. Тут ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, пазней у ёй выкладаў, а таксама і ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. Вышэйшую адукацыю В. Грышкевіч атрымаў у Празе, Скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Карлава ўніверсітэта. З пачаткам Другой сусветнай вайны прабываў у эміграцыі. У 1945–1948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, першы старшыня арганізацыі. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. У 1950 г. выехаў у Канаду. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю „Лірыка Янкі Купалы“. У 1954–1956 гг. – першы кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленне“. У 1970–1982 гг. – старшыня Рады БНР (Юрэвіч 2012, 596–597). З хронікі Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі 27 сакавіка 1928 года [Вінцэнт Грышкевіч] правёў свой першы ўрок беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. З асабістай справы выкладчыка Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі Вінцэнта Грышкевіча Нарадзіўся 10 лютага 1903 года ў Будславе Вілейскага павета Віленскага ваяводства ў сям’і Антона і Марыі з Ханяўкаў, беларус. Скончыў перадваенную двухкласную рускую школу ў Будславе, прыватную 8-класную Беларускую гімназію ў Вільні ў 1922 г. Філасофскі аддзел Чэшскага ўніверсітэта ў Празе. Педагагічны экзамен здаў 13 красавіка 1926 года. Валодае беларускай, польскай, чэшскай, рускай, французскай мовамі. З 1927/28 навучальнага года працуе выкладчыкам у Віленскай беларускай гімназіі. З 20 сакавіка па 30 чэрвеня 1928 года, ад 1 верасня 1928 года і па сённяшні дзень працуе па кантракце выкладчыкам беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Даведка аб выкладчыцкай працы В. Грышкевіча ў семінарыі Рэктарат Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі сведчыць, што Вінцэнт Грышкевіч працаваў па кантракце настаўнікам беларускай мовы ў гэтай семінарыі з 20 сакавіка па 30 чэрвеня 1928 года, а таксама ў наступныя школьныя гады: 1928/29, 1929/30 і 1930/31. Выкарыстаныя крыніцы ЛДзЦА: Літоўскі дзяржаўны цэнтральны архіў. *** 40 гадоў, як нястала Паўліны Мядзёлкі Гэтай зімой спаўняецца 40 год са дня сьмерці беларускай артысткі, пэдагога, паэткі, мэмуарысткі Паўліны Мядзёлкі. Нарадзілася будучая літаратарка ў жніўні 1893 г. у шматдзетнай сялянскай сям’i ў мястэчку Будслаў Дзiсьненскага павета Вiленскай губернi (зараз Мядзельскi раён Менскай вобласцi). У 1898 г. сям’я пераехала ў Глыбокае, дзе Паўлiна скончыла царкоўна-прыхадзкую вучэльню.З 1907 вучылася ў Рызе на вечаровых курсах для дарослых.У 1909 г.працягнула адукацыю ў прыватнай жаночай гiмназii Нязьдзюравай і Райсмілер у Вiльнi, дзе зьдзiвiла кiраўнiцтва, запiсаўшы ў анкеце ў графе “нацыянальнасьць” −беларуска. Тут, у Вiльнi, Мядзёлка зьблізілася зь беларускiм рухам, пазнаёмiлася са З.Бядулем, К.Каганцом, Цёткай (Алаiзай Пашкевiч), А.Бурбiсам i іншымi дзеячамi. Падчас Першай сусьветнай вайны Паўлінапрацавалаў Петраградзесакратаром Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны, але потым апынулася ў эвакуацыі ў Царыцыне.У кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй Магдаленай Радзівіларганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага пав.Пасля таго, як у сакавіку 1918 школа была зачыненая, перабралася ў Менск. Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Наведвала Вільню і Гродна. У 1917 г. Паўлiна нечакана атрымала вестку, што Янка Купала абвянчаўся 26 сьнежня 1916 г. у Маскве зь яе сяброўкай Уладзiславай Станкевiч. З восені 1921 г. па прапанове Цішкі Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкай амбасадзе ў Бэрліне. Тутака яна напісала іл6мпрэсію “Гвалт, гвалт, гвалт!” і паэму “Сялянская доля”. У 1922 г. пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс). У 1924 г. зноў арыштаваная, але на гэты раз ужо латышскімі ўладамі; апраўданая судом у 1925 г. пасьля чаго выехала ў Савецкую Беларусь. Пасьля пераезду мяжы Беларусi, падчас пяцiгадзiннага прыпынку цягнiка ў Вiцебску, літаратарка зайшла ў кнiгарню. “Я нiколi не спадзявалася пабачыць столькi кнiг на нашай роднай мове, – пiсала Мядзёлка ў “Сьцежках жыцьця”, – школьныя падручнiкi, мастацкая лiтаратура, палiтычная, навуковая… Сьлёзы радасьцi засьцiлалi вочы”. Прыехаўшы ў Менск, Паўліна падзялiлася сваiмi ўражаньнямi са сваёй сяброўкай і жонкай Янкі Купалы – Уладзiславай, i пачула ў адказ: “Пачакай, пачакай, як агледзiсься, дык ня тое запяеш”. Іх сэнс Мядзёлка зразумела праз некалькi гадоў. У Менску літаратарка спачатку працавала ў сэктары мастацтва Інбелкульту. Потым, у 1927—1930 г., выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Праблемы з савецкімі уладамі пачаліся ў 1930 г., калі Мядзёлка захварэла і паехала на лячэньне ў Маскву, дзе была арыштаваная па штучнай справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”. “На цягу дзесяці дзён кожны вечар мяне прывозілі на Лубянку й трымалі ўсю ноч да ранку, а потым зноў адвозілі ў Бутырку.Падпісвала ўсё, што падсоўвалі”, - прызнавалася літаратарка. Пасьля арышту выслана ў Казань. З восені 1932 г. выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школаў. Пасьля вайны, ў 1947 г., Мядзёлка вяртаецца ў Беларусь, у Будслаў, дзе працуе настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мэмуары “Сьцежкамі жыцьця”.У 1966 г. Мядзёлцы было прысвоена ганаровае званьне заслужанага дзеяча культуры БССР. Памерла літаратарка 13 лютага 1974 г. Яе сяброўка Нiна Альшэўская узгадвала: “Ня вытрымала выпрабаваньне Паўлінка адзінотай. Памерла маці, нікога з родных не засталося, жыцьцё бяз любых людзей страціла сэнс. Вось і выпіла гаротніца празьмерную дозу снатворнага”… У горадзе Глыбокім у 2012 г. была ўстаноўлена скульптурная кампазыцыя “Паўлінка”. Прататыпам манумэнтальнага твору стала заслужаная дзяячка культуры Беларусі Паўліна Мядзёлка. У Будславе яе iмём названыя школа i новая вулiца. Крыніцы: 1. Інтэрнэт-выданьне ARCHE, Уладзiмiр Лiўшыц, Паўліна Мядзёлка: адораная талентамі (http://www.arche.by/by/page/works/16495) і Паўліна Мядзёлка: горацкі перыяд жыцця (http://www.arche.by/by/page/works/16578 ). Падрыхтаваў Артур Яўмен Весткі даслаў старшыня ТБК у Вільні шаноўны Хведар Нюнька. 10/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |